Навіны на тэму: правы чалавека
02.11.2012 Спецдакладчык па Беларусі: надзея на трохбаковы дыялог з дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю ёсць
Сваю першую афіцыйную заяву спецдакладчык ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці адрасаваў беларускай грамадзянскай супольнасці і ўраду Беларусі.
31.10.2012 Не знішчайце ў чалавеку чалавечае: адкрыты ліст у Генпракуратуру палітвязня Змітра Дашкевіча
«Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму ці такому абыходжанню ці пакаранню, якое прыніжае яго годнасць», — гаворыцца ў галоўным законе нашай краіны (артыкул 25 Канстытуцыі).
31.10.2012 Віцебскі актывіст патрабуе спыніць здзек з людзей, якіх прымушаюць збіраць ураджай у снегапад
"Людзі пісалі, што іх накіравалі ў Талачынскі раён, у яблыневы сад каля пасёлка Коханава на так званую "даборку" яблыкаў. Было гэта 26 кастрычніка, і ў той дзень выпаў першы снег. Схавацца ад яго не было куды, людзі мерзлі. Пад снегападам стаялі настаўнікі, урачы, работнікі прамысловых прадпрыемстваў".
31.10.2012 Салігорскія ўлады бяруць пад кантроль працоўную моладзь
Дзеля гэтага ва ўсе арганізацыі і прадпрыемствы раёна былі разасланыя лісты з інфармацыяй аб неабходнасці ўвядзення ў штат супрацоўнікаў пасады адмыслоўца па працы з моладзю. На думку мясцовых праваабаронцаў, гэткія захады чыўноўнікаў з’яўляюцца чарговай спробай кантролю за найбольш актыўнай часткай грамадства.
31.10.2012 Брэст: створаны онлайн-праект, накіраваны на дапамогу інвалідам па зроку
Ініцыятары праекту не выключаюць, што ён можа мець і праваабарончы характар, каб падтрымаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй у паўсюдзённым жыцці.
30.10.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: еўрадэпутат Марэк Мігальскі распачаў акцыю салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Статкевічам і Зміцерам Дашкевічам. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда - пра прэзентацыі дакументальнага фільма “Убыл по приговору”, што ладзяцца ў розных гарадах краіны.
29.10.2012 Справаздача па назіраньні за масавым мерапрыемствам "Дзяды" 28 кастрычніка 2012г.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” традыцыйна праводзіць маніторынг правядзення масавых грамадска- палітычных акцыяў. Мэтай маніторынгу з'яўляецца аналіз адпаведнасці масавага мерапрыемства крытэру мірнага мерапрыемства, і наколькі права грамадзянаў на такія масавыя мерапрыемствы было забяспечана з боку дзяржавы.
29.10.2012 Таццяна Рэвяка: Беларусі не трэба "пераводзіць стрэлкі" на праблемы ў іншых краінах
У межах 67-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у інтэрактыўным дыялогу c Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй па пытанні «Заахвочванне і абарона правоў чалавека».
29.10.2012 «Беларуская мара» ў Варшаве
Фонд Развіцця Дэмакратычных Ініцыятыў арганізуе 30 кастрычніка ў Варшаве паказ фільма «Беларуская мара». Пасля паказу адбудзецца дыскусія аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама аб сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у краіне.
25.10.2012 У Клімавічах з’явіліся нацысцкія сімвалы (фота)
У сярэдзіне восені ў Клімавічах на шмат якіх будынках у цэнтры горада з’явіліся лічбы 14/88. А ў некаторых месцах побач з лічбамі трапляўся малюнак, які нагадваў свастыку.
24.10.2012 Кішэнны амбудсмэн не задаволіць ні беларускіх праваабаронцаў, ні Еўропу
У адказ на прапанову беларускіх уладаў абмеркаваць магчымасць стварэння нацыянальнай установы па заахвочванні і абароне правоў чалавека праваабаронцы паставілі шэраг умоў. Без іх выканання, на думку праваабаронцаў, ніякіх размоваў ні аб нацыянальным установе па правах чалавека, ні пра амбудсмена не можа быць і гаворкі.
23.10.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: праваабаронцы - пра пераслед рэдакцыйнага калектыву папулярнага беларускамоўнага часопісу ARHE. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі – кіраўнік аддзела краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Саша Кулаева.
22.10.2012 Абвяшчаецца конкурс студэнцкіх працаў па правах чалавека
Лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджаныя прызамі і дыпломамі. Пераможцы змогуць прыняць удзел у міжнародных адукацыйных праграмах па правах чалавека, якія будуць праводзіцца Інстытутам імя Раўля Валенберга ў 2013 годзе. Дэдлайн - 15 лістапада.
19.10.2012 Дыялогу па мадэрнізацыі патрабуецца дынаміка
Праграму развіцця Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі абмеркавалі падчас круглага стала, які прайшоў 17 кастрычніка ў офісе Прадстаўніцтва ЕС у Мінску.
18.10.2012 Конкурс на стварэньне hand-made прадукцыі працягнуты да 30 лістапада. Праяві крэатыў і далучайся!
ПЦ “Вясна” працягвае конкурс сярод моладзі (і не толькі) да 30 лістапада на hand-made вырабы - паштоўкі для палітвязняў, ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку!










