Навіны на тэму: свабода слова
03.04.2014 Георгія Станкевіча аштрафавалі на 50 базавых велічынь паводле "ананімкі"
Цікава, што ў "ананімцы" не было ні слова пра "самвыдатаўскую" газету "Крывінка”, якую настаўнік, паэт і бард з Бешанковіцкага раёну выдае ўжо восьмы год. Але мясцовай міліцыі было дадзена даручэнне "разабрацца", і яна разабралася – абвінаваціла рэдактара і выдаўца ў парушэнні заканадаўства аб СМІ.
03.04.2014 Георгія Станкевіча судзілі без перакладчыка, без адваката, а ўрэшце – і без яго самога
Суддзя Бешанковіцкага райсуду Наталля Рэут катэгарычна адмовілася перанесці працэс, каб на яго змог трапіць адвакат з Мінску, абазнаны ў заканадаўстве аб СМІ. А потым выдаліла з залы і самога Георгія Станкевіча.
03.04.2014 Анатоля Санаценку дапыталі ў Следчым камітэце
1 красавіка адбыўся візіт галоўнага рэдактара«Бобруйского курьера» Анатоля Санаценкі ў Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.
02.04.2014 Гродна: 4 красавіка пройдзе суд над Алесем Дзянісавым
4 красавіка а 11.40 у Ленінскім раённым судзе Гродна адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы мясцовага журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава. Гарадзенская міліцыя абвінавачвае яго ў парушэнні часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі.
01.04.2014 Магілёўскі журналіст просіць міліцыю знайсці ўзломшчыкаў сайта “Свабодны фармат”
Адпаведную заяву Алесь Буракоў накіраваў у магілёўскую міліцыю. Ён просіць устанавіць асоб, якія ўзламалі паролі і выдалілі кантэнт сайта, каб прыцягнуць іх да аказнасці, вызначанай заканадаўствам.
01.04.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. "Падзея тыдня": касацыйны суд прыняў рашэнне па скарзе на забарону кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай” за тры хвіліны.
31.03.2014 Салігорск: Газета "Шахцёр" адказала актывісту АГП праз восем месяцаў
Каб атрымаць ад выканкамаўскай газеты “Шахцёр” адказы на вострыя пытанні салігорскаму актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктару Малочку спартэбілася некалькі скаргаў у органы пракуратуры розных узроўняў і восем месяцаў чакання.
29.03.2014 Георгію Станкевічу пагражае штраф за распаўсюд "самвыдатаўскай" газеты
Настаўнік з Бешанковічаў Георгій Станкевіч ужо некалькі гадоў выдае газету "Крывінка" за ўласныя сродкі. Выдаецца яна нерэгулярна – у залежнасці ад матэрыяльных магчымасцяў заснавальніка і рэдактара. А вось прэтэнзіі да яго ўзнікаюць пераядычна – і найчасцей гэта звязана з выбарчымі кампаніямі.
28.03.2014 Незалежнага журналіста ў Брэсце выклікаюць у пракуратуру
Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўген Скрабец абавязаны з’явіцца ў Брэсцкую гарадскую пракуратуру ў панядзелак 31 сакавіка. Пра гэта гаворыцца ў позве, прынесенай супрацоўнікамі міліцыі па месцы прапіскі журналіста.
27.03.2014 Галоўнага рэдактара “Смаргонскага грака” апыталі ў міліцыі
25 сакавіка смаргонскія міліцыянты апыталі рэдактара маланакладнага бюлетэня “Смаргонскі грак” Алеся Дзергачова і распаўсюдніка выдання Уладзіміра Шульжыцкага адносна працы выдання і рассылкі абавязковых асобнікаў.
26.03.2014 Сайт NN.BY быў заблакаваны ў часе шэсця на Дзень Волі
Гэта першы такі выпадак з сайтам «Нашай Нівы». Cувязі з сайтам не было ніадкуль, акрамя дата-цэнтру.
25.03.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – адзін з заяўнікоў сёлетняга святкавання Дня Волі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. "Падзея тыдня": высновы незалежнага назірання за мясцовымі выбарамі, якія адбыліся ў Беларусі 23 сакавіка.
24.03.2014 Гродна: журналіста абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі
Гарадзенскага сябра “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Алеся Дзянісава вінавацяць у нібыта здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па частцы 2 артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. Цяпер журналісту-фрылансеру пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.
23.03.2014 Гродзенскага журналіста Дзянісава выклікаюць у міліцыю
Журналіст з павесткі даведаўся, што супраць яго ўзбуджаная адміністратыўная справа.
22.03.2014 Незалежнага журналіста з Берасця выклікалі ў пракуратуру
Незалежнага журналіста Яўгена Скрабца апыталі ў гарадской пракуратуры Берасця. Як распавёў Яўген, супрацоўнікаў пракуратуры цікавіла ці супрацоўнічае ён з Беларускім Радыё Рацыя:










