Навіны на тэму: свабода слова
31.07.2014 Валянцін Стэфановіч: Суд мусіў узбудзіць справу і дакладна адказаць - былі парушаныя мае правы ці не
Старшыня Менгарсуда не бачыць падставы для задавальненне скаргі намесніка старшыні ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча, які лічыць, што Генпракуратура рашэннем аб уключэнні сайта spring96.org у спіс абмежаванага доступу парушыла ягоныя правы.
29.07.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі, ваўкавыскі прадпрымальнік, змагар з карупцыяй і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, распавядае пра свае метады супрацьстаяння ціску адміністрацыяў месцаў зняволення, дзе яму давялося адбываць пакаранне.
27.07.2014 Лібералізацыя па-беларуску: на мяжы канфіскавалі літаратуру
Удзельнікаў летніка “За еўрапейскую інтэграцыю Беларусі” спынілі на мяжы. Прычынай сталі беларускія выданні. Некалькі чалавек вярталіся з Польшчы праз памежны пераход у Баброўніках – там іх багажом зацікавілася памежніца.
25.07.2014 Электронную паштовую скрыню віцебскага лекара Ігара Пастнова ўзламалі невядомыя
У выніку знікла перапіска за апошнія чатыры месяцы. Пазней “дабразычлівец” напісаў дзіўны ліст, які хутчэй меў на мэце запалохаць урача.“Аднак я не запалоханы, спакойна стаўлюся да гэтага ліста, ігнарую яго і буду працягваць рабіць тое, чым займаюся,” – сказаў Ігар Пастноў .
24.07.2014 Магілёўцы просяць замяніць расійскія каналы на ўкраінскія і казахстанскія
На іх думку, на тэлеканалах “РТР”, “АНТ” і “НТВ” ідзе распальванне нацыянальнай варожасці. Адпаведныя лісты накіраваны Міністру сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусі Сяргею Папкову, старшыні “Белтэлерадыёкампаніі” Генадзю Давыдзьку і Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Аляксандру Канюку.
24.07.2014 Гродна: імклівы разгляд касацыйнай скаргі
Сёння ў Гродзенскім абласным судзе разглядалася скарга журналіста Беларускага Радыё Рацыя Андрэя Мялешкі на рашэнне Кастрычніцкага раённага суда Гродна, які прызнаў яго вінаватым ў вырабе інфармацыйнай прадукцыі без акрэдытацыі для замежнага СМІ.
23.07.2014 Магілёў: намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў абвінавачваецца ў парушэнні “Закона аб СМІ”
Ігара Барысава абвінавацілі ў парушэнні арт. 22.9 ч.2 КаАП РБ, у адпаведнасці з якім ён, не з’яўляючыся распаўсюднікам СМІ, у парушэнне арт.17 Закона “Аб СМІ” 16 ліпеня на аўтатрасе Мінск-Магілёў здзяйсняў дастаўку “улётак” “Сацыял-дэмакрат” і “НАШ Магілёў” у агульнай колькасці 11 800 асобнікаў на сваім уласным аўтамабілі.
22.07.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі, які днямі вярнуўся з Масквы, дзе браў удзел у жалобе з нагоды заўчаснай смерці праваабаронцы і грамадскай дзяячкі Валерыі Навадворскай.
21.07.2014 Грамадскасць Магілёва выступае за выключэнне расійскіх тэлеканалаў з сеткі тэлевяшчання
Паводле прадстаўнікоў шэрагу грамадскіх арганізацый і прафсаюзаў горада, праз расійскія тэлеканалы ідзе распальванне нацыянальнай варажнічы. Пра гэта паведаміў адзін з ініцыятараў інфармацыйнай кампаніі "Грамадскі кантроль" Уладзімір Шанцаў, якая ўчора, 20 ліпеня, стартавала ў Магілёве.
21.07.2014 Выдаўцу “Вольнага горада” вярнулі грошы, выплачаныя за судовыя выдаткі
Выдавец незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 14 ліпеня атрымаў грашовы перавод на суму 940 тысяч рублёў ад КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”. Такім чынам, нарэшце скончылася шматмесячнае судовае супрацьстаянне паміж газетай “Вольны горад” і адміністрацыяй прадпрыемства.
21.07.2014 Апытанне прадэманстравала залежнасць беларускага грамадства ад расійскай прапаганды
Беларусь непазбежна прайграе ў інфармацыйнай вайне. Пакуль улада душыла недзяржаўныя СМІ, яна поўнасцю ачысціла інфармацыйнае поле для СМІ Расіі.
19.07.2014 Скаргу гродзенскага журналіста Віктара Парфёненкі на МЗС разгледзіць… МЗС
Гродзенскі журналіст-фрылансер Віктар Парфёненка, які супрацуе з Беларускім Радыё Рацыя за апошнія гады ўжо 6 разоў падаваў паперы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі на афіцыйную акрэдытацыю і кожны раз атрымліваў адмовы. Зараз Парфёненка склаў ужо сёмы раз пакет дакументаў у МЗС.
17.07.2014 Пра незалежнага дэпутата Валерыя Білібуху бярозаўская раённая газета “Маяк” матэрыял рабіла, але не надрукавала
З часу інтэрвью прайшло 2 месяцы, а матэр’ял у газеце так і не з’явіўся. Можа таму, што звычайна пра незалежных актывістаў (а Білібуха незалежны дэпутат) мясцовая раёнка піша толькі негатыў, якога знайсці не ўдалося?
16.07.2014 Хоцімск: перад актывістам выбачыліся, аднак інтэрнэт-паклёпнікаў так і не назвалі
Палкоўнік Каразей праінфармаваў Валерыя Каранкевіча, што супрацоўнікі Хоцімскага РАУС і УУС Магілёўскага аблвыканкама дапусцілі асобныя парушэнні пры разглядзе яго скаргаў. “Прыносім свае выбачэнні за недастаткова прафесійныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі”, - пішацца ў адказе з міністэрства.
16.07.2014 Магілёўская міліцыя канфіскавала наклад бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” і газеты “НАШ Магілёў”
Агулам было канфіскавана амаль 12 тысяч незалежных газет. Бюлетэнь “Сацыял-дэмакрат” быў цалкам прымеркаваны пытанням “Народнага рэферэндума”, а газета “НАШ Магілёў” -- інфармацыйнай кампаніі “Захаваем стары Магілёў”.










