Навіны на тэму: свабода слова
18.08.2014 Магілёўскаму мільянеру не падабаецца бюлетэнь пра праблемы прадпрыемства
Уласніку холдынгу “Група кампаній “Протас”” Мікалаю Сыса не падабаецца тое, што зваршчык на яго прадпрыемстве Валадар Цурпанаў займаецца самастойным выданнем бюлетэня “Валадарынка”, у якім ён распавядае пра тое, што адбываецца на прадпрыемстве.
17.08.2014 Баранавічы: за параўнанне футбольнага поля з калгасным каментатара звольнілі з працы
Баранавіцкага каментатара Уладзіміра Майсюка, які амаль 20 гадоў каментаваў матчы мясцовай каманды, звольнілі з працы пасля таго, як ён скрытыкаваў стан футбольнага поля, на якім футбалісты атрымоўваюць бясконцыя траўмы.
14.08.2014 Брэст: мясцовыя ідэолагі заклапочаныя Дошкамі гонару і падпіскай на дзяржаўную прэсу
Афіцыйная газета Брэсцкага района “Заря над Бугом” змясціла артыкул пад красамоўным загалоўкам “Ідэолагам да ўсяго ёсць справа”, дзе распавядаецца пра выязны семінар-нараду з ідэалагічнымі кадрамі працоўных калектываў раёна.
13.08.2014 Магілёўская міліцыя сваёй бяздзейнасцю спрыяе інтэрнэт-паклёпнікам
Фактычна дзякуючы непрафесійным і бездапаможным дзеяням магілёўскіх міліцыянераў, асобы, якія размяшчаюць правакацыйныя матэрыялы на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com, пераканаліся ва ўласнай беспакаранасцм і працягнулі сваю паклёпніцкую дзейнасць.
13.08.2014 Магілёўскі раённы суд прысудзіў 4,5 мільёны рублёў штрафу журналісту Ігару Барысаву
12 жніўня суддзя Магілёўскага раённага суда Станіслаў Леўчанка прызнаў вінаватым намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і журналіста Ігара Барысава вінаватым у распаўсюдзе незалежных выданняў. У адпаведнасці з пастановай суддзі ўся незалежная прэса канфіскоўваецца.
12.08.2014 АБСЕ заклікае ўлады Украіны адмовіцца ад законапраекта супраць свабоды СМІ
Прадстаўнік АБСЕ Дунья Міятавіч заклікае ўкраінскія ўлады адмовіцца ад заканадаўчых палажэнняў, якія ставяць пад пагрозу свабоду сродкаў масавай інфармацыі і свабодны ток інфармацыі.
12.08.2014 Гомельскі суд разгледзіць скаргу карэспандэнта Радыё Рацыя
У Гомелі карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Мікола Бянько атрымаў позву на 26-га жніўня, будзе разглядацца яго скарга. Журналіст спрабуе абскардзіць папярэджанне пракуратуры за «незаконную журналісцкую дзейнасць» без акрэдытацыі.
12.08.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: Масштабная кампанія прэзідэнта Азербайджана Аліева па зачыстцы грамадзянскага поля і рэакцыя міжнароднай супольнасці. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: даследчыцы праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі са Свабоднага ўніверсітэта Берліна - Алена Пуліч, Сацік Агекян і Алена Гетцэль.
07.08.2014 Магілёўская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу за ўзлом незалежнага сайта “Свабодны фармат”
Нагадаем, што 14 сакавіка 2014 года быў узламаны магілёўскі незалежны сайт “Свабодны фармат”. З яго цалкам быў выдалены архіў навінаў і вывешаны два артыкулы, якія ганьбілі магілёўскіх дэмакратычных актывістаў. Пасля ўзлому сайту Алесь Буракоў напісаў заяву ў міліцыю.
06.08.2014 Суд над галоўным рэдактарам газеты “НАШ Магілёў” Ігарам Барысавым адбудзецца 12 жніўня
Гэта стала вядома з позвы, якую ён атрымаў па пошце. У ёй сказана, што ў Магілёўскім раённым судзе ён мусіць быць 12 жніўня ў 15-00. Судовы працэс з нагоды заведзенай на Барысава адміністрацыйнай справы па арт. 22.9 КаАП РБ па факце перавозу газеты “НАШ Магілёў”, а таксама бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” у сваім аўто будзе весці суддзя Леўчанка.
05.08.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – Зміцер Вішнёў, дырэктар кнігарні “Галіяфы”. На мінулым тыдні адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска зачыніла гэтую беларускую культурніцкую пляцоўку, якая паспела стаць месцам для цікавых прэзентацыяў і сустрэчаў.
04.08.2014 Міністэрства інфармацыі не знайшло фактаў дэзінфармацыі на расійскіх тэлеканалах
“Міністэрства інфармацыі не мае звестак пра выпадкі адкрытых агавораў і дэзінфармацыі ў дачыненні ўкраінскіх і беларускіх падзеяў з боку цэнтральных расійскіх тэлеканалаў", гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка міністра інфармацыі Беларусі Сяргея Хільмана на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў.
03.08.2014 У Віцебску патрабуюць вярнуць украінскі тэлеканал "Інтер+"
Тэлеканал "Інтер+" глядзелі ўладальнікі кабельнага тэлебачання. Але правайдэр ААТ Віцебскі абласны тэкнагандлёвы цэнтар "Гарант" спыніў трансляцыю адзінага ўкраінскага тэлеканала, наяўнага ў кабельных сетках. Замест "Інтер+" віцяблянам прапанавана глядзець расійскі тэлеканал "Сарафан".
03.08.2014 У Магілёўскай вобласці паболела альтэрнатыўных крыніц інфармацыі
На Магілёўшчыне напрыканцы ліпеня аднавілі свой выхад шэраг незалежных маланакладных газет і інфармацыйных бюлютэняў . Пасля больш чым гадавога перапынку зноў пачала выдавацца газета “Магілёўскі Выбар”, аднавілі свой выхад маланакладныя газеты “Клімавіцкая інфа-панарама”, “Паходня”, “Шклоў-інфо”.
31.07.2014 Міліцыя кантралюе журналістаў, якія працуюць на судзе над Андрэем Бандарэнкам
У другі дзень працэсу, 31 ліпеня, прадстаўнікоў СМІ, якія ўваходзяць у будынак Дома правасуддзя, дзе ў судзе Кастрычніцкага раёна праходзяць судовыя слуханні па справе абвінавачванага ў хуліганстве праваабаронцы, сустракаюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў.










