Навіны на тэму: свабода слова
25.11.2014 Андрэя Гайдукова асудзілі на 10 сутак арышту
Суддзя Полацкага гарадскога суда Уладзімір Бясецкі прызнаў былога палітвязня вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і за "правядзенне несанкцыянаванага пікета з раздачай улётак" прысудзіў Андрэю Гайдукову арышт на 10 сутак. Інцыдэнт, які разбіраўся ў судзе, адбыўся ўчора, 24 лістапада, у Полацку.
25.11.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!”на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: узбуджэнне крымінальнай справы супраць палітвязня Мікалая Дзядка пагражае яму дадатковым годам зняволення. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Алесь Бяляцкі разважае, як рашэнне КПЧ ААН, прынятае па яго справе, можа паўплываць на становішча праваабаронцаў не толькі ў Беларусі, але і ў іншых рэпрэсіўных краінах.
24.11.2014 На расійскай мяжы была затрымана гомельская журналістка
Ларысу Шчыракову і Кастуся Жукоўскага пратрымалі расійскія памежнікі і невядомыя ў цывільным, якія не прадставіліся, дзве гадзіны. Пытанні невядомых тычыліся інфармацыі: з якой мэтай здымалі на памежнай тэрыторыі. Прэтэнзіі складаліся ў тым, што нібыта на відэа маглі трапіць супрацоўнікі ФСБ.
24.11.2014 Крычаў: супрацьстаянне мясцовага ідэолага і газеты “Вольны горад” працягваецца ў судзе
У судзе Крычаўскага раёна 24 лістапада працягнуўся разгляд пазову аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Марыны Максімавай да незалежнай газеты “Вольны горад”.
24.11.2014 Віцебскія актывісткі скардзяцца на супрацоўніка міліцыі, які распачаў супраць іх адміністрацыйныя справы
Тацяна Севярынец і Алена Шабуня напісалі заявы ў міліцыю і ў пракуратуру з нагоды распачынання РАУС Чыгуначнага раёна адміністрацыйных спраў нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Абедзьве спадарыні настойваюць на тым, што ўсяго толькі фатаграфаваліся на фоне аднаго з гарадскіх будынкаў.
21.11.2014 Магілёўскі абласны суд адмовіў Аляксандру Буракову ў задавальненні касацыйнай скаргі
20 лістапада у Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі незалежнага журналіста Аляксандра Буракова на пастанову суда Ленінскага раёна горада Магілёва аб пакаранні яго штрафам у памеры 40 базавых велічыняў за парушэнне заканадаўства аб СМІ (арт. 22. 9 ч. 2 КаАП РБ, “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).
20.11.2014 Камітэт па правах чалавека прызнаў ААН прызнаў парушэнне правоў Уладзіміра Няпомняшчых
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў неаднаразовае парушэнне права на распаўсюд інфармацыі актывіста АГП з Гомеля Уладзіміра Няпомняшчых. Камітэт рэкамендуе беларускім уладам аднавіць актывіста ў правах, кампенсаваць усе панесеныя выдаткі, а таксама змяніць нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах».
18.11.2014 Гродна: Вольгу Крапоціну аштрафавалі на 30 базавых велічынь за ўлёткі
18 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы гарадзенкі Вольгі Крапоцінай, яка была затрыманая 19 верасня з улёткамі ў падтрымку Украіны. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў грамадскую актывістку вінаватай у “незаконным вырабе і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі”.
18.11.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: каментары і ацэнкі праваабаронцаў адносна рашэння КПЧ ААН па справе кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: адзін з лідараў “Студэнцкай Рады” Алесь Крот - пра высновы Маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў студэнтаў.
17.11.2014 За журналіста Алеся Буракова ўзялася падаткавая інспекцыя
Падаткавікі Ленінскага раёна Магілёва прапануюць незалежнаму журналісту прыйсці ў інспекцыю 20 лістапада 2014 года да намесніка начальніка аддзела спадарыні Каральковай. Алесь Буракоў адзначае, што гэта ўжо трэцяя падобная позва з падаткавай інспекцыі за апошнія некалькі месяцаў.
14.11.2014 Уладзімір Хільмановіч - адзін з пераможцаў конкурсу БАЖ "Абяры жыццё"
Журналіст Беларускага Радыё Рацыя, праваабаронца з "Вясны" Уладзімір Хільмановіч стаў адным з пераможцаў конкурсу „Абяры жыццё”, які праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў. Конкурс прысвечаны тэме смяротнага пакарання.
14.11.2014 Алеся Залеўскага зноў збіраюцца судзіць
Слонімскі РАУС выклікае “на размову” журналіста Алеся Залеўскага “ў якасці ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу”.
14.11.2014 У дачыненні да Андрэя Мялешкі завялі трэцюю адміністрацыйную справу
Міліцыя прыходзіла да яго ў кватэру, каб узяць тлумачэнні наконт інтэрв'ю месячнай даўніны для “Беларускага Радыё Рацыя”.
13.11.2014 Матывіровачная частка пастановы суда па справе магілёўскага журналіста Алеся Буракова згубілася
Нягледзячы на тое, што ў судзе сцвярджаюць, што даслалі яе па пошце, яна не дайшла да адрасата. Алесь Буракоў паведамляе, што атрымаў пісьмовы адказ па выніку свайго запісу ў кнізе скаргаў і прапановаў суда Ленінскага раёна Магілёва.
12.11.2014 Дата суда над Алінай Літвінчук стане вядома 25 лістапада
Незалежную журналістку спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.










