Навіны на тэму: свабода слова

Бабруйск: Незалежнай журналістцы пагражаюць судом

02.09.2014 Бабруйск: Незалежнай журналістцы пагражаюць судом

Бабруйская журналістка Марына Малчанава 1 верасня была выклікана позвай у міліцыю ў якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс паводле артыкула аб парушэнні заканадаўства аб СМІ. Журналістка паведаміла, што падпалкоўнік міліцыі Сяргей Рудзько распытваў яе пра супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".

Бабруйск: Ад новага рэдактара газеты гарвыканкама вопыту не патрабуецца

01.09.2014 Бабруйск: Ад новага рэдактара газеты гарвыканкама вопыту не патрабуецца

Старшыня гарвыканкама прызначыў у газету "Бабруйскае жыццё" новага, маладога галоўнага рэдактара. Вадзіму Шчаглову ўсяго 25 гадоў, ён скончыў журфак БДУ і да гэтага паспеў папрацаваць у якасці карэспандэнта на розных беларускіх тэлеканалах, а таксама ў прадстаўніцтве Белтэлерадыёкампаніі ў Маскве.

Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць большай абароны для журналістаў у зонах канфліктаў

01.09.2014 Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць большай абароны для журналістаў у зонах канфліктаў

Нядаўнія напады, працяглыя выкраданні ды адвольнае і неабгрунтаванае ўтрыманне пад вартай журналістаў па ўсім свеце павінны сустрэць асуджэнне і супраціў міжнароднай супольнасці, заявіла 1 верасня група міжнародных дакладчыкаў па свабодзе слова.

Як пісаць пра палітвязняў?

01.09.2014 Як пісаць пра палітвязняў?

Юрыст ПЦ “Вясна” Наста Лойка падзялілася з парталам Mediakritika.by парадамі наконт таго, на што трэба звяртаць увагу журналістам, якія пішуць пра палітвязняў, іх судовыя справы ды сваякоў.

Новая хваля ціску на незалежных журналістаў

01.09.2014 Новая хваля ціску на незалежных журналістаў

Карэспандэнтаў у Брэсце і Бабруйску выклікаюць у міліцыю. Верагодней за ўсё – для складання пратаколаў аб правапарушэнні

Намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў абскардзіў штраф за газеты

29.08.2014 Намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў абскардзіў штраф за газеты

Адпаведная касацыйная скарга была накіравана сёння, 29 жніўня, у Магілёўскі абласны суд. У скарзе сацыял-дэмакрат патрабуе адмяніць рашэнне суддзі Станіслава Леўчанкі суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 12 жніўня.

Мінінфармацыі не знайшло прапаганды экстрэмізму на расійскіх тэлеканалах

29.08.2014 Мінінфармацыі не знайшло прапаганды экстрэмізму на расійскіх тэлеканалах

Міністэрства інфармацыі не ўгледзела ў праграмах расійскіх тэлеканалаў, якія транслююцца ў Беларусі, прапаганды экстрэмізму і сепаратызму. У сваім звароце да міністэрства актывісты суполкі «Грамадскі кантроль» з Магілёва вінавацілі ў гэтым расійскія тэлеканалы РТР і НТВ.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля адмовіўся разглядаць скаргу журналіста

27.08.2014 Суд Цэнтральнага раёна Гомеля адмовіўся разглядаць скаргу журналіста

26 жніўня суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка адхіліла скаргу сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Міколы Бянько на дзеянні першага намесніка пракурора Гомельскай вобласці Вадзіма Сушчынскага, які вынес папярэджанне журналісту-фрылансеру за падрыхтоўку інфармацыйных матэрыялаў без акрэдытацыі на замежны СМІ

Незалежны журналіст у судзе аспрэчвае папярэджаньне пракуратуры

26.08.2014 Незалежны журналіст у судзе аспрэчвае папярэджаньне пракуратуры

Гомельскі незалежны журналіст, сябра ГА «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Мікола Бянько ў судзе Цэнтральнага раёна аспрэчвае афіцыйнае папярэджаньне абласной пракуратуры, вынесенае сёлета ў сакавіку за падрыхтоўку інфармацыйных матэрыялаў без акрэдытацыі на замежнае СМІ — Радыё Рацыя, зарэгістраванае на тэрыторыі Польшчы.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

26.08.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: затрыманне расійскімі памежнікамі і допыт у ФСБ беларускіх актывістаў, якія 23 жніўня ехалі ў Катынь ушанаваць памяць ахвяраў сталінізму. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: вядомы мастак Мікола Купава - сябра аргкамітэту па арганізацыі фэсту да 500-годдзя "Аршанскай бітвы".

Шарамет: «Мы ўсе заплацім за наш канфармізм»

25.08.2014 Шарамет: «Мы ўсе заплацім за наш канфармізм»

Журналіст Павал Шарамет даў інтэрвію Расейскай службе Радыё Свабода, у якім распавёў пра прапагандыстаў, абмен сумленьня на іпатэку і хваробы расейскага тэлебачаньня.

У Беларусі ствараецца камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет экстрэмізму

25.08.2014 У Беларусі ствараецца камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет экстрэмізму

Пастановай Савета Міністраў №180 ад 21 жніўня 2014 года ў Беларусі ствараецца Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяў экстрэмізму, – паведамляе БелТА са спасылкай на ўрадавую прэс-службу.

Анджэй Пачобут: Ідзе барацьба са СМІ, што працуюць з-за мяжы

20.08.2014 Анджэй Пачобут: Ідзе барацьба са СМІ, што працуюць з-за мяжы

Беларускія ўлады не спыняюць барацьбу з незалежнымі медыя. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org журналіст польскай «Газеты Выборчай» Анджэй Пачобут.

У Магілёве адносна незалежных журналістаў Алеся Буракова і Міхася Аршынскага распачаты адміністрацыйныя разбіральніцтвы

19.08.2014 У Магілёве адносна незалежных журналістаў Алеся Буракова і Міхася Аршынскага распачаты адміністрацыйныя разбіральніцтвы

Іх абвінавачваюць у супрацоўніцтве з замежнымі СМІ, якія не маюць акрэдытацыі на тэрыторыі Беларусі. Са слоў маёра Марозава, справу яму спусцілі з КДБ, і ён павінен у ёй разабрацца і адрэагаваць на верагоднае правапарушэнне.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

19.08.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня” – гісторыя мінчука-праўдашукальніка Міхаіла Мяхедкі, які праз зварот у прэзідэнцкую адміністрацыю трапіў у псіхбальніцу ў Навінках. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць - актывіст "Альтэрнатывы" Ілля Дабратвор, які выйшаў на свабоду пасля 14-суткавага арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства