Навіны на тэму: свабода слова

Вольгу Чайчыц і Сяргея Краўчука аштрафавалі на 30 базавых велічыняў

01.06.2015 Вольгу Чайчыц і Сяргея Краўчука аштрафавалі на 30 базавых велічыняў

Суд Дзяржынскага раёна (суддзя Шайко) прыняў рашэнне аштрафаваць журналістку Вольгу Чайчыц за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП на 30 базавых велічыняў - 5 млн 400 тыс. рублёў. Сяргея Краўчука таксама аштрафавалі на 30 базавых велічыняў

На гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага міліцыя склала яшчэ два пратаколы за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

01.06.2015 На гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага міліцыя склала яшчэ два пратаколы за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

Складанне пратаколаў па артыкуле 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб прадукцыі СМІ) у дачыненні гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага міліцыя паставіла на канвеер.

1 чэрвеня будуць судзіць журналістку Вольгу Чайчыц

01.06.2015 1 чэрвеня будуць судзіць журналістку Вольгу Чайчыц

У судзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці 1 чэрвеня будуць судзіць журналістку Вольгу Чайчыц.

Гродзенскія чыноўнікі занепакоеныя ўплывам на дзяцей “негатыўных інтэрнэт-рэсурсаў”

31.05.2015 Гродзенскія чыноўнікі занепакоеныя ўплывам на дзяцей “негатыўных інтэрнэт-рэсурсаў”

У Гродне днямі на базе абласной газеты “Гродзенская праўда” прайшоў круглы стол з удзелам старшыняў аблвыканкаму Уладзіміра Краўцова, гарвыканкаму Мечыслава Гоя, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Гродзеншчыны, розных чыноўнікікаў абласнога ўзроўню.

Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналісткі

29.05.2015 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналісткі

У Брэсцкім абласным судзе разгледжана касацыйная скарга журналіста-фрылансера з Бярозы Тамары Шчапёткінай, якая прасіла адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста і накіраваць яе справу на новы разгляд.

Чарговы суд над выдаўцом “Вольнага горада” адбудзецца 3 чэрвеня

29.05.2015 Чарговы суд над выдаўцом “Вольнага горада” адбудзецца 3 чэрвеня

Уладзімір Кудраўцаў, выдавец незалежнай газеты “Вольны горад”, атрымаў позву з суда Крычаўскага раёна, у якой паведамляецца, што разгляд яго справы аб адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца 3 чэрвеня ў 15-00.

Трэці раз за апошнія два месяцы памежнікі затрымалі на мяжы журналіста-фрылансера  Жукоўскага

29.05.2015 Трэці раз за апошнія два месяцы памежнікі затрымалі на мяжы журналіста-фрылансера Жукоўскага

У выніку К. Жукоўскага больш за тры гадзіны пратрымалі на мяжы, правялі асабісты дагляд, агледзелі таксама аўтамабіль. Па словах памежнікаў, шукалі “антыканстытуцыйную літаратару і носьбіты інфармацыі".

Магілеў: Па скарзе журналіста чыноўніка аштрафавалі

29.05.2015 Магілеў: Па скарзе журналіста чыноўніка аштрафавалі

Сябра ГА “БАЖ” Уладзімір Лапцэвіч з Магілёва працягвае адстойваць свае правы.

Алесь Бяляцкі: Выбары – гэта шоў з ужо запланаванымі вынікамі

27.05.2015 Алесь Бяляцкі: Выбары – гэта шоў з ужо запланаванымі вынікамі

У час прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў рэдакцыі тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” ў Беластоку, Алесь Бяляцкі найперш закрануў тэму палітычных вязняў і суда над Юрыем Рубцовым, які ў гэты час якраз адбываўся ў Пружанах, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргі журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча

27.05.2015 Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргі журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча

Суддзя нічога не адказала па-сутнасці юрыдычных момантаў касацыйных скаргаў і паводле ўжо звыклай практыкі ў дачыненні да журналістаў пакінула пастанову суддзі Ленінскага раёна Гродна Алены Пятровай без зменаў.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

26.05.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: У Рызе прайшоў Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Алесь Бяляцкі выказаўся наконт важнасці падтрымкі грамадзянскай супольнасці з боку Еўропы. Госць рубрыкі “Асоба”: каардынатар праграмы “Беларуская праваабарончая школа” Андрэй Палуда.

Выдавец газеты “Вольны горад” адмовіўся даваць дадатковыя сведчанні па справе аб паклёпе на міліцыянера

26.05.2015 Выдавец газеты “Вольны горад” адмовіўся даваць дадатковыя сведчанні па справе аб паклёпе на міліцыянера

У выніку разгляду адміністрацыйнай справы па абвінавачванні Уладзіміра Кудраўцава ў паклёпе на оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Аляксандра Дзямешку суддзя накіравала матэрыялы на дапрацоўку.

Незалежная журналістка Вольга Чайчыц атрымала позву ў суд

25.05.2015 Незалежная журналістка Вольга Чайчыц атрымала позву ў суд

Позва ў суд прыйшла на паштовую скрыню журналісткі Вольгі Чайчыц. Разгляд справы адбудзецца 1 чэрвеня ў судзе Дзяржынскага раёну.

Гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу

22.05.2015 Гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу

Фрылансеры былі затрыманыя сёння, 22 траўня, каля будынку суда Гомельскага раёна. Міліцыянерам не спадабалася, што яны здымалі відэа каля будынку суда.

Гомельскага журналіста-фрылансера суд трэці раз пакараў за працу без акрэдытацыі, а пасля паседжання яго яшчэ і затрымалі

22.05.2015 Гомельскага журналіста-фрылансера суд трэці раз пакараў за працу без акрэдытацыі, а пасля паседжання яго яшчэ і затрымалі

Па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) фрылансера Кастуся Жукоўскага суд пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства