Навіны на тэму: правы чалавека
07.06.2012 «Дайце правы рабам»
Расшыфраваны найстаражытнейшы надпіс на іўрыце
07.06.2012 У Брэсце прапануюць весці “кнігі памяці” парушэнняў заканадаўства і свавольства ўладаў
З такой ініцыятывай выступіў брэсцкі сябра нацыянальнага камітэта Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш. “У нашай краіне ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць іншадумцаў: іх звальняюць з працы, прыцягваюць па сфальсіфікаваных абвінавачваннях да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці", - кажа апазіцыйны палітык.
29.05.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– практыка паўторных затрыманняў актывістаў “Маладога фронту” і фальсіфікацыя адміністратыўных спраў супраць іх. Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў праваабаронца Андрэй Палуда.
25.05.2012 Дзярждэп ЗША нагадаў пра зьніклых палітыкаў
Сёньня Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце ў 2011 годзе. Частка справаздачы, прысьвечаная Беларусі, якая ў дакумэнце называецца «аўтарытарнай дзяржавай», зьмяшчае моцна крытычныя ацэнкі.
25.05.2012 Асобы: Уладзімір Лабковіч
У Раду (незарэгістраванага) праваабарончага цэнтра «Вясна» ўваходзяць пяць чалавек. Чацвёра з іх — героі гэтых нарысаў. Уладзімір Лабковіч — самы малады. Спадзяюся, адзін з адказаў на пытанне, чаму менавіта яму ў «Вясне» аддаюць перавагу, і будзе ў тэксце.
24.05.2012 ЛТП: прымусовая праца ў жахлівых умовах
Мінчука Сяргея Макойця, які быў змешчаны па рашэньні суду Фрунзенскага раёна Менска ў ЛТП тэрмінам на 1 год, яшчэ ў сакавіку мінулага года проста з месца працы забралі супрацоўнікі міліцыі, паведаміўшы, што нібыта ён рэгулярна спажывае алкагольныя напоі.
24.05.2012 Amnesty International: Сытуацыя ў Беларусі пагоршылася
Пагаршэньне эканамічнай сытуацыі, рост напружанасьці ў грамадзтве і ў выніку яшчэ большыя абмежаваньні ўладамі свабоды. Так характарызуе сытуацыю ў Беларусі ў 2011 годзе праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Справаздача аб стане правоў чалавека ў сьвеце за мінулы год абнародавана сёньня.
23.05.2012 Заключэнне пад варту да суду: мера стрымання або пакаранне?
Праваахоўныя органы Беларусі распрацавалі законапраект "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Беларусі, а таксама Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
22.05.2012 Алена Танкачова: Задача праваабаронцаў - змена становішча з правамі чалавека пры любой уладзе
Алена Танкачова запрашае вас падыскутаваць на гэтую тэму ў межах сваёй публічнай лекцыі “Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або Чаму мы працягнем гутарку з урадам, нягледзячы на сабатаж апошняга”. Лекцыя пройдзе ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) 25 мая (бліжэйшая пятніца), пачатак а 18.30. Месца правядзення: "Арт-сядзіба" (вул. Куйбышава, 22, 2-гі паверх ГД “Гарызонт”). Уваход вольны!
22.05.2012 У Салігорску праваабаронцы залікаюць улады не займацца прафанацыяй
Гэта рэакцыя праваабаронцаў на прапагандысцкія флэшмобы на тэму ВІЧ/СНІДу ў той час, як стала расце колькасць гараджанаў, якія ў дадзеным кантэксце штодня сутыкаюцца з праблемамі бытавой стыгматызацыі ды дыскрымінацыі на працоўным месцы.
21.05.2012 ПЦ "Вясна" пачынае маніторынг пенітэнцыярнай сістэмы
Праваабаронцы заклікаюць усіх, хто валодае інфармацыяй пра становішча асуджаных i асобаў, абмежаваных у правах у сувязі з утрыманнем у розных установах, альбо хоча распавесці пра асабістыя праблемы такога кшталту, пісаць на электронны адрас - info.zakratami@gmail.com ці на паштовы адрас - 220114, Мінск, а/я 203.
18.05.2012 Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека паўторна рэкамендуе Беларусі вырашыць сістэмныя праблемы
Апублікаваны Даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека па сітуацыі ў Беларусі, які ў вуснай форме быў прадстаўлены падчас 18-ай сесіі Савета па правах чалавека ў Жэневе ў мінулым верасні. Паколькі з таго часу рэкамендацыі застаюцца ў асноўным нявыкананымі беларускім урадам, УВКПЧ паўтарае іх, акцэнтуючы дадатковыя патрабаванні.
16.05.2012 Сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць падчас фестываля праваабарончых фільмаў у Бруселі
21 траўня ў Еўрапарламенце ў Бруселі ў рамках фестываля праваабарончых фільмаў “Адзін свет” пройдзе абмеркаванне бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У дыскусіі прымуць удзел праваабаронцы - Таццяна Рэвяка (ПЦ “Вясна”), Ліда Вацкова (“Чалавек у бядзе”) і Саша Кулаева (FIDH).
15.05.2012 Эксперт Amnesty International: “У змаганні з тэрарызмам ёсць небяспека абмежавання правоў чалавека” (відэа)
Эксклюзіўнае інтэрв'ю Геральда Фолкварда (Geralg Folkvord), эксперта па правах чалавека і праблеме тэрарызму Amnesty International (Нарвегія), для Праваабарончага цэнтра "Вясна".
15.05.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– інфармацыя пра чарговую галадоўку, якую абвесціў палітзняволены з Віцебска Сяргей Каваленка. Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў актывіст Маладога фронту з Маладзечна Павел Сяргей. У “Праваабарончым календары” - Міжнародны дзень сям’і, што адзначаецца 15 траўня пад эгідай ААН.










