Навіны на тэму: правы чалавека
13.12.2012 У Мінску інваліду забаранілі ўвайсці ў начны клуб
"Вы - інвалід, для вас месцаў няма?" Менавіта з такой фармулёўкай 25-гадовага Дзяніса Лесніка адмовіліся пускаць у адзін з начных клубаў Мінска.
12.12.2012 Беларусак сустракаюць у ЗША на высокім узроўні
Апошнімі днямі шэраг сустрэчаў у Вашынгтоне — у прыватнасьці ў Сэнаце, Дзярждэпартамэнце і Радзе бясьпекі ЗША — праводзяць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук і праваабаронца Тацяна Равяка.
11.12.2012 Стартуе штогадовы Конкурс эсэ па правах чалавека
10 снежня 2012 у Міжнародны Дзень правоў чалавека Цэнтр прававой трансфармацыі і Лятучы універсітэт абвясцілі штогадовы Конкурс эсэ па правах чалавека.
11.12.2012 Мазыр: праваабаронца адзначыў прафесійнае свята інфармацыйнай акцыяй
Каля пяцідзесяці асобнікаў Дэкларацыі правоў чалавека раздаў жыхарам Мазыра 10 снежня праваабаронца Уладзімір Целяпун. Інфармацыйная акцыя была прымеркавана да 64-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі. Правёўшы акцыю, ён прыйшоў да высновы, што на сённяшні дзень правы чалавека не сталі для значнай часткі беларусаў асноўнымі каштоўнасцямі.
11.12.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: 64 гады таму ААН была абвешчана Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, аднак праблемы з выкананнем палажэнняў фундаментальнага міжнароднага дакумента з боку кіраўніцтва нашай краіны існуюць і сёння. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі - гісторык Вацлаў Арэшка, які з’яўляецца каардынатарам грамадскага вэб-архіва дакументаў найноўшай гісторыі “Вытокі”.
11.12.2012 Акцыя на Бярозаўшчыне ў Дзень правоў чалавека
Праваабаронцы і грамадскія актывісты ў Дзень правоў чалавека раздалі больш за трыста буклетаў пра беларускіх палітвязняў і асобнікаў Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека на вуліцах горада Бярозы і пасёлка Малеч.
11.12.2012 У Брэсце гадавіну Дэкларацыі правоў чалавека адзначылі праглядам відэафільма
Праваабаронцы прадэманстравалі відэафільм “Правы чалавека ў аб’ядноўваемай Еўропе”, зняты на падставе выступу старшыні Хельсінкскага фонду правоў чалавека (Варшава) Марэка Навіцкага незадоўга да ягонай смерці.
11.12.2012 Віцебск: “сілавікі” праслухалі лекцыю пра выкананне правоў чалавека ў Беларусі
У Віцебску 10 снежня прайшла публічная лекцыя "Што такое правы чалавека, і як яны выконваюцца ў Беларусі", якую прачытаў каардынатар руху "За Свабоду" Хрыстафор Жаляпаў. А большую частку слухачоў склалі супрацоўнікі міліцыі і "людзі ў цывільным", якія ні на крок не адыходзіліся ад купкі актывістаў.
11.12.2012 Свабода творчасці – у Дзень правоў чалавека (фота, відэа)
Такім чынам можна коратка ахарактарызаваць імпрэзу праваабарончага цэнтра “Вясна”, якая ладзілася ўвечары 10 снежня на сядзібе БНФ. 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і паштоўкі для палітвязняў – у мастацкім увасабленні прафесійнага майстра ды аматараў hand-made.
10.12.2012 Праваабаронцы павіншавалі жыхароў сталіцы з Днём правоў чалавека
Сёння, 10 сьнежня, у дзень чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, правааабаронцы ў цэнтры Менска правялі акцыю па інфармаванні жыхароў горада аб парушэннях правоў чалавека і праблеме з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
10.12.2012 Баранавіцкія праваабаронцы павіншавалі землякоў з Днём правоў чалавека
Нягледзячы на афіцыйную забарону на правядзенне пікета 10 снежня, праваабаронцы горада Баранавічы правялі акцыю з нагоды Дня правоў чалавека.
10.12.2012 У Дзень правоў чалавека шведскія праваабаронцы думаюць пра Беларусь
Сябры шведскай праваабарончай арганізацыі Оstgruppen робяць свой унёсак у развіццё дэмакратыі ў Беларусі. Як адзначыла дырэктар арганізацыі Сафія Угла, адным з асноўных накірункаў іх працы з’яўляецца распаўсюд у шведскім грамадстве інфармацыі пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
10.12.2012 Дзень правоў чалавека: Беларусь па-ранейшаму бяспраўная
Беларусь ужо традыцыйна называецца ў ліку найгоршых краінаў у розных рэйтынгах і дакладах, датычных дэмакратычных свабодаў у сьвеце.
10.12.2012 Праваабаронцы: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі "стабільна цяжкая"
Асаблівую занепакоенасць у праваабаронцаў выклікае тое, што ўлады Беларусі "адкрыта дэманструюць пагарджанне міжнароднымі абавязацельствамі ў сферы абароны правоў чалавека, добраахвотна ўзятых Беларуссю ў межах ААН і АБСЕ".
10.12.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Лістапад 2012 году
Становішча з правамі чалавека ў Беларусі ў лістападзе можна ахарактэразаваць як перыяд застою і крызісу: стабільная кепская сітуацыя заставалася нязменнай, у той жа час значнага пагаршэння не зафіксавана.










