Навіны на тэму: свабода слова

Журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу

07.05.2015 Журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу

Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на пастанову суда Ленінскага раёна Брэста, згодна з якім яна была аштрафавана на 40 базавых велічынь. У скарзе журналістка просіць адмяніць рашэнне суда і накіраваць справу на новы разгляд.

У Лунінецкім раёне выйшаў першы нумар незалежнага бюлетэня “Сімвал часу”

07.05.2015 У Лунінецкім раёне выйшаў першы нумар незалежнага бюлетэня “Сімвал часу”

Рэдактарам і заснавальнікам бюлетэня з’яўляецца жыхар вёскі Любань Лунінецкага раёна, сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі. Актывіст адзначае, што да гэтага часу ў раёне не было альтэрнатыўнай крыніцы інфармацыі.

Журналісты Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі касацыйныя скаргі

06.05.2015 Журналісты Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі касацыйныя скаргі

Абодва 22 красавіка пастановай суддзі Ленінскага раённага суду Алены Пятровай былі аштрафаваныя на 20 велічынь кожны паводле артыкулу 22.9 КаАП за нібыта незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі.

Выдаўца газеты “Вольны горад” будуць судзіць

06.05.2015 Выдаўца газеты “Вольны горад” будуць судзіць

Выдаўца газеты “Вольны горад” абвінавачваюць у тым, што ён “распаўсюдзіў заведама ілжывую ганебную выдумку” ў дачыненні да оперупаўнаважанага Крычаўскага РАУС Дзямешкі А. В.

Міліцыя скончыла праверку ў дачыненні да галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў”

06.05.2015 Міліцыя скончыла праверку ў дачыненні да галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў”

Крымінальная справа па артыкулу 188 ч.2 Крымінальнага кодэкса Рэсублікі Беларусь (паклёп) на Ігара Барысава заведзена не будзе. Пра заканчэнне міліцэйскай праверкі ў дачыненні да Ігара Барысава паведаміў маёр Уладзмір Казакоў.

Магілёўская абласная пракуратура выявіла хлусню ў адказе аблсавета

06.05.2015 Магілёўская абласная пракуратура выявіла хлусню ў адказе аблсавета

Карэспандэнт БелаПАН паскардзіўся ў Магілёўскую абласную пракуратуру з прычыны таго, што галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Нальгачоў не панёс належнае пакаранне за парушэнне закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

05.05.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар Эксперта": праваабаронца Наста Лойка - пра вынікі маніторынгу і спецыфіку "Чарнобыльскага шляху 2015". “Па-за межамі”: 4 траўня ў Жэневе Беларусь другі раз прайшла Універсальны перыядычны агляд у ААН. Прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі сканцэнтраваліся на пазітыўных тэзісах пра сітуацыю ў Беларусі, абмінуўшы рэчаіснасць.

Галоўны рэдактар газеты “НАШ Магілёў” паскардзіўся на міліцыю ў абласную пракуратуру

04.05.2015 Галоўны рэдактар газеты “НАШ Магілёў” паскардзіўся на міліцыю ў абласную пракуратуру

Ігар Барысаў просіць пракуратуру неадкладна вярнуць яму два кампутары, мадэм і нататнік, а таксама прыцягнуць службовых асоб да адказнасці за парушэнне яго правоў, а таксама парушэнне працэсуальных тэрмінаў пры правядзенні праверкі і яе зацягванні.

На незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну рыхтуюць новую справу?

04.05.2015 На незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну рыхтуюць новую справу?

Участковы спытаў, ці ведае спадар Дубаносаў журналістку Тамару Шчапёткіну, якая працуе "Радыё Рацыя". Леанід сказаў, што ведае. Тады міліцыянт спытаў, ці не брала яна ў Леаніда інфармацыю пра адсутнасць тэлефоннай лініі.

Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу незалежнага журналіста Алеся Ляўчука

01.05.2015 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу незалежнага журналіста Алеся Ляўчука

Суддзя Андрэй Васілюк пакінуў без зменаў пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, які 26 сакавіка прызнаў Алеся Ляўчука вінаватым ў парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і пакараў яго штрафам на 21 базавую велічыню.

Гомель: журналісты-фрылансеры абскардзілі «незаконнае інтэрв'юіраванне»

30.04.2015 Гомель: журналісты-фрылансеры абскардзілі «незаконнае інтэрв'юіраванне»

30 красавіка гомельскія журналісты-фрылансеры Наталля Крывашэй і Канстанцін Жукоўскі, аштрафаваныя кожны на 5,4 мільёна рублёў судом Цэнтральнага раёну Гомеля за «незаконнае інтэрв'юіраванне», звярнуліся са скаргамі ў абласны суд.

Затрыманні каля расійскай амбасады: "Забярыце касметычку!" (абноўлена)

29.04.2015 Затрыманні каля расійскай амбасады: "Забярыце касметычку!" (абноўлена)

Каля 15 гадзін пад амбасадай Расійскай Федэрацыі былі затрыманы журналісты Белсату, а таксама грамадскія актывісткі Вольга Нікалайчык і Кацярына Садоўская.

Брэст: суд адхіліў скаргу незалежнай журналісткі

29.04.2015 Брэст: суд адхіліў скаргу незалежнай журналісткі

Журналістка Іна Хоміч спрабавала аспрэчыць пастанову суда Маскоўскага раёна г.Брэста, паводле якой яна была аштрафавана на 30 базавых велічынь (5,4 мільёна рублёў) паводле артыкула 22.9 Кодекса Рб аб адміністрацыйных правапарушэннях - “за распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ”.

У Крычаве пагражаюць непрыемнасцямі за стасункі з журналістамі “Вольнага горада”

29.04.2015 У Крычаве пагражаюць непрыемнасцямі за стасункі з журналістамі “Вольнага горада”

Замест вырашэння “мелачнай” праблемы, кіраўніцтва мясцовага аўтапарка пачало пагражаць супрацоўнікам, якія будуць заўважаны за чытаннем газеты “Вольны горад” нават у абедзены перапынак, пакараннем.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

28.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Па-за межамі”: Чарговы факт пераследу праваабаронцаў у Азейбарджане - Інтыгам Аліеў асуджаны да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях. Госць рубрыкі “Асоба”: Валянцін Стэфановіч, які 21 красавіка быў адны з удзельнікаў паседжання камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі ў Страсбургу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства