Навіны на тэму: свабода слова

Журналістку Тамару Шчапёткінай не пусцілі на суд па яе справе

08.03.2015 Журналістку Тамару Шчапёткінай не пусцілі на суд па яе справе

На 6 сакавіка незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна была выклікана ў суд Ленінскага раёна Брэста смс-кай. Паведамленне журналістка пабачыла толькі напярэдадні ўвечары, але разам з адвакатам вырашыла ў суд з’явіцца.

Незалежную журналістку выклікалі ў суд смс-кай (фота)

06.03.2015 Незалежную журналістку выклікалі ў суд смс-кай (фота)

Журналістка даслала дзве смс на нумар тэлефона, з якога атрымала паведамленне. У адной з іх папрасіла таямнічага незнаёмца прадставіцца. Інакш гэтае паведамленне будзе лічыць розыгрышам. Калі не атрымала адказу, папярэдзіла, што пойдзе не ў суд, а ў пракуратуру са скаргай.

Тамару Шчапёткіну выклікаюць у суд Ленінскага раёна Берасця

06.03.2015 Тамару Шчапёткіну выклікаюць у суд Ленінскага раёна Берасця

Пратакол па справе незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай, якую вінавацяць за працу без акрэдытацыі на Радыё Рацыя, складзены участковым інспектарам капітанам Рачынскім без прысутнасці Шчапёткінай, быў дасланы на дапрацоўку.

Брэст: следчыя органы не разгалошваюць звесткі пра крымінальную справу за паклёп на прэзідэнта

06.03.2015 Брэст: следчыя органы не разгалошваюць звесткі пра крымінальную справу за паклёп на прэзідэнта

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці пацвердзілі, што справа па частцы 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу РБ (паклёп у дачыненні да прэзідэнта РБ) сапраўды распачатая, зараз адбываюцца следчыя дзеянні..

Праваабарончая перадача “Людзьмі звацца” змяніла сваё аблічча

05.03.2015 Праваабарончая перадача “Людзьмі звацца” змяніла сваё аблічча

Аўтарская перадача „Людзьмі звацца” на Беларускім Радыё “Рацыя” з сакавіка змяніла сваё аблічча. Змены датычацца не толькі назвы, цяпер яна будзе называцца „Вясна”, але і зместа.

04.03.2015 Міліцыя патрабуе ад фатографа Уладзя Грыдзіна вярнуцца ў пастарунак

З ім, нібыта, хоча пагаварыць начальнік Заводскага РУУС.

Міліцыя затрымала фотакарэспандэнта Ўладзімера Грыдзіна

04.03.2015 Міліцыя затрымала фотакарэспандэнта Ўладзімера Грыдзіна

Гэта бачыў карэспандэнт Свабоды Алег Груздзіловіч, які таксама знаходзіўся ў судзе для асьвятленьня працэсу.

Мінгарсуд сцвярджае, што ў журналістам не перашкаджалі ў доступе да інфармацыі падчас працэсаў над актывістамі

04.03.2015 Мінгарсуд сцвярджае, што ў журналістам не перашкаджалі ў доступе да інфармацыі падчас працэсаў над актывістамі

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Настасся Лойка атрымала адказ на сваю скаргу датычна падзеяў 23 студзеня, калі журналісты не змаглі трапіць на суды над удзельнікамі акцыі памяці герояў Майдану.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

03.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Хроніка": Праваабарончыя арганізацыі AmnestyInternational і «Мемарыял» выступілі з заявамі з нагоды гібелі Барыса Нямцова, заклікаючы ўлады Расіі расследаваць забойства палітыка; “Падзея”: Афіцыйны Мінск дэманструе зацікаўленасць у развіцці канструктыўных адносін з Саветам Еўропы, аднак сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвае пагаршацца.

На пасяджэнні Магілёўскага аблсавету могуць трапіць толькі тыя СМІ, якія захоча запрасіць яго старшыня

03.03.2015 На пасяджэнні Магілёўскага аблсавету могуць трапіць толькі тыя СМІ, якія захоча запрасіць яго старшыня

Гэта вынікае з адказу, атрыманага з аблсавету магілёўскім журналістам, які ня можа патрапіць на пасяджэнні.

Фатографу забаранілі прайсці з фотаапаратам у Глыбоцкі райвыканкам

02.03.2015 Фатографу забаранілі прайсці з фотаапаратам у Глыбоцкі райвыканкам

Зміцер Лупач, незалежны журналіст і прыватны прадпрымальнік, кіраваўся ў аддзел эканомікі, каб перадаць дакументы па сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці. У сумцы меў фотаапарат "Nikon", які і стаў прадметам прэтэнзій дзяжурнага міліцыянера.

Хваля папярэджанняў незалежным рэгіянальным выданням

02.03.2015 Хваля папярэджанняў незалежным рэгіянальным выданням

Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанні адразу шэрагу незалежных рэгіянальных выданняў. Ва ўсіх выпадках папярэджанні тычацца дробных прыдзірак у выходных дадзеных. Рэдактары збіраюцца звяртацца ў суд.

Брэст: міліцыя цікавіцца журналісцкай дзейнасцю Іны Хоміч

28.02.2015 Брэст: міліцыя цікавіцца журналісцкай дзейнасцю Іны Хоміч

Увечары 27 лютага ўчастковы міліцыянт Аляксей Кароль завітаў у кватэру, дзе жыве сябра ГА “БАЖ” Іна Хоміч, каб распытаць пра мэту яе паездкі ў аграгарадок Моталь Іванаўскага раёна.

Пратакол па справе незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай накіраваны на дапрацоўку

28.02.2015 Пратакол па справе незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай накіраваны на дапрацоўку

27 лютага суд Ленінскага раёна Брэста вярнуў справу незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай у аддзел унутраных спраў Ленінскага раёна. Прычына вяртання – наяўнасть недахопаў, якія перашкаджаюць разгляду справы.

Супрацоўніка “КП в Беларуси” затрымалі за фатаграфаванне Акадэміі навук і чатыры гадзіны пратрымалі ў міліцыі

27.02.2015 Супрацоўніка “КП в Беларуси” затрымалі за фатаграфаванне Акадэміі навук і чатыры гадзіны пратрымалі ў міліцыі

Міліцыянтаў выклікаў ахоўнік будынку, які заявіў пра забарону фатаграфавання і забраў у Дзмітрыя Ласько пашпарт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства