Навіны на тэму: правы чалавека
13.12.2011 Алесь Бяляцкі прызнаны праваабаронцам года
13 снежня вядучыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі ўручылі нацыянальную прэмію за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека - у намінацыях “Праваабаронца года 2011”, “Адвакат года 2011” і “Журналіст года 2011”. Адвакатамі года абвешчаныя Марына Кавалеўская і Дар’я Ліпкіна, журналістамі года — майстры фота Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін.
13.12.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека, які ў няпростых умовах адзначылі праваабаронцы і грамадскія дзеячы 10 сьнежня. 22 гады таму пайшоў з жыцьця дысідэнт і праваабаронца Андрэй Сахараў. Пра Дзень памяці заснавальніка праваабарончага руху ў Савецкім Саюзе - у “Праваабарончым календары”.
12.12.2011 Гомельскія “раёнкі “ пра правы чалавека
Некаторыя раённыя газеты Гомельскай вобласці ўзгадалі, што 10 снежня адзначаецца міжнародны Дзень правоў чалавека. Імаверна, быў ідэалагічны загад: напісаць пра правы чалавека. Вось і выкручваліся газеты як маглі.
10.12.2011 За апошні год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася
Такую ацэнку даюць прадстаўнікі, БХК, ПЦ “Вясна” і “Міжнароднай амністыі” ў каментарах БелаПАН з нагоды 63-яй гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
10.12.2011 ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА – 2011
2011-ты Арганізацыя Аб'яднаных Нацый называе неардынарным для правоў чалавека годам і заклікае аддаць даніну памяці ўсім праваабаронцам.
09.12.2011 Сумесная прэс-канферэнцыя Amnesty International і кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”
Прадстаўнікі Amnesty International і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня” 9 сьнежня ў Менску правядуць прэс-канферэнцыю, прысвечаную сумесным дзеяньням грамадзянскай і праваабарончай супольнасці па адмене альбо ўвядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.
08.12.2011 У Віцебску забаранілі ўжо другі пікет да Дня правоў чалавека
Заяўку на пікет, прымеркаваны да ўгодкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, падаваў праваабаронца Леанід Свецік. Адмову прыйшла ад кіраўніка Чыгуначнай раённай адміністрацыі Юрыя Панфілава, нядаўна прызначанага на гэтую пасаду. І гэта ўжо другая забарона на пікет да 10 снежня, вынесеная спадаром Панфілавым.
06.12.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У “Падзеі тыдня” - рэакцыя грамадскасьці і праваабарончай супольнасьці на сьмяротны вырак Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву. У “Праваабарончым календары” – Дзень правоў чалавека, які сьвяткуюць ва ўсім сьвеце 10 сьнежня.
03.12.2011 У Дзень правоў чалавека ў Брэсце плануецца пікет і мітынг
З ініцыятывай правесці 10 снежня пікет салідарнасці з палітычнымі вязнямі выступілі мясцовыя прадстаўнікі ПЦ “Вясна”. Паводле аднаго з арганізатараў акцыі Уладзіміра Вялічкіна, заяўка ўжо пададзена ў Брэсцкі гарвыканкам, прычым месцам правядзення ў ёй пазначана дазволеная пляцоўка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Актывістка Зінаіда Міхнюк пацвердзіла, што заяўка на мітынг у тым жа месцы ўжо таксама пададзена.
02.12.2011 У Брэсце пачаў выдавацца праваабарончы бюлетэнь
Гэтая ініцыятыва належыць мясцовым актывістам Беларускага Хельсінкскага камітэту. Распаўсюджваецца “Брэсцкае права” сярод сябраў грамадскіх арганізацый, палітычных партый і звычайных берасцейцаў, якія цікавяцца праваабарончай тэматыкай.
01.12.2011 Праваабаронцы прапануюць салігорскім СМІ пісаць пра правы чалавека
Салігорскія праваабаронцы звярнуліся ў мясцовыя дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ з прапановай адзначыць Дзень правоў чалавека і стварыць адмысловыя праваабарончыя рубрыкі.
30.11.2011 Леанід Мархотка: Салігорская ўлада банальна баіцца гараджанаў
Пра сітуацыю з правамі чалавека ў Салігорскім рэгіёне распавядае прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту ў рэгіёне Леанід Мархотка.
29.11.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Заява праваабаронцаў з нагоды магчымага смяротнага прысуду па справе пра тэракт у Менскім метро.
- Рэакцыя беларускай і міжнароднай супольнасці на прысуд Алесю Бяляцкаму.
- Былы палітвязень Віталь Мацукевіч - пра адно з найбольш жорсткіх па ўмовах утрымання месцаў зняволення ў Беларусі.
22.11.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Новае абвінавачанне Алесю Бяляцкаму, пошукі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў розных турмах Магілёўшчыны і Віцебшчыны ды разгляды касацыйных скаргаў Віктара Цяпіна і Рамана Кісляка. Пра гэтыя ды іншыя падзеі ў галіне правоў чалавека ў рубрыцы “Хроніка пераследу”;
- Падрабязнасці пра арганізаваны ў інтэрнэце збору подпісаў пад петыцыяй у абарону абвінавачаных у тэрактах віцэбскіх тэрарыстаў, для якіх дзяржаўны абвінаваўца ў сваім выступе на судзе запатрабаваў выключнай меры пакарання - смяротнай кары.
21.11.2011 Пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ пра Беларусь
Пад час нядаўняга выступу ў Пастаянным савеце АБСЕ пасол ЗША пры АБСЕ Іен Кэлі адзначыў, што Злучаныя Штаты хацелі б падзякаваць БДІПЧ за ўсёабдымны даклад, апублікаваны 9 лістапада, па ацэнцы судовых працэсаў, праведзеных у перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года. У дакладзе падкрэсліваецца неабходнасць правядзення істотнай рэформы судовай сістэмы краіны.










