Навіны на тэму: правы чалавека
25.01.2011 Марцін Угла: “Зараз трэба патрабаваць вызвалення палітвязняў, але гэтага не дастаткова…”
Марціну Углу, старшыні шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen, напачатку снежня мінулага году, падчас выбарчай кампаніі, Амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла ў візе. Аднак прэзідэнцкая кампанія-2010 і паслявыбарчыя падзеі ў нашай краіне не засталіся па-за ўвагай Östgruppen . У інтэрв’ю Марцін Угла выказвае свой погляд на цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі і дае ацэнку таго становішча, у якім зараз вымушаны працаваць беларускія праваабаронцы.
25.01.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
18.01.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
13.01.2011 Ідэолагі абмеркавалі "правы чалавека", але адстойваць іх адмовіліся
У рэдакцыі газеты "СБ — Беларусь сегодня" прайшоў крулы стол на тэму "Права на правы: дэмакратыя, правы чалавека, законнасць". Удзел у ім прынялі акадэмік Яўген Бабосаў, галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін, загадчык кафеэдры Акадэміі кіравання Сяргей Кізіма і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
11.01.2011 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, сьнежань 2010 году
Апошні месяц году быў важным для падвядзеньня вынікаў прэзідэнцкай кампаніі, якая цягнулася тры месяцы і павінна была скончыцца 19 сьнежня.
11.01.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
04.01.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
30.12.2010 Рэпрэсіі ў Беларусі адсочвае міжнародны камітэт
У Менску пачаў працу Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Утварыць яго пастанавіла кааліцыя няўрадавых арганізацый краін АБСЭ 27 сьнежня 2010 года.
28.12.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com. Выпуск праграмы “Людзьмі звацца!” ад 28 снежня цалкам прысвечаны паслявыбарчым падзеям у Беларусі.
21.12.2010 «Міжнародная амністыя» асудзіла жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі
«Міжнародная амністыя» патрабуе ад Мінска расследаваць заявы аб празмерным ужыванні сілы пры разгоне акцыі апазіцыі.
18.12.2010 Сёння адзначаецца Міжнародны дзень мігранта
Улічваючы вялікі і ўсё нарастаючы лік мігрантаў у свеце, 4 снежня 2000 года Генеральная Асамблея абвясціла 18 снежня Міжнародным днём мігрантаў. У гэты дзень у 1990 годзе Асамблея прыняла Міжнародную канвенцыю аб абароне правоў ўсіх працаўнікоў-мігрантаў і членаў іх сем'яў.
15.12.2010 Брытанскія праваабаронцы: У Беларусі працягваюць парушаць правы чалавека
Беларуская дзяржава працягвае парушаць правы чалавека. Пра гэта ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі нагадвае сайт брытанскага аддзялення няўрадавай арганізацыі "Міжнародная амністыя", перадае БелаПАН.
13.12.2010 Пракуратура пакрывае міліцэйскае бясчынства
У жніўні дзеля бяспекі кіраўніка дзяржавы супрацоўнікі міліцыі патрабавалі ў 40-градусную спякоту зачыніць форткі жыхароў аднаго з дамоў у сталічным мікрараёне "Вяснянка". Адной з жыхарак, якая адмовілася падпарадкавацца гэтаму патрабаванню, не пашанцавала - узвод міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска ўварваўся ў яе кватэру, дзе да жанчыны ўжылі фізічную сілу.
13.12.2010 Беларускія ўлады адмовілі ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта
Беларуская амбасада ў Стакгольме адмовіла ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Бёрну Энгесланду.
13.12.2010 Выніковы дакумент Паралельнай канферэнцыі грамадзянскай супольнасці АБСЕ
28-29 лістапада 2010 года ў Астане праходзіла Паралельная канферэнцыя грамадзянскай супольнасці АБСЕ, у працы якой удзельнічаў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Па выніках працы канферэнцыі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці быў прыняты Выніковы дакумент, тэкст якога прыводзіцца ніжэй.










