Навіны на тэму: правы чалавека
08.05.2012 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі - 2012
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2012 год.
08.05.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
На мінулым тыдні адбылася прэзентацыя фотаальбом “За права на выбар: Партрэты асуджаных”, прысвечанага падзеям Плошчы 2010 года. Рэдактар выдання Алена Лапцёнак распавядае пра стварэнне гэтага ўнікальнага фотаальбома.
07.05.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Красавік 2012 году
Красавік адзначыўся першымі крокамі ў накірунку дэаскалацыі палітычнага канфлікту паміж беларускімі ўладамі і Еўрапейскім Саюзам, у выніку якога былі адпушчаны на волю двое палітычных зняволеных – экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і ягоная давераная асоба Дзмітрый Бандарэнка.
04.05.2012 Удзельнікі парламенцкага форуму ў Вільні падтрымалі вылучэнне Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію
На парламенцкім форуме за дэмакратыю ў Вільні абмяркоўвалі прасоўванне дэмакратычных ідэяў у Цэнтральнай Еўропе і на постсавецкай прасторы. У форуме ўдзельнічалі амерыканскі сенатар Джон Маккейн, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, а таксама дэпутаты парламентаў Літвы, Польшчы, Малдовы і Грузіі.
02.05.2012 Cтудэнты і выкладчыкі запрашаюцца да ўдзелу ў маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў
У рамках дзейнасці Грамадскага Балонскага Камітэта пачынаецца маніторынг, сутнасць якога заключаецца ў адсочванні выпадкаў парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе студэнты і выкладчыкі ВНУ Беларусі, якія паважаюць і падзяляюць еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці.
30.04.2012 Беларускім чыноўнікам можа быць закрыты ўезд у Вялікабрытанію
Вялікабрытанія абвясьціла сёньня аб тым, што ўводзіць забарону на ўезд у каралеўства асоб, якія абвінавачваюцца ў сур'ёзных парушэньнях правоў чалавека, уключна з катаваньнямі й забойствамі. Па дадзеных інтэрнэт-СМІ, такая норма закране грамадзян дзяржаў, якія не ўваходзяць у ЭЗ.
30.04.2012 Больш за 72% салігорцаў не вераць, што свае правы магчыма абараніць у нашай дзяржаве
Чаму салігорцы не бароняць свае правы? Такім пытаннем задаліся мясцовыя праваабаронцы ды вырашылі пашукаць адказ у сацяльных сетках. Можа гэта і не зусім рэпрэзантатыўнае апытанне, але вынікі апынуліся даволі паказальнымі.
27.04.2012 Справаздача па назіраньні за масавым мерапрыемствам 26 красавіка 2012 г. “Чарнобыльскі шлях”
“Чарнобыльскі шлях” насіў мірны характар, нягледзячы на праявы гвалту з боку невялікай колькасьці яго ўдзельнікаў. Таксама з боку міліцыі мелі месца беспадстаўныя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі. Гэта з’яўляецца недапушчальным і сведчыць, што падчас акцыі незаконна абмяжоўвалася права грамадзян на мірныя сходы.
27.04.2012 Міністэрства аховы здароўя не каментуе прапанову Тозіка
Зварот барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча з просьбай даць ацэнку прапанове віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка з нагоды платнага наведвання паліклінік «завіс» ў Міністэрстве аховы здароўя.
24.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў праваабаронца з горада Мазыра Уладзімір Целяпун. Яго шлях у праваабарончую дзейнасць ляжаў праз абарону правоў ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі.
23.04.2012 ААН дапаможа беларускім уладам захаваць правы чалавека
Арганізацыя аб’яднаных нацый гатовая паспрыяць афіцыйнаму Мінску ў гэтай сферы.
18.04.2012 Валянцін Гефтэр пра спісы невыязных, крытэрыі па вызначэнні палітвязняў, смяротнае пакаранне
Асноўныя тэмы інтэрв'ю з сябрам Рады па развіццю грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Валянцінам Гефтэрам - стварэнне спісаў невыяздных, сітуацыя з крытэрыямі па вызначэнні палітвязняў, выкананне смяротных прысудаў у Беларусі.
17.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: вызваленьне двух палітвязняў - экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягонай даверанай асобы Зьміцера Бандарэнкі. “Праваабарончы каляндар”: Міжнародны дзень Маці-Зямлі, які з 2010 году адзначаецца пад эгідай ААН 22 красавіка.
17.04.2012 Краіны ЕС працягваюць кансультацыі аб вяртанні сваіх паслоў у Мінск
Між тым дата абмеркавання беларускага пытання Саветам ЕС невядомая. Найбліжэйшае пасяджэнне Савета ЕС адбудзецца ў Люксембургу 23 красавіка, але беларускае пытанне ў парадак дня пакуль не ўключана.
17.04.2012 Еўрасаюз заклікаў афіцыйны Мінск вызваліць астатніх палітзняволеных
З адпаведнымі заявамі выступілі 15 красавіка вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле і старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц.










