Навіны на тэму: свабода слова

Упраўленне “К”: У блакаванні сайтаў “адсутнічае грамадская небяспека”

29.01.2015 Упраўленне “К”: У блакаванні сайтаў “адсутнічае грамадская небяспека”

Упраўленне “К” пры Міністэрстве ўнутраных спраў і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце РБ адказалі на зварот ГА «БАЖ» наконт блакавання шэрагу інтэрнэт-сайтаў.

У Светлагорску суд пакараў гомельскіх журналістаў штрафамі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пікеце

29.01.2015 У Светлагорску суд пакараў гомельскіх журналістаў штрафамі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пікеце

Гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі, згодна з пастановай суда Светлагорскага раёна, з’яўляюцца правапарушальнікамі і абавязаны сплаціць дзяржаве па 900 тысяч рублёў. Дакумент журналісты, якія не прысутнічалі на паседжанні, атрымалі па пошце 28 студзеня.

Намеснік старшыні БСДП працягвае абскарджанне пакарання за перавозку незалежных выданняў

29.01.2015 Намеснік старшыні БСДП працягвае абскарджанне пакарання за перавозку незалежных выданняў

28 студзеня Ігар Барысаў падаў наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда з просьбай адмяніць рашэнне суда Магілёўскага раёна ад 12 жніўня 2014 года аб пакаранні штрафам ў памеры 30 базавых велічынь за перавозку незалежных выданняў – газеты “НАШ Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат”.

Беларусь «горшая з горшых» у Рэйтынгу свабоды 2015 года ад Freedom House

28.01.2015 Беларусь «горшая з горшых» у Рэйтынгу свабоды 2015 года ад Freedom House

Паводле міжнароднай арганізацыі Freedom House ўварваньне Расеі ва Ўкраіну нанесла сакрушальны ўдар па дэмакратыі ў сьвеце.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

27.01.2015 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

Улады абвінавацілі ўдзельнікаў ушанавання памяці "Нябеснай сотні" у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве. Намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч разважае аб законапраекце аб барацьбе з “дармаедамі”.

Міністэрства інфармацыі лічыць выказванні неанацыста ў тэлеперадачы на СТВ нармальнай з'явай

23.01.2015 Міністэрства інфармацыі лічыць выказванні неанацыста ў тэлеперадачы на СТВ нармальнай з'явай

Аршанскі актывіст Ігар Казмярчак атрымаў адказ на ліст у міністэрства, дзе прасіў даць ацэнку дзеянням адказных асоб, якія дапусцілі ў эфір СТВ інтэрвью з Максімам Марцінкевічам, вядомага прыхільніка неанацызму і фашызму.

Вярхоўны суд пакінуў папярэджанне “Народнай Волі” ў сіле

23.01.2015 Вярхоўны суд пакінуў папярэджанне “Народнай Волі” ў сіле

Папярэджанне, вынесенае выданню 18 лістапада мінулага года, прызнанае законным. Ад гэтага моманту ў любы дзень Міністэрства інфармацыі можа звярнуцца ў суд з зыскам пра закрыццё газеты.

Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і Тамары Шчапёткінай

23.01.2015 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і Тамары Шчапёткінай

Суддзя Брэсцкага абласнога суда Наталля Сурма не задаволіла касацыйныя скаргі незалежных журналістаў Алеся Ляўчука і Тамары Шчапёткінай, якія па абвінавачанні ў парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП у снежні 2014 года былі аштрафаваны на 40 і 30 базавых велічынь адпаведна.

Судовы канвеер ў Берасці – справы журналістаў разглядаліся сумесна

23.01.2015 Судовы канвеер ў Берасці – справы журналістаў разглядаліся сумесна

У Берасцейскім абласным судзе 22 студзеня разглядаліся касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і незалежнай журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай.

Суд вырашыў, што не дапускаць журналіста на сесіі аблсавета законна

22.01.2015 Суд вырашыў, што не дапускаць журналіста на сесіі аблсавета законна

Суд Ленінскага раёна горада Магілёва 21 студзеня адмовіў журналісту інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Уладзіміру Лапцэвічу ў задавальненні скаргі на дзеянні старшыні Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў Анатоля Ісачанкі і галоўнага спецыяліста аблсавета Яўгена Нальгачава.

У Светлагорску будуць судзіць гомельскіх журналістаў

21.01.2015 У Светлагорску будуць судзіць гомельскіх журналістаў

23 студзеня ў 11.00 у судзе Светлагорскага раёна адбудзецца разгляд адміністрацыйных пратаколаў, складзеных у дачыненні гомельскіх журналістаў Ларысы Шчыраковай і Кастуся Жукоўскага. Іх вінавацяць у «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства».

У задавальненні касацыйнай скаргі “Вольнага горада” адмоўлена

21.01.2015 У задавальненні касацыйнай скаргі “Вольнага горада” адмоўлена

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда 21 снежня адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава на рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 8 снежня па пазову начальніка аддзела ідэалогіі.

Пракуратура адказала журналісту Буракову

21.01.2015 Пракуратура адказала журналісту Буракову

Магілёўскі журналіст-фрылансер Алесь Буракоў атрымаў адказ на скаргу, якую ён накіраваў у Генеральную пракуратуру: адказаў журналісту першы намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Алег Пімашкоў.

Журналістаў вінавацяць у неданясенні на інваліда-вазочніка

21.01.2015 Журналістаў вінавацяць у неданясенні на інваліда-вазочніка

Светлагорскія міліцыянты пераследуюць журналістаў за тое, што яны не данеслі пра пікет інваліда-вазочніка. Журналіст Ларыса Шчыракова і яе калега Кастусь Жукоўскі знялі відэаматэрыял пра затрыманне інваліда.

Мінскі гарадскі суд адмовіў журналісту ў праве скардзіцца на МЗС

20.01.2015 Мінскі гарадскі суд адмовіў журналісту ў праве скардзіцца на МЗС

Следам за судом Ленінскага раёна Мінскі гарадскі суд адмовіўся разглядаць скаргу Віктара Парфёненкі на дзеянні Міністэрства замежных справаў. Гэтае ведамства сем разоў адмаўляла гродзенскаму журналісту ў акрэдытацыі карэспандэнта замежнага СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства