Навіны на тэму: свабода слова

У Бабруйску судзяць незалежную журналістку

18.09.2014 У Бабруйску судзяць незалежную журналістку

Суд над бабруйскай журналісткай Марынай Малчанавай прызначаны на 18 верасня. Як пазначана ў позве, яе будуць судзіць па артыкуле 22.9 КаАП "Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі". Разглядае справу суддзя Наталля Чарапуха.

У Бялыніцкім раёне зноў прымушаюць падпісвацца на дзяржаўныя газеты і часопісы

18.09.2014 У Бялыніцкім раёне зноў прымушаюць падпісвацца на дзяржаўныя газеты і часопісы

Заданне па забеспячэнні падпіскі на ідэалагічна правільныя выданні даведзена літаральна да кожнай бюджэтнай установы, уўказанні атрымалі і іншыя арганізацыі і прадпрыемствы раёна.

У Бабруйску сёння будуць судзіць незалежную журналістку

18.09.2014 У Бабруйску сёння будуць судзіць незалежную журналістку

Справу супраць сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Марыны Малчанавай перадалі ў суд. Журналістку вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежныя СМІ.

Новая адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі

17.09.2014 Новая адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі

Журналіст “Беларускага Радыё Рацыя” пра абвінавачанне супраць сябе даведаўся толькі постфактум.

У  журналіста Алеся Буракова канфіскавалі чатыры кампутары

16.09.2014 У журналіста Алеся Буракова канфіскавалі чатыры кампутары

Сёння, 16 верасня, сем міліцыянтаў пад кіраўніцтваў маёра міліцыі Уладзіміра Пугачова ўварваліся ў кватэру незалежнага журналіста Алеся Буракова (старэйшага). Міліцыянты схітравалі і падставілі пад дзверы нейкую жанчыну, якая прадставілася супрацоўніцай ЖЭК.

Дуня Міятавіч заклікае ўлады Беларусі скасаваць акрэдытацыю для СМІ

16.09.2014 Дуня Міятавіч заклікае ўлады Беларусі скасаваць акрэдытацыю для СМІ

Патрабаваньне аб абавязковай акрэдытацыі журналістаў у Беларусі павінна быць адмененае, бо яно рэальна абмяжоўвае магчымасьці СМІ.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

16.09.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка пераследу”: новыя факты ціску на палітвязня Мікалая Стакевіча; прэвентыўныя затрыманні і арышт актывістаў “Змены”; “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: гутарка са старшынёй БКДП Аляксандрам Ярашуком з нагоды візіту ў Беларусь Генеральнага сакратара Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Шаран Бароу.

Ператрус у кватэры незалежнага журналіста

16.09.2014 Ператрус у кватэры незалежнага журналіста

У Магілёве на кватэру да незалежнага журналіста Алеся Буракова прыйшлі міліцыянты. Паводле фрылансэра, яны вядуць агляд жытла і складаюць пратакол.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

09.09.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: гутарка са старшынёй Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком з нагоды хуткага візіту ў Беларусь Генсакратара Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.

Сёння – Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў!

08.09.2014 Сёння – Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў!

Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў адзначаецца ў свеце з 1958 года. З таго часу мінула ўжо больш за паўстагоддзя. Але сэнс слова «салідарнасць» не змяніўся, як не знікла і патрэба ў журналісцкай салідарнасці, асабліва ў Беларусі. Вельмі важна, каб мы, беларускія журналісты, адчувалі сябе прафесійнай супольнасцю і ўнутры краіны.

Бабруйск: Складанне пратакола скончылася канфліктам

04.09.2014 Бабруйск: Складанне пратакола скончылася канфліктам

Візіт незалежнай журналісткі Марыны Малчанавай у УУС для складання пратакола аб адміністрацыйным парушэнні скончыўся канфліктам з падпалкоўнікам міліцыі Сяргеем Рудзько. Нагадаем, журналістку абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб СМІ.

Вярхоўны суд Беларусі забараніў назву тэлеканала «Белсат»

04.09.2014 Вярхоўны суд Беларусі забараніў назву тэлеканала «Белсат»

Вярхоўны суд Беларусі сёння абавязаў Польскае тэлебачанне спыніць выкарыстанне гандлёвага знаку «Белсат» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі, а таксама на старонцы сайта «Белсат» у інтэрнэце, даступным для карыстальнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Марына Коктыш выйграла справу супраць Беларусі ў КПЧ ААН

03.09.2014 Марына Коктыш выйграла справу супраць Беларусі ў КПЧ ААН

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што правы журналісткі “Народнай волі” парушаныя пры адмове ёй у акрэдытацыі ў Палаце прадстаўнікоў беларускага парламента, паведамляе прэс-служба БАЖ.

У Мінску новы суд па справе аб гандлёвым знаку “Белсат”

02.09.2014 У Мінску новы суд па справе аб гандлёвым знаку “Белсат”

Судовая калегія па інтэлектуальнай уласнасці паўторна разглядае зыск Андрэя Белякова да “Польскага тэлебачання”. Як мяркуюць журналісты, рашэнне па гэтай справе - не на карысць “Белсата” - афіцыйны Мінск ужо прыняў.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

02.09.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронца Наста Лойка распавядае пра сваю працу ў валанцёрскай ініцыятыве “Станцыя “Харкаў” ва Украіне. “Хроніка пераследу”: практыка прэвентыўнага арышту грамадскіх актывістаў напоўніцу выкарыстоўваецца супрацоўнікамі міліцыі; новую хвалю ціску на незалежных журналістаў адзначаюць эксперты БАЖу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства