Навіны на тэму: правы чалавека

У Баранавічах плануецца пікет у Дзень правоў чалавека

26.11.2012 У Баранавічах плануецца пікет у Дзень правоў чалавека

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца і праваабаронца Сяргей Гоўша 23 лістапада падалі заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама аб правядзенні пікета, прысвечанага Міжнароднаму дню правоў чалавека. Мэта пікету – прапаганда каштоўнасцяў, закладзеных ва Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

“Вясна” запрашае!

22.11.2012 “Вясна” запрашае!

26 лістапада ў 10 гадзін раніцы будуць канфіскаваныя офіс і маёмасць Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Мы запрашаем з 9 да 10 гадзін раніцы журналістаў, калег- праваабаронцаў і ўсіх тых, каму ў “Вясне” было сапраўды ўтульна і спагадна, разам правесці гэты час ды паўдзельнічаць у невялікім брыфінгу.

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнні па справе Уладзіслава Кавалёва

22.11.2012 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнні па справе Уладзіслава Кавалёва

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва атрымала рашэнне КПЧ ААН. Зварот быў разгледжаны ў рэкордна кароткі тэрмін - меньш за год. Камітэт прызнаў, што следства праводзілася са шматлікімі памылкамі, да Кавалёва прымянялася фізічная сіла і прымус даваць паказанні супраць сябе, суд не быў бесстароннім і, галоўнае, было парушана права на жыццё.

22.11.2012 Андрэй Пачобут і Алесь Бяляцкі – кандыдаты ад БАЖ на ўзнагароду “За свабоду выказвання-2013”

Штогод міжнароднае аб’яднанне “Index on Censorship” (“Індэкс цэнзуры”) адзначае шэраг асоб і арганізацый з усяго свету, якія паказалі надзвычайную смеласць і крэатыўнасць у справе абароны свабоды слова.

Андрэй Юраў ўзначаліў Рабочую групу па правах чалавека за мяжой у складзе Рады пры Прэзідэнце РФ

22.11.2012 Андрэй Юраў ўзначаліў Рабочую групу па правах чалавека за мяжой у складзе Рады пры Прэзідэнце РФ

Створаная Пастаянная рабочая група па правах чалавека за мяжой у складзе Рады пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека. Яе кіраўніком стаў праваабаронца Андрэй Юраў. Усяго сфарміраваны 19 рабочых груп рознай тэматыкі.

У Гомелі будзе арганізавана нефармальная прававая школа для цыган

20.11.2012 У Гомелі будзе арганізавана нефармальная прававая школа для цыган

Такое рашэнне прынята па выніках праведзенага 19 лістапада круглага стала па праблемах цыган. Удзел у ім прынялі праваабаронцы, прадстаўнікі цыганскага народу, пастар царквы «Жывая вера», які займаецца дапамогай цыганскім дзецям.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

20.11.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі – прэзідэнт Беларускага дому правоў чалавека ў Вільні Таццяна Рэвяка - распавядзе пра змест першай сустрэчы беларускіх праваабаронцаў са спецдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харашці, якая праходзіла на мінулым тыдні ў Вільні.

Праваабаронцы правялі першыя кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па Беларусі

13.11.2012 Праваабаронцы правялі першыя кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па Беларусі

12 – 13 лістапада ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні праходзіць сустрэча прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці са спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

13.11.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: навіны ад палітвязняў Мікалая Статкевіча і Зміцера Дашкевіча, якіх на мінулым тыдні наведалі адвакаты.

Другі “плюшавы дэсант” выпраўляецца з Швецыі ў Беларусь (фота)

12.11.2012 Другі “плюшавы дэсант” выпраўляецца з Швецыі ў Беларусь (фота)

11 лістапада ў цэнтры Стакгольму актывісты праваабарончай арганізацыі Östgruppen зладзілі акцыю «Плюшавы дэсант-2», каб звярнуць увагу на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2012 году

10.11.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2012 году

У кастрычніку сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі заставалася стабільна кепскай. У месцах пазбаўлення волі працягвалі ўтрымлівацца 12 палітычных зняволеных. Толькі зараз кіраўнік дзяржавы ўпершыню прызнаў, што ў Беларусі існуюць палітвязні.

Шведская Östgruppen рыхтуе новы «плюшавы дэсант»

07.11.2012 Шведская Östgruppen рыхтуе новы «плюшавы дэсант»

У суботу, 10 лістапада, шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen правядзе акцыю «Плюшавы дэсант-2». Мішкі з патрабаваннямі выканання правоў чалавека адправяцца ў Беларусь. Гэтыя мішкі «ўляцяць» у Беларусь цалкам легальна - у бандэролях. Адрасатамі-атрымальнікамі з'яўляюцца беларускія дзяржчыноўнікі і палітыкі з «чорнага спісу» ЕС.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

06.11.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да палітвязня Зміцера Дашкевіча. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": кыргызскі эксперт Эркін Асаналіеў - пра ўзаемаадносіны народа, дяржавы і праваабаронцаў падчас мітынгаў пратэсту, калі кыргізы патрабавалі звяржэння прэзідэнта Бакіева.

Брэст: праваабарончыя фільмы выклікалі ажыўленыя дыскусіі

05.11.2012 Брэст: праваабарончыя фільмы выклікалі ажыўленыя дыскусіі

Брэсцкія праваабаронцы арганізавалі прагляд дакументальных фільмаў пра палітвязняў - “Алесь Бяляцкі: мы ратуем гонар Беларусі” і “Храбрае сэрца Ірыны Халіп”, а таксама новага фільму пра смяротнае пакаранне “Убыл по приговору”.

03.11.2012 Восем краін Еўропы далучыліся да рашэння ЕС прадоўжыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі

Гэта Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Сербія, Харватыя і Чарнагорыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства