Навіны на тэму: свабода слова
16.07.2014 Гродна: 24 ліпеня адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Андрэя Мялешкі
Гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка працягвае змагацца за сваё права на распаўсюд інфармацыі. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Кастрычніцкага раёну ў Гродзенскі абласны суд.
15.07.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: падрабязнасці першага пасля вызвалення афіцыйнага візіту кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага ў Польшчу. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронца Наста Лойка распавядае, закладнікамі якіх юрыдычна-прававых недапрацовак становяцца мігранты ў Беларусі, як на гэта ўплываюць адзіная з Еўрасаюзам мяжа ды сяброўства дзяржавы ў АДКБ.
13.07.2014 Бабруйск: Сыну блогера Жалнова пагражаюць 4 гады зняволення
У Бабруйску адбыліся судовыя пасяджэнні па крымінальнай справе, заведзенай на Аляксея Жалнова, сына вядомага ў горадзе блогера Алега Жалнова, які запісвае і выкладае ў інтэрнэт аўдыё і відэаролікі з дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ, якія лічыць незаконнымі.
11.07.2014 Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў прывіталі вызваленне Алеся Бяляцкага
Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў прывіталі вызваленне вядомага беларускага праваабаронцы і сябра ГА “БАЖ” Алеся Бяляцкага. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве МФЖ і ЕФЖ.
08.07.2014 Бялыніцкі раён: афіцыйна АЧС няма, а свінні працягваюць гінуць
Абсалютная большасць жыхароў Бялыніцкага раёна упэўнены, што мясцовыя ўлады спецыяльна прыхоўваюць выпадкі захворанняў жывёлаў афрыканскай чумой свінняў, каб інфармацыя не набыла шырокі розгалас у краіне.
08.07.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: прэвентыўныя затрыманні перад 3 ліпеня, пераслед арганізатара страйку прадпрымальнікаў у Баранавічах, ціск на студэнцкую моладзь у Брэсце, першыя сустрэчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага з лідэрамі Еўрасаюза. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – грамадская актывістка і рэжысёр-дакументаліст Вольга Мікалайчык.
07.07.2014 Пяць гадоў запар рэдактар мазырскай раёнкі перадрукоўвае адзін і той жа тэкст-віншаванне з Днём незалежнасці (фота)
Да святкавання Дня незалежнасці 3 ліпеня 2014 года на сайце «Жыцця Палесся» з'явіўся чарговы пафасны панегірык Ларысы Чорнай на тысячы хвалебных слоў. Самае цікавае – тымі ж словамі, сказамі, фразамі, абзацамі яна выказвалася на тэму Дня незалежнасці і ў 2009, і ў 2011 і ў 2012 і 2013 годзе!
01.07.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: падаўжэнне Саветам па правах чалавека ААН мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла.
29.06.2014 Салігорск: пра правы чалавека пішуць толькі незалежныя СМІ
За апошні квартал у медыянай сферы Салігоршчыны прынцыповых зменаў не адыблося. Інфармацыйная палітыка мясцовых медыяў па-ранейшаму карэлюецца ступенню іх залежнасці ад уладаў.
26.06.2014 Гродзенскі абласны суд вырашыў, што журналіста Залеўскага аштрафавалі законна
Суддзя Гродзенскага абласнога суда Віктар Кавальчук адхіліў касацыйную скаргу незалежнага журналіста, пакінуўшы папярэдняе рашэнне суда без зменаў.
26.06.2014 Бялыніцкі раён: улады па-ранейшаму не даюць ніякай афіцыйнай інфармацыі наконт выпадкаў захворванняў свінняў
У Бялыніцкім раёне мясцовыя ўлады па-ранейшаму не даводзяць да мясцовых жыхароў ніякай інфармацыі пра тое, якой хваробай выкліканы выпадкі падзяжу свінняў у раёне, аднак некаторыя мясцовыя жыхары атрымалі пісьмовыя папярэджанні аб тым, што трымаць свінняў немэтазгодна ў сувязі з пагрозай захворвання на афрыканскую чуму.
25.06.2014 ГА «БАЖ» звярнулася да міжнародных журналісцкіх арганізацый
Міжнародную і Еўрапейскую федэрацыі журналістаў, Асацыяцыю еўрапейскіх журналістаў, Еўрапейскі вяшчальны саюз заклікаюць неадкладна правесці маніторынг асвятлення расійска-украінскага канфлікту.
24.06.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: Рэакцыя міжнароднай супольнасці на доўгачаканае вызваленне праваабаронцы Алеся Бяляцкага. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: асноўныя мэсэджы з выступу Алеся Бяляцкага падчас першай пасля вызвалення прэс-канферэнцыі.
20.06.2014 Тэлеканал “Белсат” ізноў чакае суд
Намеснік старшыні Вярхоўнага суда запатрабаваў адмяніць рашэнне пяцімесячнай даўніны і накіраваць зыск супраць тэлеканала на паўторны разгляд.
20.06.2014 Гомельскія журналісты судзяцца з пракуратурай
Гомельскія журналісты судзяцца з пракуратурай. У пачатку траўня Мікола Бянько і Юлія Сівец былі папярэджаныя з Гомельскай абласной пракуратуры за працу без акрэдытацыі на замежны сродак масавай інфармацыі. Гаворка ішла пра Беларускае Радыё Рацыя.










