Навіны на тэму: правы чалавека
04.02.2013 МЗС Беларусі падрыхтавала даклад аб парушэнні правоў чалавека
"Мэта - прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека ў краінах, якія традыцыйна адносяць сябе да" развітых дэмакратыяў ", прадэманстраваць на канкрэтных фактах невыкананне імі сваіх міжнародных прававых абавязацельстваў", - адзначаецца ў дакуменце.
04.02.2013 Жыхары Віцебску працягваюць скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу віцебскай каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацьцяны Севярынец.
02.02.2013 Беларус Алесь Бяляцкі зноў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру
Упершыню наш суайчыннік трапляе ў спіс кандыдатаў на прэстыжную прэмію за заслугі перад чалавецтвам некалькі гадоў запар.
01.02.2013 Алесь Бяляцкі ўганараваны Нацыянальнай прэміяй за абарону правоў чалавека ў намінацыі «За асабістую мужнасць»
1 лютага ў Варшаве сайт charter97.org ўручыў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека. На цырымоніі ў варшаўскай рэдакцыі charter97.org сабраліся польскія і беларускія праваабаронцы, палітыкі, грамадскія дзеячы і журналісты.
31.01.2013 Human Rights Watch: Крызіс з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе паглыбіўся
Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала 31 студзеня штогадовую справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце.
31.01.2013 Баранавічы: вучыліся назіраць за адміністрацыйным працэсам
У Баранавічах праваабаронцы і грамадскія актывісты 30 студзеня вучыліся “назіраць” за адміністрацыйным працэсам і адпраўленнем адміністрацыйнага правасуддзя.
29.01.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” – Камітэт па правах чалавека ААН патрабуе ад беларускага ўраду інфармацыі аб прынятых мерах па выкананні рашэння Камітэта па справе расстралянага паводле смяротнага прысуду Уладзіслава Кавалёва. Госць рубрыкі "Асоба. Грамадства. Дзяржава" - праваабаронца Андрэй Бандарэнка.
25.01.2013 Новы дзяржсакратар ЗША - за санкцыі супраць Лукашэнкі
У студзені 2011 года The Washington Post апублікавала артыкул Джона Кэры і незалежнага сенатара Джо Лібермана.
23.01.2013 Генсэк Рады Эўропы: Беларусь павінна вызваліць палітвязьняў
Генэральны сакратар Рады Эўропы Турбэрн Ягланд сёньня зрабіў заяву адносна Беларусі на пасяджэньні Парлямэнцкай Асамблеі ў Страсбуры.
22.01.2013 Якія правы чалавека парушаюцца ў Беларусі? Прыходзь і даведайся!
«У нашай краіне парушаюцца Правы чалавека» – колькі разоў мы маглі чытаць, чуць, а можа і самі сцвярджаць гэта. Аднак як часта мы ўсведамляем, што менавіта хаваецца за гэтымі словамі? Дзе, кім і чаму парушаюцца? Чытайце далей!
22.01.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: дакументальную кнігу журналіста "Радыё Свабода" Валерыя Каліноўскага "Справа Бяляцкага" шырока прэзентуюць у розных гарадах Беларусі. “Асоба. Грамадства. Дзяржава”: госця рубрыкі актывістка “Маладога фронту” і жонка палітвязня Змітра Дашкевіча Наста Дашкевіч – пра апошнія навіны з жыцця свайго мужа ў засценках гарадзенскай турмы №1.
16.01.2013 Freedom House па-ранейшаму бачыць Беларусь сярод несвабодных краін
Амерыканская няўрадавая арганізацыя апублікавала даклад аб свабодзе ў свеце ў 2012 годзе.
15.01.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: вечарына памяці Вацлава Гавела, якая супольнымі намаганнямі няўрадавых аб’яднанняў праводзілася ў Менску 14 студзеня. "Асоба. Грамадства. Дзяржава": госця рубрыкі старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова - пра неабходнасць прыняцця закону "Аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе".
10.01.2013 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Снежань 2012 году
У снежні знешепалітычны фактар па-ранейшаму аказваў вырашальны ўплыў на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Агульны застой у стасунках паміж беларускімі ўладамі і еўрапейскімі дэмакратыямі абумовіў стабільна кепскую, але без значных пагаршэнняў сітуацыю з выкананнем правоў чалавека і асноўных свабод.
08.01.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” распавядае пра палітвязеня Мікалая Аўтуховіча, які 7-га студзеня сустрэў сваё 50-годдзе ў Гродзенскай турме. Госця рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – Любоў Максімовіч, старшыня заходнеўкраінскага цэнтру "Жаночыя перспектывы".










