Навіны на тэму: свабода слова

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

20.01.2015 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: Рашэнне па справе Алены Танкачовай - скаргу пакінуць без задавальнення. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч разважае аб законапраекце аб барацьбе з “дармаедамі”.

Магілёў: суд не пабачыў абразы газеты “Новы час” і яе распаўсюдніка

19.01.2015 Магілёў: суд не пабачыў абразы газеты “Новы час” і яе распаўсюдніка

Cудзя Тацяна Міхайлава не ўбачыла абразы Віктара Чараўхіна ахоўнікам крамы “777” Дзмітрыем Прохаравым, і справа была спынена. Як патлумачыў грамадскі актывіст, абскарджваць пастанову суда ён не збіраецца – не бачыць у гэтым сэнсу і не збіраецца марнаваць свае сілы на змаганне з адным чалавекам.

Гомельскую журналістку выклікаюць у міліцыю

16.01.2015 Гомельскую журналістку выклікаюць у міліцыю

16 студзеня афіцыйную позву ў Светлагорскі РАУС атрымала гомельская сябра ГА “БАЖ” Ларыса Шчыракова. Яна мусіць з’явіцца ў міліцыю ў якасці сведкі 19 студзеня, – паведаміла прэс-службе ГА “БАЖ” спн. Шчыракова.

Справа супраць ахоўніка, які перашкаджаў распаўсюджваць газету "Новы час", спыненая

16.01.2015 Справа супраць ахоўніка, які перашкаджаў распаўсюджваць газету "Новы час", спыненая

15 студзеня адбылося трэцяе пасяджэнне суда па справе супраць ахоўніка крамы "777" Прохарава, які перашкаджаў актывісту Віктару Чаравухіну распаўсюджваць газету "Новы час".

Светлагорск: міліцыя цікавіцца роляй журналістаў пад час пікету

15.01.2015 Светлагорск: міліцыя цікавіцца роляй журналістаў пад час пікету

Міліцыянера цікавіла - што рабілі ў гэты ж час на цэнтральнай плошчы гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі?

Алесь Бяляцкі: Аляксандр Тамковіч працуе на сучасную і будучую Беларусь

15.01.2015 Алесь Бяляцкі: Аляксандр Тамковіч працуе на сучасную і будучую Беларусь

Героі “Найноўшай гісторыі ў асобах” Аляксандра Тамковіча называюць аўтара больш як 400 партрэтных эсэ і нарысаў летапісцам сучаснай Беларусі, які фіксуе “сапраўдную” гісторыю ў супрацьлегласць “афіцыйнай”.

15.01.2015 “Народная воля” супраць Мінінфармацыі. У Вярхоўным судзе адбыліся папярэднія слуханні

Рэдакцыя выдання патрабуе прызнаць несапраўдным папярэджанне, вынесенае за артыкул Святланы Калінкінай.

Касацыйная скарга Тамары Шчапёткінай будзе разгледжана 22 студзеня

15.01.2015 Касацыйная скарга Тамары Шчапёткінай будзе разгледжана 22 студзеня

У пастанове аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за подпісам суддзі Наталлі Вакульчык указваецца, што Тамара Шчапёткіна прыцягнута да адказнасці за здзяйсненне прафесійнай дзейнасці журналіста замежных сродкаў масавай інфармацыі без акрэдытацыі.

Старшыня Магілёўскага абласнога суда прызнаў, што суд Крычаўскага раёна парушыў ГПК

14.01.2015 Старшыня Магілёўскага абласнога суда прызнаў, што суд Крычаўскага раёна парушыў ГПК

Журналіст крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Мікалай Гердзій атрымаў адказ на сваю скаргу ў пракуратуру Крычаўскага раёна ад старшыні Магілёўскага абласнога суда Ігара Прошкі.

Брэст: пракуратура праігнаравала скаргу незалежнага журналіста

14.01.2015 Брэст: пракуратура праігнаравала скаргу незалежнага журналіста

У сваім звароце журналіст Алесь Ляўчук прасіў правесці праверку наконт працэдуры складання ў адносінах да яго пратакола за нібыта здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне.

Брэст: суд пакараў штрафам незалежную журналістку

13.01.2015 Брэст: суд пакараў штрафам незалежную журналістку

12 студзеня судом Ленінскага раёна Брэста вынесена рашэнне ў адносінах да Аліны Літвінчук – штраф у памеры 30 базавых велічынь. Аліна Літвінчук была абвінавачвана ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

13.01.2015 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: тэракт у будынку французскага часопіса Шарлі Эбдо абудзіў ўвагу грамадскасці да праблем свабоды слова, прэсы ды іншых грамадзянскіх правоў і свабод. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» без тлумачэння прычынаў не працягнулі дамову арэнды памяшкання. Сваім бачаннем праблемы дзеліцца куратарка «Цэху» Юлія Дарашкевіч.

Віцебскія праваабаронцы і журналісты  выказалі салідарнасць з загінулымі ў Парыжы

12.01.2015 Віцебскія праваабаронцы і журналісты выказалі салідарнасць з загінулымі ў Парыжы

На знак ушанавання памяці ахвяр тэракту ў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo яны сфатаграфаваліся з плакатамі «Je suis Charlie» («Я – Шарлі») і ўсклалі кветкі да сцяны з вядомым ў горадзе графіці – малюнкам з клеткамі і птушкамі.

Брэст: аштрафаны журналіст абскарджвае рашэнне суда

09.01.2015 Брэст: аштрафаны журналіст абскарджвае рашэнне суда

Незалежны журналіст Алесь Ляўчук падаў скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, які 24 снежня мінулага года пакараў фрылансера штрафам ў памеры 40 базавых велічынь. Ён просіць адмяніць пастанову суда і спыніць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Магілёў: суд па справе перашкоды распаўсюду газеты “Новы час”  перанесены

08.01.2015 Магілёў: суд па справе перашкоды распаўсюду газеты “Новы час” перанесены

40-гадовы ахоўнік у сваім выступе назваў газету “Новы час” фашысцкай і сказаў, што, на яго думку, такія газеты прывялі да падзеяў ва Украіне. Тым часам ён адмаўляе, што асабіста называў Віктара Чарабухіна фашыстам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства