Навіны на тэму: свабода слова

Гродна: 2 кастрычніка – суд па справе журналіста Андрэя Мялешкі

30.09.2014 Гродна: 2 кастрычніка – суд па справе журналіста Андрэя Мялешкі

Гродзенскія ўлады працягваюць пераследаваць незалежнага журналіста Андрэя Мялешку. Яго вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі.

Новая справа за працу без акрэдытацыі

29.09.2014 Новая справа за працу без акрэдытацыі

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Гродна Андрэй Мялешка атрымаў адпаведныя дакументы з суда Гродзенскай вобласці.

Заява ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у сувязі з пераследам журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі медыя

26.09.2014 Заява ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у сувязі з пераследам журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі медыя

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» пратэстуе супраць пераследу ў адміністрацыйным парадку журналістаў, якія размяшчаюць свае матэрыялы ў замежных медыя.

Бабруйск: Марына Малчанава аштрафавана на 32 базавыя велічыні

26.09.2014 Бабруйск: Марына Малчанава аштрафавана на 32 базавыя велічыні

Бабруйская суддзя Наталля Чарапуха агучыла 25 верасня рашэнне па справе незалежнай журналісткі Марыны Малчанавай. Нагадаем, яе абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Магілёў: штраф за перавозку газеты “НАШ Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” пакінуты ў сіле

25.09.2014 Магілёў: штраф за перавозку газеты “НАШ Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” пакінуты ў сіле

Сёння, 25 верасня, Магілёўскі абласны суд у асобе суддзі Мікалая Гладкага пакінуў у сіле рашэнне Магілёўскага раённага суда з нагоды прысуджэння штрафу ў памеры 30 базавых велічынь і канфіскацыі амаль 12 тысяч газет у намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысава.

Віктару Парфёненку адмовілі ў акрэдытацыі ўжо сёмы раз

24.09.2014 Віктару Парфёненку адмовілі ў акрэдытацыі ўжо сёмы раз

Гродзенскаму журналісту-фрылансеру Віктару Парфёненку, які супрацоўнічае Беларускім Радыё Рацыя, чарговы раз адмовілі ў акрэдытацыі. Не дачакаўшыся пісьмовага адказу ад чыноўнікаў, журналіст патэлефанаваў у МЗС Беларусі, дзе яму паведамілі, што яго заяўка зноў не задаволена.

Журналісту “Радыё Рацыя” ў сёмы раз адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі

24.09.2014 Журналісту “Радыё Рацыя” ў сёмы раз адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі

Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сёмы раз адмовіла журналісту “Беларускага Радыё Рацыя” Віктару Парфёненку ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ.

Магілеў: незалежнаму журналісту ўручылі чарговую позву на 30 верасня

24.09.2014 Магілеў: незалежнаму журналісту ўручылі чарговую позву на 30 верасня

23 верасня незалежны журналіст з Магілёва Аляксандр Буракоў у чарговы раз сустрэўся с з супрацоўнікамі міліцыі ў Ленінскім РАУС Магілёва.

Салігорскія СМІ: тэхнічны, а не якасны прагрэс

24.09.2014 Салігорскія СМІ: тэхнічны, а не якасны прагрэс

За мінулае лета сродкі масавай інфармацыі Салігоршчыны ў сваёй большасці падцягнулі тэхнічны ўзровень сваіх рэсурсаў. Аднак, па назіранні мясцовых праваабаронцаў, гэты факт нязначна паўплываў на колькасць і якасць публікуемых матэрыялаў пра актуальныя сацыяльна-палітычныя падзеі.

Бабруйск: Cуд па справе Марыны Малчанавай працягнецца 25 верасня

24.09.2014 Бабруйск: Cуд па справе Марыны Малчанавай працягнецца 25 верасня

"У матэрыялах сваёй справы я знайшла дакументы, датычныя суда над журналістам Алесем Залеўскім з паметкай "для суддзі". У сувязі з гэтым я накіравала скаргу ў Міністэрства юстыцыі і прашу перанесці пасяджэнне да таго моманту, пакуль адтуль не прыйдзе адказ. Бо наяўнасць гэтых дакументаў у сваёй справе лічу праявай ціску на суд", - заявіла журналістка.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

23.09.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: каардынатар Школы па правах чалавека Андрэй Палуда - пра асаблівасці сённяшняй дзейнасці ўкраінскіх калегаў, з якімі ён супрацоўнічае ў адукацыйных праграмах.

Сёння ў Бабруйску і Магілёве вырашаюць, што рабіць з незалежнымі журналістамі

23.09.2014 Сёння ў Бабруйску і Магілёве вырашаюць, што рабіць з незалежнымі журналістамі

23 верасня ў Бабруйску а 15.30 – суд па справе журналісткі Марыны Малчанавай, а ў Магілеве аб 11-й – чарговы візіт у міліцыю Аляксандра Буракова.

Праваабаронца Павел Левінаў патрабуе роўнасці СМІ перад законам

19.09.2014 Праваабаронца Павел Левінаў патрабуе роўнасці СМІ перад законам

Ён лічыць, што распаўсюд у Віцебску зарэгістраванай ў Расійскай Федэрацыі газеты "Аптечка Еламеда" мусіць рэгулявацца тымі самымі правіламі, што і распаўсюд газеты "Витебский курьер". Але распаўсюд "ВК" забаронены, тады як "Аптечку Еламеда" віцябляне рэгулярна знаходзяць у сваіх паштовых скрынях.

БАЖ устрымаецца ад удзелу ў маскоўскай канферэнцыі EFJ

19.09.2014 БАЖ устрымаецца ад удзелу ў маскоўскай канферэнцыі EFJ

Праўленне ГА “БАЖ” прыняло рашэнне ўстрымацца ад удзелу ў канферэнцыі Еўрапейскай Федэрацыі Журналістаў (EFJ), якая пройдзе ў лістападзе ў Маскве, на знак салідарнасці з украінскімі калегамі. Прыняцце заявы ГА «БАЖ» пракаментавала старшыня арганізацыі Жанна Літвіна.

Бабруйск: Судовае пасяджэнне па справе незалежнай журналісткі перанесена на 23 верасня

19.09.2014 Бабруйск: Судовае пасяджэнне па справе незалежнай журналісткі перанесена на 23 верасня

Судовае пасяджэнне, на якім павінна была разглядацца справа Марыны Малчанавай, перанесена па яе просьбе. Журналістка падала хадатайніцтва адносна пераносу, каб яе адвакат мог азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства