Навіны на тэму: правы чалавека
26.02.2013 Сёння - прэзентацыя новай кнігі Тамковіча"Жыццё пасля кратаў"
Прэзентацыя новай кнігі публіцыста Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў" адбудзецца 26 лютага. Кніга складаецца з 27 артыкулаў, у якіх распавядаецца аб тым, што адбывалася ў жыцці ўдзельнікаў трагічных падзей 19 снежня 2010 года, якія адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых “масавых беспарадках".
26.02.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госця рубрыкі – праваабаронца Раіса Міхайлоўская. “Хроніка пераследу”: умоўна-датэрміновае вызваленнне ўдзельніка Плошчы 2010 Андрэя Пазняка; прысуды віцебскім актывістам Станіславу Лаўрэнаву і Аляксею Кішчуку; арышты сябраў “Еўрапейскага дзеяння”.
26.02.2013 Пуціну будуць дакладваць аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
У Савеце пры прэзідэнце Расіі па развіццю грамадзянскай супольнасці створана адмысловая камісія па правах чалавека за мяжой.
25.02.2013 БТ працягвае абвінавачваць ЗША ў парушэнні правоў чалавека
Гэта тэма была адной з ключавой у выніковым тыднёвым выпуску праграмы "У цэнтры ўвагі" на "Беларусь-1". Журналісты тэлеканала таксама рыхтуюць "выкравальніцкае" журналісцкае расследаванне адносна парушэння правоў чалавека ў ЗША і ЕС.
21.02.2013 Круглы стол па сітуацыі ў Беларусі пройдзе ў Вене ў рамках мерапрыемстваў сесіі ПА АБСЕ
Круглы стол па сітуацыі ў Беларусі пройдзе 22 лютага ў Вене ў рамках мерапрыемстваў зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
19.02.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” - круглы стол па тэме “Справы зніклых – без тэрміну даўніны”. Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – журналіст Аляксандр Тамковіч, які нядаўна выдаў кнігу “Жыццё пасля кратаў”.
18.02.2013 Міклаш Харашці: Я зацікаўлены ў тым, каб непрадузята паказаць сітуацыю ў Беларусі
"Я зацікаўлены ў тым, каб у сваім дакладзе непрадузята паказаць сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку пазіцыю беларускага ўрада, яго бачанне існых праблем і шляхі іх вырашэння", — заявіў спецдакладчык па сітуацыі ў Беларусі Савета па правах чалавека (СПЧ) ААН Міклаш Харашці 18 лютага на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Кіеве.
13.02.2013 Што рабіць і да каго звяртацца, калі твае правы парушаны?
Парушэнні правоў чалавека – з’ява шэраговая. А вы жадаеце ведаць, якімі правамі валодаеце і як іх абараніць? Да каго можна звярнуцца па дапамогу? Якія дзеянні можна распачаць самастойна? Шукаем адказы 16 лютага на пашыраным семінары «Правы чалавека на пальцах».
13.02.2013 Шклоўская раёнка занепакоена станам правоў чалавека ў “краінах развітых дэмакратый”
У шклоўскай раённай газеце “Ударны фронт” упершыню за некалькі апошніх гадоў з’явіўся матэрыял, у якім асуджаецца парушэнне правоў чалавека. “Ударныны фронт” першым з раёнак Магілёўшчыны засцярожыў увагу сваіх чытачоў на парушэнні правоў чалавека ў дэмакратычных краінах.
12.02.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: Васіль Парфянкоў вызвалены, за кратамі застаюцца яшчэ 11 палітычных вязняў. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госця рубрыкі – Паліна Сцепаненка, укладальніца кнігі “Асвечаныя беларушчынай”, аўтарам якой з’яўляецца палітвязень Алесь Бяляцкі.
11.02.2013 Макей прызнаў, што ў Беларусі парушаюцца правы чалавека?
З дакладу Міністэрства замежных спраў Беларусі, уступнае слова да якога напісаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, становіцца зразумела, што, з пункту гледжання МЗС Беларусі, з'яўляецца парушэннем правоў чалавека. Усё тое, што актыўна практыкуюць беларускія ўлады.
08.02.2013 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Студзень 2013 года
Нягледзячы на выразнае жаданне А. Лукашэнкі звуаляваць балючасць праблемы палітвязняў, ягоныя выказванні ў чарговы раз яскрава падкрэслілі, што іх лёс знаходзіцца пад пільнай увагай дзяржаўнага кіраўніцтва, а пытанне вызвалення знаходзіцца пад ягоным асабістым кантролем.
06.02.2013 Беларускія ўлады не выканалі ніводнага рашэння Камітэта ААН па правах чалавека.
Беларускія ўлады не выканалі ніводнага рашэння Камітэта ААН па правах чалавека.
05.02.2013 Гары Паганяйла пра даклад МЗС: Я павінен пахваліць МЗС за праведзеную працу
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь падрыхтавала даклад «Парушэнні правоў чалавека ў асобных краінах свету ў 2012 годзе», - паведамляецца на афіцыйным сайце МЗС.
05.02.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу мясцовых праваабаронцаў на штрафы за іх фотаздымак у інтэрнэце з партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага. У той жа дзень у Наваполацку за такую ж фотаакцыю салідарнасці быў вынесены яшчэ адзін мільённы штраф. Гэтыя рэзанансныя судовыя рашэнні толькі ўзмацнілі хвалю салідарнасці з праваабаронцамі.










