Навіны на тэму: правы чалавека
11.12.2013 Праваабаронца павіншаваў віцебчукоў з 65-годзьдзем прыняцьця Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, і сам атрымаў «віншаваньне» ад судзьдзі
Пётр Іваноў зладзіў акцыю, прымеркаваную да Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня. Ён выйшаў у цэнтр Віцебску, дзе раздаў мінакам з паўсотні асобнікаў Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, прынятай 65 гадоў таму Генасамблеяй ААН. Не забыў падарыць асобнікі дэклярацыі і супрацоўнікам суду, куды быў выкліканы ў гэты дзень. Судзьдзя Натальля Карабліна не засталася ў даўгу: яна парупілася, каб праваабаронца таксама не застаўся без «падарунку», абдарыўшы яго штрафам.
11.12.2013 Да дня правоў чалавека - сустрэча з праваабаронцамі ў Гомелі
Грамадзяне абмеркавалі з праваабаронцамі тэму правоў чалавека, прагледзелі фільм за адмену смяротнага пакарання.
11.12.2013 У Дзень правоў чалавека - пра права на жыццё
Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні правёў дыскусію па пытанні сістэмы крымінальнага правасуддзя і смяротнага пакарання ў Беларусі.
11.12.2013 Бабруйчане пра свае правы (відэа)
Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека бабруйскія праваабаронцы выйшлі на вуліцы горада, каб даведацца, што мінакі ведаюць пра свае правы.
10.12.2013 Брэст: два пікеты ў Дзень правоў чалавека (фота)
Адзін пікет быў заяўлены старшынёю Брэсцкага абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаідай Міхнюк, другі – праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным. На пікеце, арганізаваным РЭП, выказваліся за абарону правоў працоўных, на другім -- патрабавалі свабоду палітвязням.
10.12.2013 У Брэсце адбыўся “круглы стол” з нагоды Дня правоў чалавека (фота)
Удзел у мерапрыемстве ўзялі праваабаронцы, сябры палітычных партый, грамадскіх арганізацый, незалежных прафсаюзаў і прадастаўнікі СМІ. Як адзначалася падчас “круглага стала”, паводле меркаванняў праваабаронцаў, за апошні год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значана пагоршылася.
10.12.2013 Жыхароў Баранавічаў павіншавалі з Днём правоў чалавека (фота)
Нягледзячы на афіцыйную забарону ў правядзенні пікета 10 снежня, праваабаронцы і грамадскія актывісты Баранавічаў правялі акцыю ў гонар 65-х угодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.
10.12.2013 У Дзяржынску прайшоў адзіночны пікет у падтрымку палітвязняў
8 снежня акцыю правёў актывіст кампаніі “Разам для Беларусі” Аляксандр Тарнагурскі.
10.12.2013 Праваабаронцы назвалі лаўрэатаў году
Лепшым адвакатам названы Гары Паганяйла, праваабаронцам - Андрэй Бандарэнка, журналістам - праграма "Маю права".
10.12.2013 Мінчукоў павіншавалі з Міжнародным днём правоў чалавека
Традыцыйна, 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы і валанцеры правялі ў цэнтры Мінска штогадовую інфармацыйную акцыю. Яны раздавалі мінакам тэксты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, друкаваныя матэрыялы на тэму смяротнага пакарання і адказвалі на пытанні, якія тычацца сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
10.12.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: Мінскі гей-прайд, падрыхтоўка да мясцовых выбараў, змена меры ўтрымання для ксяндза Уладзіслава Лазара. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі – грамадская актывістка са Слуцку Зінаіда Цімошык. “Навіны палітвязняў”: Васіль Парфянкоў, Мікалай Дзядок, Эдуард Лобаў і Мікалай Статкевіч.
10.12.2013 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2013 года
У лістападзе беларускія ўлады прадэманстравалі, што не намераны змякчаць сваю пазіцыю ў сферы выканання правоў чалавека ў краіне, найперш – змяняць стаўленне да праблемы палітычных зняволеных, у тым ліку сыходзячы са знешнепалітычнага фактару.
09.12.2013 Разьвітальная сустрэча
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”. Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:
09.12.2013 На правы чалавека ў Віцебску не даюць ніводнай хвіліны
Праваабаронца Павел Левінаў атрымаў забароны на правядзенне пікетаў у Дзень правоў чалавека. Ён падаваў заяўкі на акцыі працягласцю ў адну хвіліну, але і гэтага раённыя ўлады не дазволілі.
09.12.2013 Акцыя ў Бялынічах: “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека” да Дня правоў чалавека
Любы жадаючы бялынічанін можа атрымаць для ўласнага карыстання кніжачку з тэкстам “Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека” ў крамах мясцовых прадпрымальнікаў, актывістаў Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду”.










