Навіны на тэму: свабода слова
28.04.2015 За супрацоўніцтва з “Белсатам” збіраюцца судзіць Сяргея Краўчука
Незалежнага журналіста з Мінска вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежны СМІ пры падрыхтоўцы сюжэта ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.
28.04.2015 Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна пакарана штрафам у 40 базавых велічынь
Суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна прыняў рашэнне пакараць незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну штрафам у памеры 40 базавых велічынь па абвінавачанні ў парушэнні арт. 22.9, ч. 2 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).
27.04.2015 У Магілёве затрымалі за ўлёткі «Не — карупцыі»
Міліцыя затрымала актывіста АГП Мікалая Гладышава за распаўсюд незалежных газэт і ўлётак.
27.04.2015 Брэст: адносна незалежнай журналісткі Аліны Літвінчук рыхтуюць новую справу
Пра пачатак чарговай адміністрацыйнай справы па артыкуле 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) самой Аліне Літвінчук паведаміў участковы міліцыянер Андрэй Іваніцкі.
26.04.2015 На медыйным фронце Салігоршчыны станоўчых тэндэнцый не назіраецца
Чарговыя вынікі маніторныгу рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі салігорскімі праваабаронцамі не даюць нагодаў для аптымізму. Новы 2015 год не толькі не прынес у гэтую сферу больш свабоды, але і ўскладніў і без таго цяжкае існаванне незалежных медыяў Салігоршчыны.
26.04.2015 Выдаўца газеты “Вольны горад” абвінавачваюць у паклёпе на супрацоўніка міліцыі
Пратакол на выдаўца складзены па арт. 9.2. КаАП ("Паклёп"), які прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Сам Уладзімір Кудраўцаў са складзеным адміністрацыйным пратаколам не пагадзіўся.
24.04.2015 Гомельскіх журналістаў-фрылансераў пакаралі штрафамі за «незаконны ўдзел у вырабе прадукцыі СМІ»
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 24 красавіка былі разгледжаны дзве адміністрацыйныя справы ў дачыненні журналістаў-фрылансераў Наталлі Крывашэй і Кастуся Жукоўскага. Яны пакараныя штрафам у памеры 5,4 мільёна кожны (30 базавых велічынь).
23.04.2015 Журналіст Віктар Парфёненка падаў скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суда
У скарзе журналіст просіць унесці пратэст на вызначэнні судоў і перадаць справу ў суд першай інстанцыі для разгляду па сутнасці. Журналіст скардзіцца на неправамерныя дзеянні МЗС, якое адмаўляе Віктару Парфёненку ў акрэдытацыі журналістам Беларускага Радыё Рацыя.
22.04.2015 Журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 20 базавых велічынь
22 красавіка ў судзе Ленінскга раёна Гродна быў завершаны разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча.
22.04.2015 ПАРЭ: Дзень прэзыдэнцкіх выбараў стане важнай праверкай для Лукашэнкі
«Дзень прэзыдэнцкіх выбараў стане важнай праверкай таго, наколькі Беларусь імкнецца да паляпшэньня ўзаемаадносін з Радай Эўропы і іншымі міжнароднымі арганізацыямі», — заявіў спэцдакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Андрэа Рыгоні.
21.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Алесь Бяляцкі ўзяў удзел у паседжанні падкамітэта па правах чалавека Еўрапарламента. Праваабаронца заклікаў ЕС працягваць ціск на беларускія ўлады. Госць рубрыкі “Асоба”: Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты, а зараз палітычнага зняволенага Мікалая Статкевіча.
18.04.2015 Гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага будуць судзіць у Нароўлі за прафесійную дзейнасць
17 красавіка гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі па пошце атрымаў адміністрацыйны пратакол, складзены ў дачыненні яго супрацоўнікамі Нараўлянскага РАУС.
16.04.2015 Відэа з прэс-канферэнцыі праваабаронцаў па выніках прэ-сэсіі УПА
15 красавіка ў офісе ПЦ “Вясна” адбылася прэс-канферэнцыя па выніках удзелу праваабаронцаў 8 – 10 красавіка ў прэ-сесіі ў Жэневе напярэдадні праходжання Беларуссю 2-га раунду Універсальнага перыядычнага агляду (УПА).
15.04.2015 Гродна: адміністрацыйны працэс па справе журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча працянецца 22 красавіка
На пачатку працэсу суддзя Пятрова чарговы раз выявіла сваё грэблівае стаўленне да беларускай мовы, калі Алесь Кіркевіч назваў адрас свайго пражывання па вуліцы 17 верасня: “Верасня – это что?” – перапытала суддзя.
14.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”:Пераслед журналістаў у Гародні і Брэсце; У Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры адбыўся ператрус. “Падзея”: Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і ПЦ "Вясна" накіравалі заяву ў адносна ўзмацнення ціску на Мікалая Статкевіча.










