Навіны на тэму: правы чалавека
09.03.2011 Брытанскія юрысты рыхтуюцца прыцягнуць беларускага прэзідэнта да суда
Такім падзагалоўкам адкрываецца артыкул на першай паласе Independent. Выданне паведамляе, што брытанская юрыдычная фірма рыхтуе персанальны судовы пазоў супраць Аляксандра Лукашэнкі, вінавацячы яго ў сістэматычным парушэнні праў чалавека, а менавіта ў тым, што зняволеных беларускай турмы КДБ рэгулярна падвяргаюць катаванням, паведамляе BBC
04.03.2011 Міжнародны ціск на аўтарытарныя ўлады Беларусі ўзмацняецца
Сёньня, 4 сакавіка, у Жэневе, дзе праходзіць паседжаньне Рады па правах чалавека ААН, прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацыяў і нацыянальных урадавых дэлегацыяў краінаў-сяброў Рады абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. На паралельным сесіі мерапрыемстве “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі” выступіць Алесь Бяляцкі, а таксама будзе прадстаўлены даклад Human rights Watch “Пасьлявыбарчы ціск у Беларусі”.
01.03.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
28.02.2011 Раман Бясьсмертны: Украіну турбуе сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі
Украіна занепакоеная сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і падзяляе ацэнку Эўрапейскага Зьвязу па тым падзеям, якія адбыліся ў Менску 19 снежня, заявіў амбасадар Украіны ў Менску Раман Бясьсмертны.
22.02.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
16.02.2011 Валянцін Стэфановіч: “Рукамі Мінюста ажыццяўляюцца спробы заткнуць рот адвакацкай супольнасці”
16 лютага з’явілася інфармацыя пра тое, што Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі прыняла рашэнне пра пазбаўленне ліцэнзіі шэрагу адвакатаў – адвакатаў Ірыны Халіп Уладзіміра Тоўсціка і Тамару Гараеву, адваката Алеся Міхалевіча Алега Агеева і яго маці адваката Таццяну Агееву.
15.02.2011 Amnesty International: Праваабарончы цэнтр “Вясна” мэтанакіравана пераследуюць за законную праваабарончую дзейнасць
Amnesty International лічыць, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” і яго супрацоўнікаў мэтанакіравана пераследуюць за законную праваабарончую дзейнасць, і просіць вярнуць усё канфіскаванае падчас ператрусу абсталяванне. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным уплывовай міжнароднай арганізацыяй дакладзе – “Бяспека, мір і парадак?”: Парушэнні пасля выбараў у Беларусі”.
15.02.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
14.02.2011 У дзень Святога Валянціна Алесь Бяляцкі даведаўся пра спатканне з Генеральнай пракуратурай
14 лютага пасля абеду старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму затэлефанаваў чалавек, які прадставіўся намеснікам начальніка аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Генеральнай пракуратуры РБ Паўлам Елісеевым. Супрацоўнік Генпракуратуры выказаў жаданне пагутарыць з А. Бяляцкім. На пытанне, наконт чаго мяркуецца гутарка, сп. Елісееў адказаў: “Наконт дзейнасці праваабарончага цэнтра “Вясна”.
14.02.2011 Праваабаронцы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі з Вярхоўным Камісарам ААН па правах чалавека
13 лютага 2011 года ў Маскве адбылася сустрэча расійскіх і міжнародных грамадзянскіх арганізацый з Вярхоўным Камісарам ААН па правах чалавека Наванэтхем Піллэй.
11.02.2011 Human Rights Watch заклікае расследаваць факты жорсткага абыходжання з затрыманымі пасля падзей 19 снежня
Праваабаронцы Human Rights Watch заклікаюць беларускія ўлады правесці неадкладнае расследаванне фактаў жорсткага абыходжання з затрыманымі ўдзельнікамі падзей 19 снежня. Адпаведная заява размешчана на сайце арганізацыі.
09.02.2011 Міжнародная назіральная місія: "Парушэнні правоў жыхароў Рэспублікі Беларусь у снежні 2010 і студзені 2011 года набылі масавы грубы характар"
9 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай Місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі сумесна з Цэнтрам прававой трансфармацыі прадставілі вынікі даследавання сведчанняў грамадзян, затрыманых падчас акцыі ў Менску 19 снежня 2010 года.
08.02.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
02.02.2011 Савет пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па садзейнічанні развіццю грамадзянскай супольнасці і правах чалавека зрабіў заяву аб сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь
1 лютага 2011 года Савет пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па садзейнічанні развіццю грамадзянскай супольнасці і правах чалавека зрабіў заяву аб сітуацыі ў Рэспубліцы
01.02.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.










