Навіны на тэму: правы чалавека

Дзень правоў чалавека 2012: Мой голас мае значэнне!

10.12.2012 Дзень правоў чалавека 2012: Мой голас мае значэнне!

«Мой голас мае значэнне!» - у гэты Дзень правоў чалавека ААН асабліва вылучае права на ўдзел у жыцці грамадства і ў прыняцці палітычных рашэнняў і спадарожныя правы, якія забяспечваюць магчымасць яго рэалізацыі: права на свабоду перакананняў і на іх свабоднае выказванне і права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый.

У Віцебску 10 снежня плануецца публічная лекцыя пра правы чалавека

07.12.2012 У Віцебску 10 снежня плануецца публічная лекцыя пра правы чалавека

Такое мерапрыемства будзе праводзіцца тут упершыню. Тэма лекцыі "Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Як выконваюцца палажэнні Дэкларацыі ў Беларусі". Імпрэза адбудзецца ў 13 гадзін у Парку культуры і адпачынку чыгуначнкаў.

Мерапрыемствы ў Дзень правоў чалавека

07.12.2012 Мерапрыемствы ў Дзень правоў чалавека

У панядзелак, 10 сьнежня, праваабаронцы арганізуюць круглы стол "Правы чалавека ў Беларусі. Вынікі 2012 года", адбудзецца адкрыцьцё мастацкай выставы да чарговай гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, будуць падведзеныя вынікі конкурсу hand-made вырабаў на праваабарончую тэматыку.

“Вясна” заклікае адзначыць Дзень правоў чалавека акцыямі салідарнасці з палітвязнямі

07.12.2012 “Вясна” заклікае адзначыць Дзень правоў чалавека акцыямі салідарнасці з палітвязнямі

10 снежня ўвесь свет будзе адзначаць чарговыя ўгодкі прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. З 10 снежня 1950 г. гэты дзень адзначаецца як Дзень правоў чалавека.

Баранавічы: пікет да Дня правоў чалавека забаронены (дакумент)

06.12.2012 Баранавічы: пікет да Дня правоў чалавека забаронены (дакумент)

Гарадскія ўлады традыцыйна не паведамляюць, што канкрэтна парушылі заяўнікі пікету, грамадскі актывіст Віктар Сырыца і праваабаронца Сяргей Гоўша, але прапануюць, у выпадку нязгоды з такім рашэннем, звяртацца ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

Марафон пісання лістоў ў Беларускім Доме ў Варшаве

06.12.2012 Марафон пісання лістоў ў Беларускім Доме ў Варшаве

8-9 снежня ў Беларускім Доме ў Варшаве пройдзе XIII Марафон пісання лістоў Amnesty International.

Павел Сапелка: “Узнагарода належыць тым, хто змагаўся разам, прынцыпова адстойваючы разуменне свабоды і незалежнасці юрыдычнай прафесіі”

05.12.2012 Павел Сапелка: “Узнагарода належыць тым, хто змагаўся разам, прынцыпова адстойваючы разуменне свабоды і незалежнасці юрыдычнай прафесіі”

Юрысту–праваабаронцу Паўлу Сапелку днямі ў Страсбургу была ўручаная прэстыжная еўрапейская прэмія “За абарону правоў чалавека”.

04.12.2012 III Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека пройдзе 6 снежня ў Катавіцэ

6 снежня ў Катавіцэ (Польшча) пройдзе III Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага і асацыяцыя "Праект Шлёнск".

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

04.12.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": гутарка з каардынатарам Офіса для людзей з інваліднасцю Сяргеем Драздоўскім пра адну з самых балючых праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі – беспрацоўе.

Правы Чалавека «на пальцах» - навучальная праграма для пачаткоўцаў

01.12.2012 Правы Чалавека «на пальцах» - навучальная праграма для пачаткоўцаў

Правы Чалавека – што гэта і для каго? Чым насамрэч займаюцца праваабаронцы? Хочаце ведаць, як абараніць сябе ад несправядлівасці і чаму праваабаронцы - гэта не апазіцыя, а таксама змястоўна паразважаць на гэтыя і іншыя тэмы? Прыходзьце, растлумачым на пальцах!

Вяртанне да “Вытокаў”

30.11.2012 Вяртанне да “Вытокаў”

Краязнаўцы, гісторыкі, архівісты, грамадскія дзеячы абмярковалі злабадзённыя пытанні, звязаныя з захаваннем дакументальнай спадчыны найноўшай гісторыі нашай краіны.

29.11.2012 Што для ААН парушэнне, для Беларусі — практыка?

Тэрарыст Брэйвік сядзіць побач з адвакатам, а беларускія падсудныя — у клетцы.

Алесь Бяляцкі віншуе Паўла Сапелку з прэстыжнай узнагародай

28.11.2012 Алесь Бяляцкі віншуе Паўла Сапелку з прэстыжнай узнагародай

Зьняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі 27 лістапада павіншаваў юрыста-праваабаронцу Паўла Сапелку з уганараваньнем яго прэстыжнай еўрапейскай прэміяй “За абарону правоў чалавека”.

 Тэлефануйце, і “Вясна” прыйдзе на дапамогу

27.11.2012 Тэлефануйце, і “Вясна” прыйдзе на дапамогу

Праваабарончы цэнтр “Вясна”, нягледзячы на канфіскацыю офіса, працягвае сваю працу. Ні адзін з напрамкаў дзейнасці праваабаронцаў не згорнуты.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

27.11.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня” - канфіскацыя офіса і маёмасці праваабарончага цэнтру "Вясна". Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – сустаршыня ствараемай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Дзяніс Садоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства