Навіны на тэму: свабода слова
18.12.2014 Выдавец газеты “Вольны горад” накіраваў касацыйную скаргу ў Магілёўскі абласны суд
Выдавец просіць судовую калегію адмяніць рашэнне суда Крычаўскага раёна і спыніць вытворчасць па справе, спагнаць з Марыны Максімавай выплачаную ім дзяржпошліну, а таксама вынесці прыватнае вызначэнне на адрас суддзі Алены Азаранка за недастатковы прафесіяналізм.
18.12.2014 Тамара Шчапёткіна: Мы жывем пры дыктатуры
Незалежнай журналістцы Тамары Шчапёткінай прысудзілі штаф у 30 базавых велічыняў. Каментуючы рашэнне суддзі, журналістка сказала, што суд атрымаў загад ад спецслужбаў пакараць яе і паслухмяна яго выканаў.
17.12.2014 Магілёўская міліцыя прызнала, што намесніка старшыні БСДП абразілі
Аднак, каб знайсці абражальнікаў і прыцягнуць іх да адказнасці параілі Ігару Барысаву звярнуцца з адпаведным пазовам у Рэспубліку Украіна, дзе размяшчаецца сайт voskresinfo.com, які размясціў пра сацыял-дэмакрата некалькі абразлівых артыкулаў.
17.12.2014 Новы «Закон аб СМІ»: Два папярэджаньні за год — блякуем сайт
Дзеяньне «Закона аб СМІ» будзе распаўсюджвацца і на Інтэрнэт-рэсурсы, але дзяржаўная рэгістрацыя іх не прадугледжваецца.
17.12.2014 Аляксандра Васілевіч – адзінаццатая аштрафаваная за ўдзел у Дні памяці ў Сьвіслачы
16 снежня ў Сьвіслачы старшыня мясцовага раённага суду Аляксандр Шылін аштрафаваўАляксандру Васілевіч, старшыню Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі АГП на 25 базавых велічынь.
17.12.2014 Кітай прызнаны галоўным у свеце турэмшчыкам журналістаў
Камітэт па абароне журналістаў апублікаваў вынікі штогадовага перапісу журналістаў у няволі.
16.12.2014 А.Залеўскі: Дзяржава сама ставіць журналістаў у нелегальнае становішча
Услед за двума адміністрацыйнымі штрафамі незалежнаму журналісту вынесена пракурорскае папярэджанне.
16.12.2014 У судзе Бярозаўскага раёна будзе разгледжана справа журналісткі-фрылансера
Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна атрымала позву ў суд Бярозаўскага раёна. Судовы працэс адбудзецца 17 снежня ў 14.30. Працэс будзе весці суддзя Наталля Вакульчык. Тамару Шчапёткіну абвінавачваюць у незаконным вырабе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.
16.12.2014 Гродна: касацыйныя скаргі Вольгі Крапоцінай і Уладзіміра Хільмановіча не задаволены
16 снежня ў Гродзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйных скаргаў грамадскай актывісткі Вольгі Крапоцінай і праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча.
16.12.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: мерапрыемствы з нагоды Дня правоў чалавека, прысвечаныя праблеме беларускіх палітвязняў. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі - дэпутат Сейма Літвы Далья Куадзіта, якая ўзяла пад свой патранаж кампанію “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
16.12.2014 Алеся Залеўскага выклікаюць у сталічную пракуратуру
Не выключана, што ўслед за двума адміністрацыйнымі прысудамі незалежнаму журналісту хочуць вынесці яшчэ і пракурорскае папярэджанне.
15.12.2014 У Магілёве чыноўніка пакаралі за нявыдачу кнігі скаргаў і прапановаў журналісту
Лапцэвіча не задаволіла тое, што яго перасталі пускаць на пасяджэнні абласнога Савета дэпутатаў, без якіх бы то не было падставаў. У канцы лістапада журналіст пажадаў пакінуць запіс з гэтай нагоды ў кнізе скаргаў і прапановаў, аднак кнігу яму ніхто не выдаў.
09.12.2014 Міхал Карневіч абскарджвае свой штраф
Міхал Карневіч 3 снежня падаў у Гродзенскі абласны суд скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна Гродна (суддзя Алена Пятрова), які 25 лістапада аштрафаваў яго нібыта за “ўдзел у несанкцыянаванай акцыі” на 15 базавых велічыняў.
08.12.2014 Аршанскі актывіст звяртае ўвагу міністра на папулярызацыю на СТВ прыхільнікаў фашысцкай ідэалогіі
Аршанскі актывіст Ігар Казмерчак звярнуўся да міністра інфармацыі Ліліі Ананіч з просьбай даць ацэнку дзеянням адказных асоб, якія дапусцілі ў эфір СТВ праграмы, якія папулярызуюць сучасных дзеячоў фашызму.
08.12.2014 “Рэпарцёры без межаў” занепакоеныя адсутнасцю інфармацыі пра Аляксандра Алесіна
Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце міжнароднай арганізацыі.










