Навіны на тэму: правы чалавека
27.04.2020 Наталля Сацункевіч: Часам назіраць за мірнымі сходамі ў Беларусі было небяспечна
У гэты раз мы паразмаўлялі з праваабаронцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч. Чаму паміж працай у Акадэміі навук і праваабарончай дзейнасцю яна абрала апошняе, чаму раней яна не магла адкрыта заявіць, што з’яўляецца феміністкай, як паўплывала на праваабарончую дзейнасць і наогул правы чалавека пандэмія COVID-19? Пра гэта і шмат іншае — у нашым матэрыяле.
24.04.2020 Генеральны сакратар ААН: "У часы крызісу людзі і іх правы павінны быць у цэнтры ўвагі"
Пры фарміраванні палітыкі па барацьбе з пандэміяй неабходна ўлічваць правы чалавека - толькі ў гэтым выпадку меры, якія прымаюцца, будуць эфектыўныя і дадуць магчымасць падрыхтавацца да будучых катаклізмаў.
22.04.2020 Спецдакладчык ААН па Беларусі прыме да увагі паведамленне праваабаронцаў
Спецдакладчык ААН Анаіс Марэн атрымала прадстаўленую праваабаронцам Аляксеем Лойкам інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з Ягорам М.
21.04.2020 "Вясна" звярнулася да Спецдакладчыка ААН па факце непрадастаўлення прававой абароны Ягору М.
Праваабаронцы апавясцілі Спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн аб парушэнні правоў Ягора М., затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку ў снежні мінулага года, і немагчымасці абскардзіць незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.
16.04.2020 Беларусь у гадавым дакладзе Amnesty International: смяротнае пакаранне, дыскрымінацыя, абмежаванне асноўных свабод
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выпусціла гадавы даклад аб стане правоў чалавека ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Публікуем частку дакладу, якая прысвечана Беларусі.
13.04.2020 Сетка Дамоў правоў чалавека: Мы будзем фіксаваць і кантраляваць усе дзеянні ўладаў, якія выходзяць за рамкі строга неабходнага
Сетка Дамоў правоў чалавека заклапочаная нядаўнімі дзеяннямі дзяржаўных органаў у Заходняй і Усходняй Еўропе, на Заходніх Балканах і на Каўказе ў адказ на крызіс, выкліканы пандэміяй COVID-19.
10.04.2020 COVID-19 vs Правы чалавека, або Што важна ведаць пра свае правы падчас эпідэміі
Ці могуць права чалавека быць абмежаваныя падчас эпідэмій? Дзе праходзіць мяжа дапушчальнасці такіх абмежаванняў? Як гарантаваць правы чалавека ва ўмовах каранціну? Разбіраемся ў прававым лікбезе ад "Вясны".
08.04.2020 Прымі ўдзел у конкурсе ідэй для кампаніі “Зробім лепш 2020”
Асамблея НДА сумесна з Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава запрашаюць арганізацыі ды ініцыятывы далучыцца да кампаніі “Зробім лепш 2020” і падаваць ідэі на конкурс.
07.04.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: Дар’ю Рублеўскую адвезлі ў лякарню, бо падазравалі каронавірус. У выніку тэст быў адмоўным, але ў яе суседкі па палаце тэст апынуўся станоўчым. І такім чынам Дар’я стала кантактам першага ўзроўню дзякуючы самой лякарні.
01.04.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2020
5 сакавіка органамі ДФР быў затрыманы і змешчаны пад варту журналіст і рэдактар інтэрнэт выдання «Ежедневник» Сяргей Сацук. Па наяўнай інфармацыі, ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару паўторна або вымагальніцтвам, або групай асоб па папярэдняй змове або ў буйным памеры).
01.04.2020 Блог Паўла Сапелкі: каранцін для свабоды
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" разважае пра сітуацыю з правамі чалавека падчас пандэміі COVID-19.
31.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пра правы чалавека ў сувязі з сітуацыіяй пандэміі падчас COVID-19 — у новым выпуску.
31.03.2020 Праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе”. Прэм’ера – заўтра!
Што можна рабіць у час пандэміі каранавірусу, калі вы абралі варыянт сацыяльнай ізаляцыі? Чытаць добрыя кнігі, паглядзець нарэшце даўно адкладзены фільм, а яшчэ слухаць цікавыя падкасты….
30.03.2020 Праваабаронцы: Найлепшая абарона ад фэйкаў і панікі — праўдзівая своечасовая інфармацыя
Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звярнулася да Міністэрства аховы здароўя з заявай аб неабходнасці прадастаўлення аператыўнай і дакладнай інфармацыі аб распаўсюдзе COVID-19, піша baj.by.
28.03.2020 Правы чалавека ў мастацкіх вобразах. Валанцёры "Вясны" аб'яўляюць конкурс "Арт Ізаляцыя"
Падчас масавай самаізаляцыі грамадзян Валанцёрская служба “Вясны” аб’яўляе конкурс творчых работ “Арт Ізаляцыя”.










