Навіны на тэму: правы чалавека
26.06.2020 Конкурс дызайну паштовак салідарнасці. Паспей прыняць удзел!
Беларуская Праваабарончая Школа і ЗБС ў межах ініцыятывы “Майстэрня паштовак салідарнасці” абвесціла конкурс дызайнаў друкаванай прадукцыі (паштоўкі, канверты) для далейшага друку і выкарыстання ў акцыях падтрымкі і салідарнасці з усімі затрыманымі ў час выбарчай кампаніі.
19.06.2020 Недапушчальнасць жорсткага ды бесчалавечнага стаўлення і катаванняў. Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтра
Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтра і іншых праваабарончых арганізацый з нагоды пераследу актывістаў і ўдзельнікаў электаральнай кампаніі і парушэнняў правоў чалавека.
17.06.2020 Блог Паўла Сапелкі: Тры падыходы да шафы
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" аналізуе парушэнне асноўных правоў і свабодаў, а таксама непаслядоўнасць працэсуальных дзеянняў у справе Сяргея Ціханоўскага.
16.06.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У Беларусі працягваюць судзіць за удзел у стрымах і пікетах па збору подпісаў. Дзе мяжа паміж такім пікетам і несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам? Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"?
15.06.2020 "Мільёны людзей у Беларусі жадаюць зменаў". Вялікая гутарка з Алесем Бяляцкім пра выбары
Як старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” бачыць сённяшнюю грамадска-палітычную абстаноўку ў Беларусі, чым адрозніваецца гэтая выбарчая кампанія ад папярэдніх, чаго чакаюць праваабаронцы ад гэтых выбараў — у нашым матэрыяле.
05.06.2020 У ААН зарэгістраваная скарга праваабаронцаў. Улады забаранялі ім пратэставаць
Як паведамляе "Гомельская вясна", 5 чэрвеня група па петыцыях Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зарэгістравала (№3760/2020) і накіравала беларускаму ўраду сумесную скаргу праваабаронцаў Андрэя Стрыжака і Леаніда Судаленкі.
02.06.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2020
У траўні назіралася рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека і павелічэнне росту рэпрэсій у дачыненні да грамадзян краіны, што абумоўлена пачаткам кампаніі па выбарах прэзідэнта.
01.06.2020 Праваабаронца звярнуўся ў ААН па сітуацыі (не)інфармавання беларусаў пра COVID-19
Барысаўскі праваабаронца “Вясны” Алег Мацкевіч звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН з нагоды парушэння Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязацельстваў у галіне абароны правоў чалавека па сітуацыі, якая склалася вакол інфармавання грамадзян адносна распаўсюджання інфекцыйнай хваробы COVID-19.
27.05.2020 Камітэт па правах чалавека ААН патрабуе не высылаць з Беларусі курда, якому пагражаюць катаванні ў Турцыі
Камітэт па правах чалавека ААН вынес пастанову аб часовых мерах да грамадзяніна Турцыі Хіджры Мамашы, якога Беларусь збіраецца выдаць у Турцыю, дзе яму пагражаюць катаванні.
27.05.2020 "Светлагорская пляма". Дакументальны фільм "Вясны"
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе дакументальны фільм пра завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску і людзей, якія змагаюцца супраць шкоднай вытворчасці.
26.05.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з Ціханоўскім і акцый "кармленні галубоў". Падставай для прыцягнення да адказнасці па артыкуле 23.34 можа стаць нават і фота, змешчанае ў сацыяльных сетках, альбо хвіліннае выказванне свайго меркавання падчас youtube-стрыму.
19.05.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Рэпрэсіі над удзельнікамі мірных сходаў працягваюцца, што з'яўляецца традыцыяй перад прэзідэнцкімі выбарамі. Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” распачынае незалежнае назіранне. А 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць гамафобіі і трансафобіі.
15.05.2020 Клуб ангельскай мовы “Вясны” запрашае на занятак да Дня барацьбы з гамафобіяй
Клуб ангельскай мовы Валанцёрскай службы “Вясна” запрашае ў бліжэйшы панядзелак, 18 траўня, на занятак, які будзе прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з гамафобіяй і трансфобіі.
08.05.2020 Валанцёрская служба "Вясны" вачыма ўдзельніц і ўдзельнікаў: "Не варта наогул разважаць, а адразу – смела ўступаць!"
Некалькі валанцёрак і валанцёраў распавялі пра тое, як яны даведаліся аб Валанцёрскай службе "Вясны", чаму вырашылі далучыцца і што імі рухае ў такой дзейнасці.
01.05.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2020
Асаблівую занепакоенасць праваабарончай супольнасці выклікае палітыка кіраўніцтва краіны па прадухіленні наступстваў пандэміі каранавіруса. Насуперак рэкамендацыям СААЗ, улады Беларусі працягваюць практыку правядзення рознага кшталту масавых мерапрыемстваў, у тым ліку агульнанацыянальнага суботніка і падрыхтоўкі ваеннага парада ў г. Мінску, а таксама не ўводзяць каранцін у навучальных установах і г.д.










