Навіны на тэму: свабода слова

Журналістаў затрымалі і прымусілі выдаліць відэа

11.06.2015 Журналістаў затрымалі і прымусілі выдаліць відэа

Журналісты-фрылансеры, сябры ГА “БАЖ” Аркадзь Несцярэнка і Наста Храловіч 10 чэрвеня правялі каля 5 гадзін у Фрунзенскім РУУС Мінска.

Наталля Крывашэй з Гомеля аштрафавана на 50 базавых велічынь за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

10.06.2015 Наталля Крывашэй з Гомеля аштрафавана на 50 базавых велічынь за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

Чарговы суд за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» адбыўся ў Гомелі. 10 чэрвеня суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Домненка прызнала вінаватай і пакарала штрафам у 50 базавых велічыняў (9 мільёнаў рублёў) Наталлю Крывашэй.

Рэкордны штраф – за права на свабоду слова

10.06.2015 Рэкордны штраф – за права на свабоду слова

9 мільёнаў беларускіх рублёў мае выплаціць гомельская журналістка Наталля Крывашэй за тое, што відэасюжэт з яе удзелам выходзіў на тэлеканале Белсат.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

09.06.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Па-за межамі”: Валантэры Праваабарончай Гуманітарнай Місіі сумесна з арганізацыяй "Станцыя Харкаў" заклікаюць грамадскія арганізацыі ды актывістаў далучыцца да кампаніі, бо колькасць перасяленцаў з зоны АТО павялічваецца, а гуманітарная дапамога, якую могуць забяспечыць арганізацыі, стаецца мінімальнай.

Гомель: Кастусь Жукоўскі ў шосты раз пакараны судом за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

09.06.2015 Гомель: Кастусь Жукоўскі ў шосты раз пакараны судом за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 9 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) у дачыненні журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага, і пакараў яго штрафам у памеры 30 базавых велічынь.

Шосты штраф за фрыланс

09.06.2015 Шосты штраф за фрыланс

Гомельскія суды на падставе пратаколаў міліцыі аштрафавалі сёлета журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага агулам на 25 мільёнаў.

09.06.2015 Прэзідэнт ЕФЖ “раз’юшаны ростам штрафаў” беларускім фрылансерам

“Еўрапейская федэрацыя журналістаў” моцна занепакоена ростам колькасці штрафаў, якія накладаюць на беларускіх фрыланс-журналістаў паводле артыкула 22.9 КаАП.

Пракуратура Івацэвіцкага раёна вынесла папярэджанне мясцоваму журналісту-фрылансеру

08.06.2015 Пракуратура Івацэвіцкага раёна вынесла папярэджанне мясцоваму журналісту-фрылансеру

Павел Дайлід быў выкліканы раніцай 8 чэрвеня ў раённую пракуратуру, дзе атрымаў тэкст афіцыйнага папярэджання “аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў”.

Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй у чарговы раз пакараны штрафамі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

06.06.2015 Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй у чарговы раз пакараны штрафамі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

5 чэрвеня суд Буда-Кашалёўскага раёна разгледзеў адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя міліцыяй у дачыненні гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Наталлі Крывашэй, і пакараў іх штрафамі.

Суд Крычаўскага раёна спыніў адміністрацыйную справу ў адносінах Уладзіміра Кудраўцава

05.06.2015 Суд Крычаўскага раёна спыніў адміністрацыйную справу ў адносінах Уладзіміра Кудраўцава

4 чэрвеня ў судзе Крычаўскага раёна завершыўся разгляд адміністрацыйнай справы па абвінавачванні ў паклёпе на оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Аляксандра Дзямешку з боку выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава.

Незалежную журналістку аштрафавалі на 60 базавых велічынь

04.06.2015 Незалежную журналістку аштрафавалі на 60 базавых велічынь

Агулам 60 базавых велічынь штрафу – такі прысуд агучыў суд Ленінскага раёну Берасця ў дачыненні да журналіста-фрылансера Аліны Літвінчук.

ЕФЖ выступіла з заявай у абарону беларускіх фрылансераў

04.06.2015 ЕФЖ выступіла з заявай у абарону беларускіх фрылансераў

2 чэрвеня дэлегаты Штогадовага сходу Еўрапейскай федэрацыі журналістаў адзінагалосна падтрымалі заяву ў абарону беларускіх фрылансераў.

У судзе Крычаўскага раёна распачаўся паўторны суд над выдаўцом газеты “Вольны горад”

04.06.2015 У судзе Крычаўскага раёна распачаўся паўторны суд над выдаўцом газеты “Вольны горад”

У судзе Крычаўскага раёна 3 чэрвеня распачаўся паўторны разгляд адміністрацыйнай справы па абвінавачванні ў паклёпе на оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Аляксандра Дзямешку з боку выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

02.06.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Вынесены прысуд Юрыю Рубцову сведчыць пра працяг падвышэння ціску на палітычых зняволеных у Беларусі. "Асоба": ПЦ "Вясна" ініцыяваў правядзенне гуманітарнай місіі на Украіне з мэтай дапамогі ўкраінскім перасяленцам з зоны канфлікту. Госць рубрыкі: каардынатар місіі – Зміцер Салаўёў.

Брэст: на незалежных журналістаў здзейснілі напад, а пасля забралі ў пастарунак

01.06.2015 Брэст: на незалежных журналістаў здзейснілі напад, а пасля забралі ў пастарунак

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 1 чэрвеня, калі мясцовыя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава рыхтавалі сюжэт пра шкоду палення ў адным з брэсцкіх гандлёвых цэнтраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства