Навіны на тэму: правы чалавека
09.12.2013 Паведамленне для прэсы!
У Міжнародны дзень правоў чалавека, 10 снежня 2013 года, у Менску адбудзецца прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі”.
09.12.2013 У Брэсце дазволены два пікеты ў Дзень правоў чалавека
Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін і старшыня абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк атрымалі дазволы на правядзенне пікетаў 10 снежня – на 65 угодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
08.12.2013 У Віцебску забараніілі 2 пікеты, замоўленыя да Дня правоў чалавека
Прычына ўжо звыклая: адсутнасць дамоваў на абслугоўванне акцый. Хоць актывісты і спрабавалі заключыць дамовы, звярнуўшыся ў належныя службы за два месяцы да запланаванай акцыі, ім адмовілі ў абласной управе МУС і цэнтральнай гарадской паліклініцы.
07.12.2013 Баранавічы: Алеся Бяляцкага павіншавалі з Днём правоў чалавека
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 6 снежня накіравалі каляровыя паштоўкі Алесю Бяляцкаму, у якіх павіншавалі праваабаронцу-палітвязня з 65 угодкамі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
06.12.2013 Рок за правы чалавека: Музыка – не для катаванняў
Выпуск праваабарончага падкаста распавядае пра катаванні музыкай, якія практыкуюцца ў турмах кшталту Гуантанама і Абу-Грэйб. Пры гэтым не засталіся без увагі і вядомыя праваабаронцам “экзатычныя” спосабы катаванняў у мінскай “амерыканцы”.
06.12.2013 Падарунак уладам ад барысаўскіх праваабаронцаў
Барысаўскія праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч 5 снежня накіравалі віншаванні з Днём правоў чалавека ў Барысаўскі райвыканкам, суд Барысаўскага раёна і мясцовы РУУС.
05.12.2013 Салігорскія ўлады забаранілі правядзенне пікету да Дня правоў чалавека
Галоўны ідэолаг Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч забараніў мясцовым грамадскім актывістам правядзенне пікету, прымеркаванага да Міжнароднароднага Дня правоў чалавека. Што менавіта парушана арганізатарамі пікету, галоўны ідэолаг Салігоршчыны не тлумачыць.
04.12.2013 Юбілейны семінар «Правы Чалавека «на пальцах» з міжнародным экспертам у Мінску
Цэлы год мы тлумачылі Правы Чалавека «на пальцах» і маем сапраўдлы ўнікальную прапанову для вас! Спецыяльна для юбілейнага семінара мы запрасілі міжнароднага эксперта! Падавайце заяўкі да 6 снежня, 18.00 уключна! Колькасць месцаў абмежаваная!
04.12.2013 Праваабаронцы краін СНД звярнуліся да ўкраінскай улады і ўдзельнікаў Еўрамайданаў
Праваабаронцы постсавецкіх краін звярнуліся да ўкраінскай улады, а таксама да ўдзельнікаў Еўрамайданаў, выказваючы глыбокую заклапочанасць сітуацыяй ва Украіне, якая, апроч іншага, у гэтым годзе старшынствуе ў АБСЕ.
03.12.2013 Спецыялісты Офіса па правах людзей з інваліднасцю падрыхтавалі прапановы па змене Кодэкса аб адукацыі
Верагодна, у наступным годзе ў Кодэкс аб адукацыі могуць быць унесены змены. Удасканаляць яго пасля правядзення маніторынгу, заснаванага на рэальна існуючых праблемах дадзенай сферы.
03.12.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу” - гучныя судовыя справы і заканадаўчыя змены ў Кодэкс аб адукацыі, "Падзея тыдня" - акцыя “Гарады за жыццё - гарады супраць смяротнага пакарання”, госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” - дысідэнт і правааабронца Міхась Кукабака.
02.12.2013 Юрыст Павел Сапелка вітаў нямецкіх адвакатаў на форуме па правах чалавека ў Берліне
Нямецкая асацыяцыя адвакатаў (DAV) 29 лістапада правяла ў Берліне форум па правах чалавека. Сярод запрошаных на гэтае аўтарытэтнае ў асяродку нямецкіх юрыстаў мерапрыемства, быў і прадстаўнік з Беларусі, юрыст і адвакат Павел Сапелка.
02.12.2013 Геі пройдуць шэсьцем па Менску
Арганізатары Менскага Гей-прайду 2013 рыхтуюць публічныя акцыі ў падтрымку талерантнага стаўленьня да гомасэксуалаў, бісэксуалаў і трансгендэраў ў Беларусі.
02.12.2013 Наста Лойка: Праваабаронца – шчыт паміж чалавекам і ўладай
Прафэсія праваабаронцы – не для для слабакоў, упэўніваемся мы пасьля гутаркі з Настай Лойкай, супрацоўніцай Праваабрончага цэнтра “Вясна”. Пра ўзаемадачыненьні праваабаронцаў і палітвязьняў, пра тое, чым “дыхаюць” праваабаронцы і чым яны адрозьніваюцца ад палітыкаў – чытайце ў новым матэрыяле сайта palitviazni.info.
28.11.2013 Аэрапорт адмаўляе сваю віну ў судзе па іску інваліда-калясачніка
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна працягнуўся разгляд справы Яўгена Шаўко супраць Нацыянальнага аэрапорта "Мінск-2". Прадмет разбіральніцтва - інваліда з парушэннем нормаў дастаўлялі да самалёта, што пагражала яго жыццю і здароўю, а таксама нанесла яму маральную шкоду.










