Навіны на тэму: свабода слова
23.05.2014 У Магілёўскай вобласці міліцыя распісваецца ў бяссіллі ў змаганні з хакерамі і інтэрнэт-паклёпнікамі
Незалежны журналіст з Магілёва Аляксандр Буракоў атрымаў ужо другое ўведамленне з мясцовай міліцыі аб тым, што расследванне справы па яго заяве працягнута яшчэ на адзін месяц. Папярэдняе ўведамленне аналагічнага зместу Аляксандр Буракоў атрымаў у красавіку.
23.05.2014 Бабруйск: у кватэры блогера Жалнова ідзе ператрус
Ад раніцы ў кватэры бабруйскага блогера Алега Жалнова ідзе ператрус. Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты шукаюць відэазапіс, які тычыцца выпадку яго затрымання ў будынку УУС "з-за спробы дыстанцыйнага падрыву".
22.05.2014 Віктар Парфёненка – шостая адмова ў акрэдытацыі
Гродзенскі сябра БАЖ Віктар Парфёненка атрымаў з Міністэрства замежных справаў Беларусі ўжо шостую адмову ў акрэдытацыі. Чыноўнікі ўпарта не даюць магчымасці фрылансеру легальна працаваць. Па-сутнасці гэта азначае фактычную забарону на прафесію.
22.05.2014 FIDH: Пакуль Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі, парушэнні правоў чалавека працягваюцца (Ролік №3)
FIDH стварыла відэаролікі, каб прыцягнуць увагу ў сацыяльных сетках да парушэнняў правоў чалавека, якія па-ранейшаму паўсюдныя і яшчэ больш відавочныя падчас чэмпіянату свету па хакеі, што праходзіць у Беларусі з 9 па 25 траўня.
20.05.2014 Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу Георгія Станкевіча
Рашэнне абласнога суду пра тое, што скарга Георгія Станкевіча не задаволена, ён атрымаў толькі цяпер. З дасланай па пошце пастановы вынікае, што абласны суд не ўбачыў працэсуальных парушэнняў падчас суду над заснавальнікам і выдаўцом "Крывінкі", і не заўважыў парушэння правоў Георгія Станкевіча.
20.05.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронца Алена Танкачова распавядае пра магчымасць стварэння Інстытуту амбудсмэна у Беларусі; "Падзея тыдня": асуджэнне Еўрапейскім Саюзам адвольных затрыманняў і арыштаў, якія адбываюцца ў Беларусі ў звязку з чэмпіянатам свету па хакеі.
20.05.2014 Алеся Залеўскага збіраюцца судзіць за працу на “Белсат”
Па словах журналіста, у панядзелак на мабільны тэлефон ён атрымаў тэлефанаванне з Карэліцкага раённага суда Гродзенскай вобласці пра тое, што заўтра аб 11 гадзіне там будзе разглядацца адміністратыўны пратакол у дачыненні журналіста.
19.05.2014 Судовае пасяджэнне па справе “Вольнага горада” адбудзецца 4 чэрвеня
Уладзімір Кудраўцаў у сваёй заяве просіць пераглядзець рашэння суда Крычаўскага раёна ад 10 верасня 2013 года па наноў адкрытых акалічнасцях і вярнуць яму 945 000 рублёў, спагнаных паводле рашэння суда Крычаўскага раёна ад 10 верасня 2013 года на карысць Чэрыкаўскай ПМК-280.
18.05.2014 Брэст: заўтра суд над Яўгенам Скрабцом
У міліцэйскім пастарунку ўдакладнілі, што на Скрабца складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, выходныя ён правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання, а 19 траўня адбудзеца суд. Што канкрэтна зрабіў Яўген, у міліцыі распавядаць адмовіліся.
17.05.2014 Міліцыя апытвае суседзяў і сваякоў наваполацкага актывіста, які жыве ў замежжы
Паводле Вадзіма Драздова, праверка ў дачыненні да ягонай асобы вядзецца з пачатку красавіка. Паводле звестак, атрыманых ад адваката, супрацоўнікі міліцыі пільна зацікаваліся сайтам freeregion.info, заснавальнікам якога з'яўляецца Вадзім Драздоў.
15.05.2014 Незалежнага журналіста выклікаюць у міліцыю
14 мая сябру ГА “БАЖ” з Гродна Андрэю Мялешку ўручылі афіцыйную позву.
15.05.2014 Журналістаў шэрагу СМІ не акрэдытавалі на чэмпіянат свету па хакеі
Журналістаў шэрагу СМІ не акрэдытавалі на чэмпіянат свету па хакеі, які праходзіць у Менску. Паводле журналістаў, словы якіх перадае сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, яны своечасова падавалі дакументы на акрэдытацыю, але ў выніку атрымалі прабачэнні і адмовы.
13.05.2014 Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу сябра БАЖ Алеся Дзянісава
13 траўня Гродзенскі абласны суд разглядзеў касацыйную скаргу сябра БАЖ Алеся Дзянісава на пастанову суддзі Юрыя Казакевіча суда Ленінскага раёну Гродна, згодна з якой 4 красавіка ён быў аштрафаваны на 30 базавых велічынь.
13.05.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": міжнародная грамадскасць асуджае рэпрэсіі супраць грамадзянскіх актывістаў, якія працягваюцца падчас Чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску. "Асоб.Грамадства.Дзяржава": Андрэй Палуда распавядае пра новыя акалічнасці прывядзення ў выканання смяротных прысудаў Паўлу Селюну і Рыгору Юзэпчуку.
12.05.2014 У Бялыніцкім раёне ліквідуецца гаспадарка, за газетны артыкул пра праблемы ў якой пераследаваўся актывіст
Незразумела толькі, што ж хацелі даказаць бялыніцкія ўлады і слаўныя супрацоўнікі мясцовай міліцыі, якія ніяк не хацелі пагадзіцца з тым, што эканоміка СВК “Лебедзянка” дыхае на ладан і пераследавалі грамадскага актывіста за яго крытычны выступ у газеце “Магілёўскі Выбар”.










