Навіны на тэму: правы чалавека
28.11.2013 У Мінску пройдзе фестываль фільмаў «Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць»
У праграме Фестывалю - мастацкія фільмы, прадстаўленыя амбасадамі Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Украіны, Кубы, ЗША, Італіі, яны адлюстроўваюць самыя розныя аспекты правоў чалавека.
26.11.2013 У Чарнігаве праходзіць абмеркаванне правоў чалавека ў Беларусі і Украіне
Сустрэча праходзіць у межах Першага міжнароднага курса па правах чалавека. Па словах каардынатара з Беларусі Андрэя Палуды, асноўная мэта - разам паглядзець на праваабарончую праблематыку ў суседніх краінах і выпрацаваць супольныя ідэі і праекты.
26.11.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": два гады з моманту вынясення палітычнага прысуду кіраўніку ПЦ "Вясна", віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесю Бяляцкаму. “Навіны палітвязняў”: амаль месяц няма лістоў і званкоў з івацэвіцкай калоніі ад Эдуарда Лобава; неабгрунтаванае абмежаванне права на перапіску Мікалая Статкевіча абскарджваецца.
20.11.2013 Баранавічы: пададзена заява да 65-х угодкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
Грамадскі актывіст Вячаслаў Болбат 20 лістапада падаў заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама аб правядзенні пікета, прысвечанага 65-м угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Запланавана, што пікет пройдзе пад лозунгамі: “Свабода палітычным вязням”, “Кантрактная сістэма – інструмент пакарання” і інш.
20.11.2013 Заяўка на пікет да Дня правоў чалавека пададзена ў Салігорску
Праваабарончы пікет мусіць не толькі звярнуць увагу грамадскасці на важную дату ў сусветнай гісторыі, але і стаць сродкам пратэсту супраць парушэння правоў чалавека дзеючымі беларускімі ўладамі.
19.11.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": пра міліцэйскія і судовыя хібы ў справе лідэра “Платформы” Андрэя Бандарэнкі. “Навіны палітвязняў”: праваабаронцы патрабуюць адмяніць прысуд актывісту Уладзіміру Яроменку, а Мікалай Аўтуховіч дамогся з'яўлення агародніны ў турэмнай краме.
18.11.2013 Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў плануе "лятучыя" пікеты
Віцебскі праваабаронца падаў заяўкі на 3 пікеты ў трох раёнах горада, кожны з якіх запланаваны на ўсяго адну хвіліну. Правесці акцыі спадар Левінаў хоча 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Пікеты Паўла Левінава заяўлены як аднаасобныя акцыі, у іх збіраецца ўзяць удзел толькі ён сам.
18.11.2013 Абвешчаны IV Міжнародны конкурс журналісцкіх публікацый імя Юрыя Атамана
GPPAC абвяшчае пра пачатак прыёму заявак для ўдзелу ў IV Міжнародным конкурсе публікацый пра талерантнасць, інтэграцыю, узаемапавагу і паразуменне ў грамадстве, размешчаных у 2013 годзе ў друкаваных і электронных СМІ Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны.
15.11.2013 Міжнародны дзень пісьменнікаў у зняволенні
Штогод 15 лістапада Міжнародны ПЭН-клуб ушаноўвае пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў зняволенні і церпяць уціск за сваё змаганне за адно з найважнейшых чалавечых правоў — права на свабоду выяўлення.
14.11.2013 Праваабарончы цэнтр "Вясна" падтрымаў Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень»
У канцы кастрычніка на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме ў Вільні было прэзентавана Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень».
12.11.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": кнігу Бяляцкага "Асвечаныя Беларушчынай" адправілі на паўторную мытную экспертызу. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - Аляксандр Тамковіч, які распавядае пра сваю новую кнігу "Найноўшая гісторыя ў асобах".
10.11.2013 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2013 года
Для кастрычніка былі характэрны замацаванне і кансервацыя негатыўных тэндэнцый у сферы правоў чалавека, якія фарміраваліся на працягу апошніх месяцаў. У месцах пазбаўлення волі працягвалі ўтрымлівацца 9 палітычных зняволеных.
06.11.2013 Міжнародная назіральная місія прызначыла Прадстаўніка па становішчы СМІ
Учора, 5 лістапада, Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі аб'явіла аб прызначэнні Прадстаўніка па становішчы СМІ і свабоды выказвання меркаванняў
05.11.2013 Тыдзень асветніцкіх дзеянняў «Крыштальная ноч - Ніколі зноў»
Адкрыццё тыдня асветніцкіх дзеянняў «Крыштальная ноч - Ніколі зноў» ў Беларусі адбудзецца 8 лістапада. Каманда “Правы чалавека “на пальцах” падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў і запрасіла вядомых гісторыкаў, праваабаронцаў, арт-актывістаў і людзей культуры, каб пагаварыць пра тое, чаму трэба навучыцца ў гісторыі і ці ёсць у нашым сёння тое, што павінна насцярожыць.
05.11.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": абмеркаванне ў ААН дакладу Міклаша Харашці з удзелам беларускіх і міжнародных праваабаронцаў. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - Павел Сапелка, эксперт у маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянаў у Беларусі.










