Навіны на тэму: правы чалавека
25.01.2012 Östgruppen заклікала ўрады ЭЗ узмацніць ціск на Менск
У сувязі з тым, што менскі гарадзкі суд прыняў рашэньне адхіліць касацыйную скаргу палітвязьня Алеся Бяляцкага, швэдзкія праваабаронцы з Östgruppen настойліва заклікаюць урады Швэцыі і ЭЗ узмацніць ціск на беларускі рэжым.
25.01.2012 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі абмяркоўваецца ў Еўрапарламенце
23-25 студзеня 2012 г. намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і кіраўнік аддзела Усходняй і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Саша Кулаева прымаюць удзел у шэрагу сустрэч з прадстаўнікамі Еўракамісіі, дэпутатамі і супрацоўнікамі Еўрапейскага парламента, а таксама нацыянальнымі дэлегацыямі Еўрапарламента.
24.01.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў юрыст Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Юрый Чавусаў. Падчас брыфінгу, прысьвечанага прэзентацыі штогадовага маніторынгу сітуацыі са свабодай асацыяцый размова ішла пра абмеркаваньне шматлікіх адмоваў у рэгістрацыі палітычным партыям, грамадскім ды рэлігійным аб’яднаньням.
23.01.2012 Дзяржаўныя СМІ праваабаронцам не адказалі
У снежні, напярэдадні Дня правоў чалавека, салігорскія праваабаронцы звярнуліся ў мясцовыя дзяржаўныя і недзяржаўныя медыі з прапановай стварэння адмысловых праваабарончых рубрык. Ініцыятыву большасць рэгіянальных СМІ Салігоршчыны праігнаравалі.
23.01.2012 Узровень рэпрэсіяў у Беларусі – беспрэцэдэнтны
Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы аб правах чалавека ў сьвеце, якую ў нядзелю, 22 студзеня абнародавала міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch.
11.01.2012 Конкурс на ўдзел у дыстанцыйным навучанні адвакатаў/юрыстаў
Абвяшчаецца набор для ўдзелу ў праграме дыстанцыйнага навучання адвакатаў і юрыстаў. Праграма, якая ажыццяўляецца адначасова для Азербайджана, Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны, накіравана на навучанне адвакатаў і юрыстаў прафесійнаму выкарыстанню ў судовай практыцы нормаў міжнароднага і канстытуцыйнага права.
10.01.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У рубрыцы “Падзея тыдня” – чарговая хваля надзвычайнай цікавасьці праваахоўных органаў да дзейнасьці моладзевай арганізацыі “Малады фронт”. Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства”стала актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Марыя Касьян, якая распавяла пра палітычна матываваны адміністратыўны перасьлед сябраў сваёй арганізацыі.
03.01.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У “Падзеі тыдня” – чарговы наступ на свабоду слова ў Беларусі. Прычым захады ўладаў у гэтым накірунку выглядаюць больш сур’ёзна і мэтанакіравана, чым гэта рабілася летась. Госць рубрыкі “Чалавек. Асоба. Грамадства” – публіцыст і журналіст Аляксандр Тамковіч.
27.12.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
22.12.2011 У Брэсце распачалася кампанія “Права на будучыню”
Новая ініцытыва прадуглеждвае два накірункі - папулярызацыю беларускай мовы і абарону правоў студэнтаў брэсцкіх вышэйшых навучальных установаў.
21.12.2011 Генеральная Асамблея ААН прыняла Дэкларацыю аб адукацыі і навучанні ў галіне правоў чалавека
19 снежня 2011 года Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый была прынятая Дэкларацыя аб адукацыі і навучанні ў галіне правоў чалавека. Гэты знакавы дакумент прызнае права кожнага з сямі мільярдаў людзей планеты мець доступ да адукацыі ў галіне правоў чалавека як глабальнага працэсу з удзелам асобаў усіх узростаў, сацыяльных групаў і адукацыі.
21.12.2011 Абмеркаваныя пэрспектывы разьвіцьця Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнёрства
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці абмеркавалі пэрспэктывы разьвіцьця Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства як у Беларусі, так і на міжнародным узроўні.
21.12.2011 19 міжнародных НДА зьвярнуліся да Лукашэнкі
19 міжнародных няўрадавых арганізацыяў, якія ў дзень гадавіны падзеяў на Плошчы ў Менску правялі вулічныя акцыі ў падтрымку правоў чалавека ў Беларусі па ўсёй Эўропе, выступілі з сумеснай заявай да беларускіх уладаў.
20.12.2011 Праваабарончая дзейнасьць у Беларусі. Ад вытокаў да апошніх дзён
Пра правы чалавека ў Беларусі гавораць ужо шмат стагодзьдзяў. Але да сёньняшняга дня праблемы асабістай свабоды й вальнадумства застаюцца актуальнымі для беларусаў. У неспрыяльных, нават небясьпечных умовах беларускія праваабарончыя арганізацыі працягваюць сваю дзейнасьць.
16.12.2011 Сэнат ЗША адобрыў «Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі»
Законапраект, які прадугледжвае падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, ухвалены верхняй палатай амэрыканскага парлямэнту 14 сьнежня.










