Навіны на тэму: правы чалавека
27.10.2013 ІІІ Беларускі праваабарончы форум у Вільні
На 3-м Беларускім праваабарончым форуме на панелі супраць смяротнага пакарання быў прэзентаваны фільм Віктара Трацякова з шэрагу “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”. Трэці аргумент - рэлігійны: “Чалавек не мае права забіраць Жыццё іншага чалавека, якое даў Бог”.
27.10.2013 У Вільні вырашалі, каго лічыць палітвязьнем
Рэпартаж Алега Грузьдзіловіча з 3-га Беларускага праваабарончага форуму ў Вільні. На сэкцыі «Палітычныя вязьні: праблемы вызначэньня і вызваленьня» ўдзельнікам форуму былі прапанаваныя крытэрыі для вызначэньня палітвязьняў. Яны сфармуляваныя ў дакумэнце пад назвай «Кіраўніцтва па вызначэньні паняцьця «палітычны вязень».
25.10.2013 Увага! Шукаем і навучаем назіральнікаў за масавымі мерапрыемствамі
Калі хочаце паназіраць, якім чынам рэалізуецца права на свабоду сходаў у Беларусі, якія асаблівасці правядзення масавага мерапрыемства паводле нацыянальнага заканадаўства, у якіх выпадках гэтае права можа быць абмежаванае – далучайцеся да сумеснага назірання Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэта!
25.10.2013 Круглы стол «Акадэмічныя свабоды і правы студэнтаў у Беларусі: праблемы і перспектывы»
Якія асноўныя праблемы студэнтаў Беларусі? Якім чынам вырашаць іх найбольш эфектыўна і якія правы і свабоды студэнтаў парушаюцца часцей за ўсё? Дыскусія з удзельнікамі круглага стала і даклады экспертаў юрыдычнай кансультацыі «Студэнцкай Рады» і «Грамадскага Балонскага камітэта».
23.10.2013 Cям’я еўрапейскіх краінаў разглядае Беларусь як частку Еўропы
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:
22.10.2013 Сіцылія пачула праўду пра правы чалавека ў Беларусі
Юрыст Павел Сапелка, жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук і даследчык Amnesty International па Беларусі Хэза Макгіл сустракаліся з праваабаронцамі і прэсай у Італіі.
22.10.2013 Google запускае «Шчыт» у падтрымку правааборонцаў і медыяў
Карпарацыя Google абвясціла, што будзе супрацьстаяць цэнзуры і засцерагаць незалежныя медыі і групы абароны правоў чалавека ад кібератак. Дзеля гэтага анансаваны пакет з некалькіх новых сервісаў.
22.10.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: працяг судовага разбіральніцтва брэсцкай журналісткі Міланы Харытонавай, якую ў інтэрнэце абразіў яе калега, суд над газетай "Вольны горад" з Крычава, а таксама некаторыя заканадаўчыя змены, датычныя і працы непаўнагадовых. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": юрыст і палітолаг Юры Чавусаў каментуе змены і дапаўненні ў Выбарчы кодэкс, прынятыя Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.
21.10.2013 ІІІ Беларускі правабарончы форум пройдзе ў Вільні
ІІІ Беларускі правабарончы форум адбудзецца 26-27 кастрычніка 2013 года ў Вільні. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны прадстаўнікі беларускіх правабарончых арганізацыяў, міжнародныя і замежныя праваабарончыя структуры.
21.10.2013 У Вільні пройдзе Базавы курс па правах чалавека з вядомым праваабаронцам Андрэем Юравым
Запрашаем на Базавы курс па правах чалавека і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў у Вільні 25 кастрычніка 2013 года. Дэдлайн падачы анкет 22 кастрычніка.
15.10.2013 Мазырскі праваабаронца сустрэўся з дэпутатамі парламента
15 кастрычніка мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун сустрэўся са старшынёй Пастаяннай камісіі ПП НС РБ “Па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС” Сяргеем Каноплічам і дэпутатам Мікалаем Расоха. Абвестка аб прыёме грамадзян была загадзя надрукаваная ў мясцовай газеце “Жыццё Палесся”, і праваабаронца запісаўся на прыём.
15.10.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": Прэс-канферэнцыя з удзелам маці асуджаных да смяротнай кары Любові Кавалёвай і Тамары Сялюн у Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": Таццяна Рэвяка - удзельніца міжнароднай канферэнцыі “7-я Дублінская платформа для праваабаронцаў”.
11.10.2013 «Правы Чалавека «на пальцах» пройдуць у Магілёве 19 кастрычніка!
Што такое правы чалавека і чаму яны важны? Хто дапаможа, калі вашыя правы парушаюцца? Хто ў свеце мае патрэбу ў вашай салідарнасці? Даведайцеся гэта і многае іншае 19 кастрычніка на семінары «Правы чалавека на пальцах» у Магілёве
11.10.2013 Нобелеўскую прэмію міру атрымала Арганізацыя па забароне хімічнай зброі
11 кастрычніка ў сталіцы Нарвегіі нобелеўскі камітэт абвесціў лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру за 2013 год. Прэстыжную ўзнагароду атрымала Арганізацыя па забароне хімічнай зброі, якая напрыканцы верасня зацвердзіла план знішчэння хімічнага арсенала ў Сірыі.
10.10.2013 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2013 года
У верасні не было зафіксавана станоўчай дынамікі ў сферы выканання правоў чалавека, сітуацыя заставалася стабільна кепскай, адбывалася далейшая кансервацыя негатыўных тэндэнцый, якія складаліся на працягу апошніх месяцаў.










