Навіны на тэму: свабода слова

У Берасці - суд над журналістам Алесем Леўчуком

26.06.2015 У Берасці - суд над журналістам Алесем Леўчуком

Суд над журналістам прызначаны на 10:00 у пятніцу 26-га чэрвеня па адрасе г.Брэст, вул.Леванеўскага, 1.

Незалежных журналістаў з Глыбокага вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ

25.06.2015 Незалежных журналістаў з Глыбокага вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ

Міліцыя распачала новыя справы за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. 25 чэрвеня ў міліцыю выклікалі глыбоцкіх незалежных журналістаў Таццяну Смоткіну і Зміцера Лупача. Іх апытылі пра артыкулы на інтэрнэт-сайтах "Еўрарадыё" і Радыё “Рацыя".

Незалежную журналістку Таццяну Смоткіну выклікаюць у міліцыю

25.06.2015 Незалежную журналістку Таццяну Смоткіну выклікаюць у міліцыю

Незалежную журналістку з Глыбокага Таццяну Смоткіну выклікаюць у міліцыю. У якасці каго і з якой мэтай яе выклікаюць – у позве не пазначана.

Магілёўскі журналіст працягвае адстойваць сваё права прысутнічаць на сесіях аблсавета

24.06.2015 Магілёўскі журналіст працягвае адстойваць сваё права прысутнічаць на сесіях аблсавета

Старшыня Магілёўскага аблсавета Анатоль Ісачанка нарэшце пагадзіўся, што нарматыўныя прававыя акты не прадугледжваюць адмысловых форм заявак для журналістаў для прысутнасці на сесіях аблсавета.

Lawtrend праінфармаваў спецдакладчыкаў аб блакаванні сайта KYKY.ORG

24.06.2015 Lawtrend праінфармаваў спецдакладчыкаў аб блакаванні сайта KYKY.ORG

Прадугледжаны парадак блакавання доступу да онлайн-рэсурсаў ігнаруе прынцып прававой дакладнасці і дазваляе ўладам пераследваць мэты, якія не з'яўляюцца законнымі, - гаворыцца ў звароце праваабаронцаў.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

23.06.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар эксперта": Міліцыянты адабралі пашпарт у рэжысёркі Вольгі Нікалайчык яшчэ 26 траўня і не вяртаюць па сёняшні дзень, бо заяўляюць, што ён з'яўляецца часткай матэрыялаў яе справы. "Падзея": каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” абмеркавалі будучую кампанію з прадстаўнікамі БДІПЧ АБСЕ.

Ці будуць транслявацца ўкраінскія тэлеканалы ў Беларусі – з адказу Мінінфармацыі зразумець немагчыма

22.06.2015 Ці будуць транслявацца ўкраінскія тэлеканалы ў Беларусі – з адказу Мінінфармацыі зразумець немагчыма

Грамадскі актывіст Рыгор Грык атрымаў пісьмовы адказ з Міністэрства інфармацыі па пытанні трансляцыі ў Беларусі ўкраінскіх інфармацыйных тэлеканалаў.

Брэст: у адносінах да незалежнага журналіста Алеся Ляўчука рыхтуецца новая адміністрацыйная справа

19.06.2015 Брэст: у адносінах да незалежнага журналіста Алеся Ляўчука рыхтуецца новая адміністрацыйная справа

Гэтым разам яна тычыцца рэпартажу пра вядомага брэсцкага футбаліста Рамана Васілюка, які з’явіўся у эфіры тэлеканала “Белсат”. Незалежнага журналіста па аналагічных абвінавачаннях судзілі ўжо двойчы.

Журналістка Наталля Крывашэй абскардзіла 9-мільённы штраф

18.06.2015 Журналістка Наталля Крывашэй абскардзіла 9-мільённы штраф

18 чэрвеня гомельская журналістка Наталля Крывашэй, якая атрымала максімальна магчымы штраф (50 базавых адзінак ці 9 млн.руб.) абскардзіла пастанову суддзі суда Цэнтральнага раёну Гомеля Марыны Дамненка ў касацыйнай інстанцыі абласнога суду.

Журналіст з Гародні працягвае змаганне за свае правы

18.06.2015 Журналіст з Гародні працягвае змаганне за свае правы

Гарадзенскі сябра ГА “БАЖ” Вітаўт Парфёненка працягвае змаганне за правы журналіста. Ён ужо сем разоў падаваў заяву ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у якасці карэспандэнта “Беларускага Радыё Рацыя” (Польшча).

Мінінфармацыі абмежаваў доступ да сайта kyky.org

18.06.2015 Мінінфармацыі абмежаваў доступ да сайта kyky.org

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года «Аб сродках масавай інфармацыі» 15 чэрвеня 2015 г. Міністэрства інфармацыі Беларусі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу kyky.org

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

16.06.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: праваабаронца Наста Лойка рапавядае пра апошнія факты пераследу палітвязняў. "Падзея": Праваабрончая арганізацыя Amnesty International абвясціла кампанію ў падтрымку вязня сумленння Юрыя Рубцова.

Гомельскія журналісты абскардзілі Буда-Кашалёўскія штрафы

12.06.2015 Гомельскія журналісты абскардзілі Буда-Кашалёўскія штрафы

Журналісты-фрылансеры Натальля Крывашэй і Кастусь Жукоўскі накіравалі 12 чэрвеня касацыйныя скаргі ў абласны суд, дзе аспрэчваюць пастановы суда Буда-Кашалеўскага раёна, які пакараў іх буйнымі штрафамі за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат”.

Брэст: незалежная журналістка абскарджвае рашэнне суда, які аштрафаваў яе на 60 базавых велічынь

12.06.2015 Брэст: незалежная журналістка абскарджвае рашэнне суда, які аштрафаваў яе на 60 базавых велічынь

Журналіст-фрылансер Аліна Літвінчук накіравала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд, каб аспрэчыць пастанову суда Ленінскага раёну Брэста, які прыняў рашэнне пакараць яе буйным штрафам.

Прыцягваць журналістаў да адказнасці паводле арт. 22.9 – незаконна

12.06.2015 Прыцягваць журналістаў да адказнасці паводле арт. 22.9 – незаконна

Старшыня ГА “БАЖ”, юрыст Андрэй Бастунец тлумачыць, чаму нельга прыцягваць да адказнасці журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства