Навіны на тэму: свабода слова
02.06.2014 Манапалісты сістэмы распаўсюду зноў адмовілі баранавіцкаму незалежнаму выданню «Intex - press» у супрацоўніцтве
Рэдакцыя звярнулася да арганізацый сістэм распаўсюду з просьбай пра супрацоўніцтва ў другім паўгоддзі 2014 года.Ад усіх прыйшлі нічым не матываваныя адмовы.
02.06.2014 Бабруйскае УУС не змагло завесці справу на мясцовага актывіста, які распаўсюджваў "Новы Час"
28-го мая старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктар Бузінаеў атрымаў па пошце ліст з мясцовага УУС.
30.05.2014 Гомельскі журналіст-фрылансер у судзе абскарджвае папярэджанне пракуратуры
Журналіст-фрылансер, сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Мікалай Бянько з Гомеля звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля са скаргай на незаконнасць афіцыйнага папярэджання, вынесенага яму 5 сакавіка першым намеснікам пракурора Гомельскай вобласці Вадзімам Сушчынскім.
30.05.2014 Чыноўнік журналісту: Не буду даваць інфармацыю, і наогул не жадаю з вамі размаўляць
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Чылік адмовіла незалежнай рэгіянальнай газеце “Intex-press” у інфармацыі.
30.05.2014 Брэст: абласны суд адхіліў касацыйную скаргу незалежнага журналіста
Яўген Скрабец, які супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, спрабаваў аспрэчыць рашэнне суда першай інстанцыі, які пакараў яго арыштам на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства. Незалежны журналіст быў затрыманы 17 траўня супрацоўнікамі АМАП, калі вяртаўся дадому.
30.05.2014 Адміністрацыйны працэс над Андрэем Мялешкам перанесены
30 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна пачаўся адміністрацыйны працэс у адносінах да незалежнага журналіста Андрэя Мялешкі. Яго вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі.
29.05.2014 Журналіст Андрэй Мялешка выкліканы ў суд
Гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка выкліканы ў суд Кастрычніцкага раёну Гродна. Сёння з раённага суду яму патэлефанавала сакратарка і запыталася, чаму яго няма ў судзе. Пазней выявілася, што позва ў суд знаходзілася на пошце.
29.05.2014 Суд над Андрэем Мялешкам прызначаны на 30 мая
У пятніцу ў Кастрычніцкім судзе Гродна прызначаны разгляд адміністратыўнай справы супраць незалежнага журналіста Андрэя Мялешкі. Журналіста вінавацяць у незаконны вырабе прадукцыі СМІ.
28.05.2014 Магілёўская міліцыя не змагла знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў
Па словах Валерыя Каранкевіча, ён плануе і найдалей абараняць сваю гонар і годнасць. “Міліцыя не можа знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў і распісваецца ў сваім бяссіллі, як жа яны тады хакераў і шпіёнаў лавіць будуць?" - задае рытарычнае пытанне Валерый Каранкевіч.
28.05.2014 Брэсцкія актывісты АГП патрабуюць аднаўлення ў горадзе трансляцыі украінскіх тэлеканалаў
Нагодай для заявы стала тое, што аператары тэлевізійных кабельных сетак Брэста прыпынілі вяшчанне украінскіх тэлеканалаў “1+1” і “Інтэр”, спаслаўшыся на пастанову Савета Міністраў РБ.
28.05.2014 Алеся Залеўскага пакаралі штрафам за журналісцкую дзейнасць
Аўтара і вядоўцу праграм “Людскія справы” ды “Рэпартаж Залеўскага” на тэлеканале “Белсат” пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.
27.05.2014 У Беларусі будуць судзіць чарговага незалежнага журналіста
27 мая суд Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці мае разглядзець адміністратыўную справу сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алеся Залеўскага. Супрацоўніка тэлеканала “Белсат”, што зʼяўляецца часткай Telewizja Polska S.A., вінавацяць у незаконным вырабе прадукцыі СМІ.
27.05.2014 Мінінфармацыі вынесла папярэджанне газеце «Свободные новости плюс»
Чыноўнікі вінавацяць рэдакцыю ў нанясенні шкоды грамадскім інтарэсам і фармаванні негатыўнага стаўлення да прайшоўшага Чэмпіянату свету па хакеі.
27.05.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч з праваабарончымі вынікамі чэмпіянату свету па хакеі. “Навіны палітвязняў”: праваабаронцы і палітыкі - пра няспраўджаныя чаканні адносна вызвалення асобаў, якія застаюцца за кратамі па палітычных матывах.
24.05.2014 Бабруйск: У блогера Жалнова зноў сканфіскавалі тэхніку
Вынікам ператрусу, які прайшоў у кватэры бабаруйчаніна Алега Жалнова, канфіскацыя тэхнікі, другая за апошнія сем месяцаў. У гэты раз, сцвярджае блогер, супрацоўнікі міліцыі знеслі з сабой вінчэсцер, флэшкі, ноўтбук, нядаўна набыты відэарэгістратар, дыскі.










