Навіны на тэму: правы чалавека
05.07.2011 Старшыня Еўрапарламента заклікае вызваліць усіх затрыманых 3 ліпеня
З такім заклікам да беларускіх уладаў Ежы Бузэк выступіў 4 ліпеня на адкрыцці сесіі Еўрапарламента.
04.07.2011 Міністр Дэвід Лідынгтан: Вялікабрытанія працягне барацьбу за захаваньне правоў чалавека ў Беларусі
На сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі Index on Censorship брытанскі міністр па справах Еўропы Дэвід Лідынгтан зрабіў заяву: "Вялікабрытанія будзе па-ранейшаму знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы міжнароднай супольнасьці за захаваньне правоў чалавека і дэмакратыю ў Беларусі".
04.07.2011 Сілавыя разгоны мірных сходаў грамадзянаў падраздзяленнямі МУС з’яўляецца грубейшым парушэннем правоў чалавека
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
28.06.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- У Менску да адміністратыўных штрафаў асуджаныя 33 удзельнікі маўклівай акцыі пратэсту, што прайшла па краіне ў сераду 22 чэрвеня.
- Беларускія кінадакументалісты ў межах кампаніі за адмену смяротнага пакарання прэзентуюць фільм “Прычына смерці - прочырк”. Наколькі магчыма раскрыць тэму, на асвятленне якой дзяржава наклала табу?
22.06.2011 Amnesty International: беспрэцэдэнтнае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у сваёй заяве канстатуе, што праз 6 месяцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ціск на іншадумства ў гэтай краіне не слабее.
21.06.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Суд над журналістам Андрэем Пачобутам распачаўся на мінулым тыдні ў Гародні.
- Беларускія праваабаронцы абмеркавалі з замежнымі дыпламатамі бягучую сітуацыю ў краіне.
- Бэрыт Ліндэрман заяўляе, што Нарвежскі Хельсінскі камітэт будзе яшчэ больш актыўна дапамагаць грамадзянскай супольнасці Беларусі адстойваць асноўныя правы і свабоды.
20.06.2011 Савет ААН па правах чалавека вызначыў механізмы маніторынгу і кантролю за сітуацыяй у Беларусі
17 чэрвеня на 17-й сесіі Савета ААН па правах чалавека большасцю галасоў (21 “за” пры 5 “супраць” і 19 “ўстрымаліся”) была прынятая рэзалюцыя аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
15.06.2011 Пра Беларусь – у Дакладзе Amnesty International 2011
"Былі вынесены тры смяротныя прысуды; два прыведзены ў выкананне. Улады жорстка абмяжоўвалі правы на свабоду слова і сходаў, затрымлівалі і штрафавалі мірных дэманстрантаў. Не праводзілася неадкладнае і бесстаронняе расследаванне сцвярджэнняў пра катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання. Вязням сумлення адмаўлялі ў прадастаўленні ўрачэбнай і юрыдычнай дапамогі ".
14.06.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- У межах “Вроцлаўскага Глабальнага Форуму 2011” тры няўрадавыя беларускія арганізацыі – БАЖ, ПЦ “Вясна” і “Свабодны тэатр” – былі ўганараваныя Прэміяй Свабоды.
- Алена Ліхавід – пра сустрэчу з сынам-палітвязням, які адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі. Свой 21-ы дзень народзінаў Мікіта Ліхавід сустрэў у ШЫЗА.
09.06.2011 Да маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі далучаецца ААН
ААН і Камітэт міжнароднага кантролю (КМК) будуць супрацоўнічаць у пытаньні кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, паведамілі ў Міжнароднай назіральнай місіі КМК у Беларусі.
08.06.2011 Людміла Аляксеева працягвае сустрэчы з праваабаронцамі
Вядомая расійская праваабаронца і старшыня Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева сустрэлася сёньня з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру «Вясна», БХК, кіраўнікамі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, сваякамі палітвязняў, «апальнымі» адвакатамі.
07.06.2011 Сустрэча з Людмілай Аляксеевай
7 чэрвеня ў 17.00 у Мінску адбудзецца сустрэча вядомай расійскай праваабаронцы Людмілы Міхайлаўны Аляксеевай з моладдзю на тэму «Праваабарончы рух: яго зараджэнне, сучаснасць і будучыня». Сустрэча пройдзе ў офісе Беларускага Хельсінскага Камітэта.
06.06.2011 Сёньня - прэзэнтацыя грамадскага вэб-архіву "Вытокі"
Грамадскі вэб-архіў "Вытокі" - супольная ініцыятыва праваабарончага цэнтру "Вясна", арганізацыі "Дыярыуш", Асамблеі НДА і "Цэнтра Супольнасць".
30.05.2011 Прэзыдэнт Нямеччыны: «Правы чалавека парушаюцца ў Беларусі жахліва»
Беларускую сытуацыю прэзыдэнт Нямеччыны Крысьціян Вульф згадаў учора ўвечары ў Бэрліне з нагоды сьвяткаваньня 50-годзьдзя праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
13.05.2011 Запрашаем да абмеркавання агульнай стратэгіі беларускага праваабарончага руху
У верасні 2010 года рашэннем II Беларускага праваабарончага форуму быў зацверджаны праект агульнай стратэгіі беларускага праваабарончага руху. Але драматычныя падзеі 19-20 снежня 2010 года якасна змянілі сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку зрабіўшыся выклікам для праваабарончай супольнасці.










