Навіны на тэму: свабода слова
13.04.2015 Гродна: 15 красавіка – суд над журналістамі Алесем Дзянісавым і Алесем Кіркевічам
Абодвух, паводле адміністрацыйных пратаколаў, вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі (ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ). Справа датычаць матэрыялу, які быў паказаны тэлеканалам Белсат у пачатку сакавіка, а сюжэт датычыў адкрыцця выставы слуцкіх паясоў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.
13.04.2015 Наглядная скарга журналіста Віктара Парфёненкі не задаволена (дакумент)
Так і не атрымаўшы афіцыйнай акрэдытацыі карэспандэнта Беларускага Радыё Рацыя, на якую журналіст без станоўчага выніку з 2009-га году складаў паперы ў МЗС Рэспублікі Беларусі сем разоў, Парфёненка зараз імкнецца дамагчыся афіцыйнай акрэдытацыі праз судовую сістэму.
11.04.2015 Брэст: незалежная журналістка Іна Хоміч падала касацыйную скаргу
Яна аспрэчвае пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, які 1 красавіка пакараў яе штрафам памерам 30 базавых велічыняў “за незаконны распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ”. Ужо сёлета за падрыхтоўку інфармацыі для замежных СМІ у Беларусі пакараны штрафамі шэсць незалежных журналістаў.
10.04.2015 Гомель: Трэці за гэты год штраф Ларысе Шчыраковай
Суд Рэчыцкага раёна (суддзя Святлана Пырх) прызнала гомельскую фрыланс-журналістку, сябру ГА “БАЖ” Ларысу Шчыракову вінаватай у “незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі” і на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП пастанавіла аштрафаваць яе на 25 базавых велічыняў (4,5 мільёна рублёў).
10.04.2015 На мытні затрымалі кнігі Тацяны Шчытцовай
На беларуска-літоўскай мяжы ў Ігара Логвінава забралі 20 асобнікаў зборніка філязофскіх артыкулаў і дакладаў «Антрапалёгія. Этыка. Палітыка» аўтарства выкладчыцы ЭГУ Тацяны Шчытцовай. Зборнік выдаў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт.
09.04.2015 Выдаўцу “Вольнага горада” адмовілі ў азнаямленні з матэрыяламі праверкі па яго заяве
Уладзімір Кудраўцаў наведаў Крычаўскі РАУС з мэтай азнаёміцца з матэрыяламі праверкі, якую праводзілі супрацоўнікі міліцыі па яго заяве аб фактах супрацьпраўных дзеянняў начальніка аддзела Крычаўскага райвыканкама Марыны Максімавай.
07.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар эксперта": Супрацоўнікі ізалятараў часовага ўтрымання павінны неадкладна выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу пры наяўнасці скаргаў на стан здароўя. Але часта ігнаруюць гэты абавязак. Вынікі такого бяздзеяння могуць быць самымі непрадказальнымі, аж да смяротнага зыходу.
05.04.2015 Крычаўская міліцыя не знайшла парушэнняў у дзейнасці начальніка ідэалагічнага аддзела
Выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў атрымаў адказ на сваю заяву ў пракуратуру Крычаўскага раёна аб фактах супрацьпраўных дзеянняў начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Марыны Максімавай з Крычаўскага РАУС.
05.04.2015 Брэст: незалежная журналістка збіраецца звярнуцца ў Канстытуцыйны суд
Такім чынам, Іна Хоміч, якую днямі аштрафавалі на 30 базавых велічынь (5,4 мільёна рублёў) за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі, хоча прыцягнуць увагу да таго, што ў Беларусі абмяжоўваецца права грамадзян збіраць інфармацыю, хаця гэта гарантуецца Канстытуцыяй.
03.04.2015 У кампутары Ігара Барысава міліцыя шукала дадзеныя пра “Вясну”
Галоўнаму рэдактару “НАШ Магілёў” Ігару Барысаву міліцыя вярнула першы кампутар. Астатнія вынятыя кампутары ўсё яшчэ знаходзяцца на экспертызе і, са словаў маёра міліцыі Уладзіміра Казакова, могуць быць вернуты цягам двух бліжэйшых тыдняў.
03.04.2015 Справа незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай вернута на новы разгляд
Тамара Шчапёткіна і яе абаронца Павел Алесік змаглі даказаць у абласным судзе, што суддзя Аляксандр Семянчук парушыў закон, правёўшы судовы працэс у яе адсутнасць. Касацыйная інстанцыя пагадзілася, што суддзя пазбавіў Шчапёткіну права на справядлівае судовае разбіральніцтва.
02.04.2015 Гомель: Кастуся Жукоўскага суд пакараў за «незаконны выраб СМІ» штрафам у памеры 30 базавых велічынь
У адміністрацыйнай справе былі матэрыялы аб тым, што Кастусь Жукоўскі 5 лютага 2015 года незаконна здымаў на відэакамеру супрацоўнікаў школы №12 Гомеля, а 6 лютага на сайце тэлеканалу «Белсат» з'явіўся матэрыял пра тое, як мясцовыя ўлады за смерць 3-месячнай Сняжаны пакаралі настаўнікаў і медыкаў.
01.04.2015 30 базавых – за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя
30 базавых велічынь за распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ – столькі прыйдзецца заплаціць незалежнай журналістцы Іне Хоміч, якую судзілі 1 красавіка за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя.
31.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Госць рубрыкі “Асоба”: юрыст праваабарончага цэнтра Вясна – Павал Сапелка. Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу на неабходнасць выключэння з Крымінальнага кодэкса Беларусі артыкула 411, які прадугледжвае для зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў папраўчых установах, пакаранне за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі.
31.03.2015 Як дзяржава зарабляе на незалежных СМІ (інфаграфіка)
Кожны год незалежныя журналісты прыцягваюцца да адказнасці па ч. 2 арт. 22.9 КаАП “Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.










