Навіны на тэму: свабода слова
18.04.2014 У адносінах віцебскай журналісткі вядзецца адміністрацыйная справа
Пра тое, што яе вінавацяць у супрацоўніцтве без акрэдытацыі з замежным СМІ, незалежный журналістцы Алене Сцяпанавай паведамілі падчас гутаркі ў Кастрычніцкім РАУС Віцебску. Позву выпісаў старшы інспектар Аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Вяракса.
17.04.2014 Горкі: суд прыпыніў разгляд справы супраць БелаПАН і “УзГорка”
17 красавіка ў судзе Горацкага раёна быў працягнуты разгляд грамадзянскай справы па пазову старшыні Горацкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Тамары Калтуновай да ЗАТ “БелаПАН” і прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "УзГорак", якое выдае газету пад такой жа назвай.
17.04.2014 За распаўсюд праваабарончага бюлетэня — штраф 3 мільёны
Уладзімера Шульжыцкага Смаргонскі раённы суд асудзіў за распаўсюд праваабарончага бюлетэня «Смаргонскі грак». Паводле праваабаронцы Алеся Дзергачова, які выдае «Смаргонскі грак», Шульжыцкага асудзілі на падставе таго, што ён ня меў дамовы зь юрыдычнай асобай на распаўсюд бюлетэня.
16.04.2014 Віцебскую журналістку выклікаюць у міліцыю
Алене Сцяпанавай належыць з'явіцца ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска 17 красавіка. Пра гэта паведаміў ёй па тэлефоне старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Вяракса.
16.04.2014 Брэст: пракуратура сцвярджае, што выдаваць копіі вынесеных грамадзянам папярэджанняў не абавязана (дакумент)
Пра гэта ў лісце да незалежнага журналіста Яўгена Скрабца, якому 31 сакавіка было вынесенае афіцыйнае папярэджанне, паведаміў намеснік пракурора горада Брэста Іван Чайчыц.
15.04.2014 Віцебская абласная пракуратура вынесла папярэджанне незалежнай журналістцы Святлане Сцяпанавай
У пракуратуры палічылі, што незалежная журналістка без акрэдытацыі супрацоўнічае з замежным СМІ – беларускай службай “Польскага радыё для замежжа”. Святлана Сцяпанава стала трэцяй віцебскай журналісткай, якая атрымала папярэджанне пра магчымую адказнасць за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.
15.04.2014 У Магілёве незалежнага журналіста хацелі ўзяць пад кантроль
У ваенкамаце Яўгену Глушкову прапанавалі падпісаць заяву, якая дазваляе спецслужбам праводзіць паверачныя мерапрыемствы ў дачыненні да яго ў любы час. Паверачныя мерапрыемствы заключаюцца ў абмежаванні права на недатыкальнасць асабістага жыцця, праслухоўванні тэлефонаў, а таксама сачэнне.
15.04.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: незаконныя судовыя рашэнні, якія выклікалі шырокі грамадскі рэзананс, аналітыка ад праваабаронцаў па свабодзе асацыяцыяў і праблеме катаванняў. "Падзея тыдня": Вярхоўны суд пакінуў у сіле паўторны смяротны прысуд Аляксандру Грунову. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі - нядаўні палітычны вязень Мікалай Аўтуховіч.
15.04.2014 Глыбоцкую газету “Прэфект-інфо” аштрафавалі за парушэнне закону аб рэкламе
Штраф памерам 25 базавых велічынь прысудзіў суддзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч. Падставай для спагнання стаў пратакол, складзены супрацоўніцай упраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкаму Жаннай Лістападавай.
08.04.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Наста Лойка распавядае пра амерыканскую сістэму правасуддзя. "Падзея тыдня": Алесь Бяляцкі прызнаны “Абаронцам грамадзянскіх правоў года”.
07.04.2014 Хоцімск: Грамадскі актывіст просіць міліцыю знайсці паклёпнікаў
Падставай для напісання заявы ў Хоцімскі РАУС паслужылі змешчаныя ў перыяд перадвыбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў і раней на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com матэрыялы паклёпніцкага і ганьбячага зместу ў адносінах Валерыя Каранкевіча, зневажаючыя яго гонар і годнасць.
04.04.2014 Гродна: журналіст Алесь Дзянісаў аштрафаваны на 30 базавых велічынь
Гарадзенская міліцыя абвінаваціла Алеся Дзянісава ў парушэнні часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. 6 лютага журналіст запісаў відэаматэрыял, які пазней выкарыстаў спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” у адным з выпускаў сваіх навін.
04.04.2014 Бабруйск: Справу закрылі, па сутнасці скаргі не адказалі
Бабруйская незалежная журналістка Марына Малчанава атрымала ліст з пракуратуры, у адказ на сваю заяву. З яе бабруйчанка даведалася, што адміністрацыйная справа супраць яе закрыта. Нагадаем, пасля асвятлення антываеннага пікета, журналістку выклікалі ў міліцыю.
04.04.2014 Незалежнага журналіста Максіма Хлябца выклікаюць у міліцыю сведкам
Чарговага незалежнага журналіста з Берасця выклікаюць у міліцыю. Як распавёў Максім Хлябец, яму спярша патэлефанавалі і “запрасілі” ў Ленінскі РАУС па "некаторых пытаннях". Журналіст адмовіўся і папрасіў даслаць позву.
04.04.2014 Міжнародныя праваабаронцы: Журналісты мусяць сведчыць пра тое, што адбываецца ў Беларусі
Роберт Хорд, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders, Майна Кіаі, спецдакладчык ААН па свабодзе сходаў і асацыяцыяў, і Маргарэт Секагія, спецдакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў, звярнуліся да журналістаў у межах канферэнцыі “Дні праваабаронцаў”, якая праходзіць у Стакгольме: “Кожны журналіст, які прыязджае ў такую аўтарытарную краіну, як Беларусь, мусіць быць абавязаны стаць на абарону свабоды слова і паведамляць пра парушэнні правоў чалавека ў краіне”.










