Навіны на тэму: свабода слова
31.03.2015 Хацелі свабоды? Атрымайце блакаду (відэа)
Уладзімір Лабковіч у белсатаўскім "Аб'ектыве" выказвае меркаванне пра незаконную блакіроўку інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі.
30.03.2015 Алеся Дзянісава выклікаюць у міліцыю
Гарадзенскі журналіст-фрылансер Алесь Дзянісаў арымаў 30 сакавіка пратакол. Ён абвінавачваецца па арт. 22.9 ч.2 КаАП – “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.
30.03.2015 Улады неафіцыйна абяцаюць «амніставаць» забароненыя палітычныя сайты
28 сакавіка са сьпісу абмежаванага доступу выдалілі ўсе сайты, унесеныя да 1 студзеня 2015 году, і іх блякіроўка мае быць зьнятая цягам сутак, паведаміў партал electroname.com са спасылкай на «крыніцы ў тэлекамунікацыйнай галіне Беларусі».
29.03.2015 На журналіста Алеся Кіркевіча заведзена адміністрацыйная справа
Былы палітычны вязень, а цяпер журналіст-фрылансер Алесь Кіркевіч азнаёмлены гродзенскай міліцыяй з адміністрацыйным пратаколам у дачынені да яго. Журналіста абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі (ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ).
27.03.2015 Магілёўскі абласны суд не задаволіў наглядную скаргу па справе канфіскацыі незалежных газет
Старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка палічыў, што судзя Магілёўскага раённага суда Станіслаў Леўчанка прыйшоў да правільнай высновы аб тым, што канфіскаваная друкаваная прадукцыя валодае ўсімі прыкметамі, якія дазваляюць яе аднесці да прадукцыі СМІ.
27.03.2015 Магілёўскаму журналісту Алесю Буракову міліцыя вярнула кампутар у няспраўным стане
Алесь Буракоў адзначае, што працаздольнасць кампутара праверыць у кабінеце маёра Пугачова з Ленінскага РАУСа, які вымаў абсталяванне на экспертызу, не атрымалася. Каб яго адрамантаваць, спатрэбілася дапамога спецыяліста.
27.03.2015 Некаторыя правайдэры заблакавалі доступ да апазіцыйных сайтаў і сайту "Вясны"
Некаторыя правайдэры заблакавалі доступ да апазіцыйных сайтаў "Хартыя" і "Беларускі партызан". Пра праблемы з доступам TUT.BY паведамілі абаненты ADSL (Белінфанэт), IP Telcom і life.
26.03.2015 Брэст: суд над незалежным журналістам Алесем Леўчуком адбыўся без яго ўдзелу (дададзена)
26 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна г.Брэста разглядалася адмінстрацыйная справа ў адносінах да Алеся Леўчука, але сам ён позвы на гэтае паседжанне не атрымаў і нават не здолеў даведацца, якое рашэнне прынятае судом.
26.03.2015 Гомель: міліцыя склала пратакол на Кастуся Жукоўскага за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»
Яго абвінавацілі ў працы без акрэдытацыі і патлумачылі, што ён 5 лютага здзяйсняў здымкі на відэакамеру школы №12 Гомеля, а 6 лютага на сайце тэлеканала «Белсат» з'явіўся матэрыял пад назвай «За забітае дзіцё пакаралі педагогаў ды медыкаў”.
26.03.2015 Гомельская міліцыя вінаваціць чарговага фрылансера ў незаконным вырабе “прадукцыі СМІ”
Як распавёў службе маніторынгу ГА “БАЖ” сам Жукоўскі, падставай паслужыў матэрыял на сайце тэлеканала “Белсат” (Польшча) пад назвай “ За забітае дзіцё пакаралі педагогаў ды медыкаў”.
26.03.2015 МУС ня хоча абмяркоўваць з БАЖ забарону фатаграфаваньня адміністрацыйных будынкаў
Кіраўніцтва «Беларускай асацыяцыі журналістаў» мела намер сустрэцца з намесьнікам міністра ўнутраных спраў Мікалаем Мельчанкам у ягоны прыёмны дзень. Аднак у прыёме старшыні ГА «БАЖ» Жаньне Літвіной і яе намесьніку Андрэю Бастунцу было адмоўлена.
26.03.2015 МУС адмовілася сустракацца з кіраўніцтвам ГА “БАЖ” адносна фатаграфавання адміністрацыйных будынкаў
У Міністэрстве ўнутраных спраў гавораць, што не намераныя абмяркоўваць дадзенае пытанне з прадстаўнікамі журналісцкай супольнасці, “бо ўжо далі канчатковы адказ”.
26.03.2015 Журналісту Андрэю Мялешку адмовілі ў акрэдытацыі
Вядомаму гродзенскаму журналісту- фрылансеру Андрэю Мялешку адмовілі ў акрэдытацыі ў якасці журналіста “Беларускага Радыё Рацыя”. Сам журналіст так і не змог разабрацца, на якой падставе была зробленая гэтая адмова.
25.03.2015 МЗС Беларусі адмовіла ў акрэдытацыі гродзенскаму журналісту (фота)
Гродзенскаму сябру ГА “БАЖ” Андрэю Мялешку адмовілі ў акрэдытацыі ў якасці журналіста “Беларускага Радыё Рацыя”.
24.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Гомельскім абласным судом да выключнай меры пакарання за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, прыгавораны жыхар Рэчыцы Сяргей Іваноў. Сёлета гэта першы смяротны прысуд. Госць рубрыкі “Асоба”: гарадзенскі праваабаронца, журналіст, пісьменнік Віктар Сазонаў.










