Навіны на тэму: свабода слова

Салігорац патрабуе ад Ашмянскай мытні вынікі экспертызы па кнізе Карбалевіча

21.03.2014 Салігорац патрабуе ад Ашмянскай мытні вынікі экспертызы па кнізе Карбалевіча

Цяпер Аляксандр Малочка настойвае на азнаямленні яго з заключэннем першапачатковай экспертызы, вынікі якой не задаволілі Ашмянскую мытню. Таксама салігорац патрабуе агучыць дату паўторнай экспертызы ды назваць арганізацыю, якой даручана правядзенне экспертызы.

21.03.2014 У смаргонскага актывіста Уладзіміра Шульжыцкага правялі ператрус

Паводле Шульжыцкага, яго затрымалі за раздачу праваабарончага бюлетэня «Смаргонскі грак» у адным з гарадскіх інтэрнатаў. Міліцыянты склалі пратакол і канфіскавалі 31 асобнік бюлетэня на падставе таго, што Шульжыцкі, з ягоных слоў, не меў пры сабе дазволу на распаўсюд бюлетэня.

18.03.2014 Блогера Алега Жалнова аштрафавалі на 45 базавых велічынь

Бабруйскі раённы суд 17 сакавіка аштрафаваў мясцовага блогера на 5.850.000 рублёў за размешчаны на Youtube запіс з прыёму грамадзян службовай асобай.

 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

18.03.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": паляванне на інфармацыйную прадукцыю апазіцыйных кандыдатаў і незалежных назіральнікаў напярэдадні датэрміновага галасавання. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Галіна Мамедава распавядае пра складаную справу свайго сына, незаконна абвінавачанага ў забойстве і зняволенага на 24 гады.

16.03.2014 У Мінску затрымлівалі незалежных тэлежурналістаў

Журналісты асвятлялі перадвыбарны пікет Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі ў раёне Камароўскага рынку. Затрыманне адбылося каля 11-й гадзіны – міліцыя забрала журналістаў разам з удзельнікамі акцыі ў Савецкі РУУС.

БАЖ прыняла заяву з нагоды гвалту супраць журналістаў у Крыме

13.03.2014 БАЖ прыняла заяву з нагоды гвалту супраць журналістаў у Крыме

Праўленне “Беларускай асацыяцыи журналістаў” звярнулася да усіх асобаў і арганізацый, задзейнічаных у канфлікце у Крыме, з заклікам тэрмінова спыніць гвалт і забяспечыць належныя ўмовы працы для журналістаў.

Бабруйскую журналістку хочуць прыцягнуць за акцыю, якую яна асвятляла

12.03.2014 Бабруйскую журналістку хочуць прыцягнуць за акцыю, якую яна асвятляла

6 сакавіка журналістка «Бобруйского курьера» Марына Маўчанава асвятляла антываенны пікет. 11 сакавіка яна атрымала позву як асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

Горкі: замест “Узгорка” перад судом паўстане “БелаПАН”

10.03.2014 Горкі: замест “Узгорка” перад судом паўстане “БелаПАН”

10 сакавіка ў судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці пачаўся разгляд пазову старшыні Горацкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Тамары Калтуновай да газеты “Узгорак” і яе рэдактара Галіны Буднай. Наступнае пасяджэнне суда ўжо з новым адказчыкам па пазову – ЗАТ “БелаПАН – запланавана на 27 сакавіка.

 “Паміж Расіяй і Украінай ідзе інфармацыйная вайна”

07.03.2014  “Паміж Расіяй і Украінай ідзе інфармацыйная вайна”

Вядомы ўкраінскі медыя-аналітык Алег Хамянок увесь мінулы тыдзень правёў у Міжгор’і, дзе вывучаў фінансавыя справаздачы, якія экс-прэзідэнт Януковіч пакінуў у рэзідэнцыі. Журналіст распавёў, у чым каштоўнасць гэтых дакументаў і як украінская прэса супрацьстаіць у інфармацыйнай вайне з Расіяй.

Брэст: забаронены дакументальны спектакль “Чарнобыль”

06.03.2014 Брэст: забаронены дакументальны спектакль “Чарнобыль”

Беларуская прэм’ера гэтага спектакля ў выкананні актораў тэатра “Крылы халопа” павінна была адбыцца 6 сакавіка ў Цэнтры культуры і вольнага часу брэсцкага мікрараёна Паўднёвы. Аднак напярэдадні трупе тэатра паведамілі, што спектакль адмяняецца, пасля чаго “Крылы халопа” змясцілі на сваім афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках заяву з гэтай нагоды.

06.03.2014 Гомельскія журналісты Беларускага Радыё Рацыя атрымалі афіцыйныя папярэджанні

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Леанід Судаленка, які прадстаўляў інтарэсы Міколы Бянько і Юліі Сівец, лічыць неабходным абскардзіць папярэджанне з Гомельскай абласной пракуратуры, якое атрымалі журналісты Беларускага Радыё Рацыя.

Сацыяльная сетка Вконтакте забараніла дадатак да Дня Волі

06.03.2014 Сацыяльная сетка Вконтакте забараніла дадатак да Дня Волі

Распрацоўшчык дадатку атрымаў нечаканы адказ: «Вам адмоўлена ў размяшчэнні Прыкладання ў сувязі з парушэннем заканадаўства КаАП РФ арт. 20.3. (Прапаганда і публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі або сімволікі альбо публічнае дэманстраванне атрыбутыкі або сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый)».

05.03.2014 Гомельскіх журналістаў-фрылансераў выклікаюць у пракуратуру

Старшы памочнік Гомельскага абласнога пракурора Дзмітрый Дэбой позвай выклікаў 5 сакавіка “на гутарку пра выкананне заканадаўства” гомельскіх сяброў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Юлію Сівец і Мікалая Бянько.

Суддзя зноў забараняў журналістам весці запіс у адкрытым судзе - каментар юрыста

04.03.2014 Суддзя зноў забараняў журналістам весці запіс у адкрытым судзе - каментар юрыста

3-га сакавіка падчас судовага працэсу над затрыманым каля амбасады Расіі ў Мінску Сяргеем Фінкевічам суддзя Цэнтральнага суда Мінска Аляксандр Якунчыхін забараніў журналістам весці аўдыёзапіс пасяджэння.

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў Аляксандра Камароўскага

04.03.2014 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў Аляксандра Камароўскага

Камітэт па правах чалавека ААН вынес рашэнне на карысць старшыні арганізацыі “Абаронцы Айчыны” Аляксандра Камароўскага, прызнаўшы парушэнне яго права на свабоду выказвання меркавання. Камароўскі абскарджваў прысуд суда г.Жодзіна аб арышце па абвінавачванні ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі ў сакавіку 2008 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства