Навіны на тэму: свабода слова

«Новы час» таксама атрымаў папярэджанне за “РБ”

23.03.2015 «Новы час» таксама атрымаў папярэджанне за “РБ”

Недзяржаўнай газеце “Новы час” таксама вынесена пісьмовае папярэджанне Міністэрства інфармацыі. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль.

Ігар Барысаў накіраваў скаргу пракурору

20.03.2015 Ігар Барысаў накіраваў скаргу пракурору

Намеснік старшыні БСДП і журналіст Ігар Барысаў напісаў скаргу на імя пракурора з нагоды выняцця кампутараў. Ён просіць неадкладна вярнуць яму тэхніку, якая была забрана на экспертызу супрацоўнікамі міліцыі, а таксама мадэм і запісную кніжку.

Афіцыйнай забароны на ўваход у Глыбоцкі выканкам з фотаапаратам няма. Ёсць толькі "меркаванне" чыноўнікаў (дакумент)

20.03.2015 Афіцыйнай забароны на ўваход у Глыбоцкі выканкам з фотаапаратам няма. Ёсць толькі "меркаванне" чыноўнікаў (дакумент)

Афіцыйнага дакумента, які рэгламентуе правілы праходу ў адміністрацыйны будынак, не існуе. Гэта вынікае з адказу, атрыманага ад чыноўнікаў незалежным журналістам Зміцерам Лупачам, якога 2 сакавіка на прапусцілі ў райвыканкам з фотаапаратам у сумцы.

Намеснік старшыні БСДП і журналіст Ігар Барысаў адмовіўся ад дачы паказанняў

19.03.2015 Намеснік старшыні БСДП і журналіст Ігар Барысаў адмовіўся ад дачы паказанняў

Сёння, 19 сакавіка, ён разам са сваёй жонкай Аленай Барысавай позвамі быў выкліканы маёрам Уладзімірам Казаковым для дачы тлумачэнняў з нагоды заявы дырэктара ААТ “Стужка” Сяргея Пятрова.

Рэдактара выдання “Наш Магілёў” выклікае ўчастковы

18.03.2015 Рэдактара выдання “Наш Магілёў” выклікае ўчастковы

Рэдактара газеты і інтэрнэт-сайта “Наш Магілёў” Ігара Барысава выклікае на гутарку ўчастковы інспектар. Старшы лейтэнант Казакоў прызначыў сустрэчу магілёўскаму журналісту і яго жонцы на 14.00 19 сакавіка.

Брэст: на 26 сакавіка прызначаны суд па справе незалежнага журналіста Алеся Ляўчука

18.03.2015 Брэст: на 26 сакавіка прызначаны суд па справе незалежнага журналіста Алеся Ляўчука

Падставай для таго, каб на журналіста была заведзена адміністрацыйная справа паводле парушэння часткі 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, з’явілася публікацыя, змешчаная на інтэрнэт-старонцы тэлеканала “Белсат” за подпісам “А.Л.”.

Адразу некалькіх журналістаў у Гродне і Брэсце выклікалі ў міліцыю

18.03.2015 Адразу некалькіх журналістаў у Гродне і Брэсце выклікалі ў міліцыю

Тры незалежныя журналісты – Алесь Ляўчук з Брэста, а таксама Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч з Гродна – атрымалі позвы ў міліцыю. Яшчэ аднаго гродзенца Андрэя Мялешку спрабавалі выклікаць па тэлефоне, але ён сказаў, што будзе чакаць афіцыйнай позвы.

У Гродна працягваецца ціск на незалежных журналістаў

18.03.2015 У Гродна працягваецца ціск на незалежных журналістаў

Гродзенскія сябры БАЖ Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч былі выкліканы ў аддзяленне міліцыі па вуліцы Гараднічанскай, дзе ў журналістаў былі ўзяты тлумачэнні адносна матэрыялу, які быў паказаны на тэлеканале “Белсат”.

Чарговы пратакол супраць незалежнага журналіста

18.03.2015 Чарговы пратакол супраць незалежнага журналіста

На берасьцейскага журналіста Алеся Леўчука склалі чарговы пратакол за прафэсійную дзейнасьць. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы facebook.

Затрымалі карэспандэнтку Радыё "Свабода"

17.03.2015 Затрымалі карэспандэнтку Радыё "Свабода"

Ля гандлёвага цэнтру «Экспабел» затрымалі карэспандэнтку Свабоды Галіну Абакунчык.

Выпадкі вынятку друкаванай літаратуры на мяжы (2012-2015 г.г., табліца)

17.03.2015 Выпадкі вынятку друкаванай літаратуры на мяжы (2012-2015 г.г., табліца)

ГА “БАЖ” склала спіс забранай на мяжы літаратуры, грунтуючыся на фактах, што траплялі ў прэсу пачынаючы з 2012 года.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

17.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: 12 сакавіка ў магілёўскага журналіста і намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Барысава супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус. Госць рубрыкі “Асоба”: гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Ён быў арыштаваны падчас таго, як спрабаваў падаць скаргу.

Бабруйск: на падпіску выканкамаўскай газеты -- разнарадка

16.03.2015 Бабруйск: на падпіску выканкамаўскай газеты -- разнарадка

"У нашым працоўным калектыве існуе негалосная чарга, - распавядае працоўны завода "Бабруйскаграмаш". То бок, мы падпісваемся на выданне не кожны месяц, а праз тры ці болей, у залежнасці ад колькасці супрацоўнікаў і разнарадкі".

Ашмянскія мытнікі затрымалі Агляд-хроніку “Вясны”

16.03.2015 Ашмянскія мытнікі затрымалі Агляд-хроніку “Вясны”

13 сакавіка на памежным пераходзе “Каменны Лог” мытнікі затрымалі Агляд-хроніку «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» і яе англійскі варыянт «Situation of Human Right in Belarus in 2014».

Журналіст-фрыласнер падаў індывідуальны зварот ў Камітэт па правах чалавека ААН

16.03.2015 Журналіст-фрыласнер падаў індывідуальны зварот ў Камітэт па правах чалавека ААН

Мікалай Бянько просіць ААНаўскі Камітэт абавязаць Беларусь прывесці нацыянальны закон аб СМІ ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязкамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства