Навіны на тэму: свабода слова

ГА «БАЖ» звярнулася ў Вярхоўны суд, Генпракуратуру, МУС і КДБ

09.07.2015 ГА «БАЖ» звярнулася ў Вярхоўны суд, Генпракуратуру, МУС і КДБ

Журналісцкая арганізацыя дамагаецца публічнага абмеркавання праблемы прыцягнення да адказнасці фрылансераў – з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, ГА “БАЖ”, а таксама ўсіх зацікаўленых асобаў.

КДБ схіляе да супрацоўніцтва незалежнага журналіста Зміцера Лупача

09.07.2015 КДБ схіляе да супрацоўніцтва незалежнага журналіста Зміцера Лупача

Незалежны глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач распавёў, як прадстаўнікі КДБ схілялі яго да супрацоўніцтва. Спачатку ён вырашыў проста ігнараваць прапановы, але яны паўтараліся. І Зміцер Лупач вырашыў звярнуцца да журналістаў і праваабаронцаў.

Суд аштрафаваў журналістаў Наталлю Крывашэй і Кастуся Жукоўскага

09.07.2015 Суд аштрафаваў журналістаў Наталлю Крывашэй і Кастуся Жукоўскага

Рагачоўскі раённы суд прызнаў гомельскіх журналістаў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ.

Суды над глыбоцкімі незалежнымі журналістамі перанесены

09.07.2015 Суды над глыбоцкімі незалежнымі журналістамі перанесены

Працэсы над Таццянай Смоткінай і Зміцерам Лупачам мусілі адбыцца 9 і 10 ліпеня. Аднак у судзе патлумачылі, што разгляду справаў не будзе, бо дакументы накіраваны "на дапрацоўку" ў міліцыю.

ГА “БАЖ”: Спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў!

08.07.2015 ГА “БАЖ”: Спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў!

Заява ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" у сувязі з узмацненнем ціску на журналістаў-фрылансераў напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

07.07.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея": Арганізатары кампаніі “Правааабаронцы за свабодныя выбары” падвялі вынікі першага тыдня назірання. Фон,які склаўся ў Беларусі напярэдадні выбараў - неспрыяльны. "Асоба" - Наста Лойка распавядае пра візіт ў Арменію, звязаны з разгонам мірнай дэманстрацыі ў Ерэване.

Брэст: незалежнага журналіста Алеся Ляўчука аштрафавалі на 50 базавых велічынь

02.07.2015 Брэст: незалежнага журналіста Алеся Ляўчука аштрафавалі на 50 базавых велічынь

Рашэнне пакараць штрафам прадстаўніка мас-медыя па абвінавачанні ў “незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ” прыняў 2 ліпеня суддзя Ленінскага раёна Брэста Алег Міранюк.

У Брэсце будуць судзіць журналіста Алеся Леўчука

02.07.2015 У Брэсце будуць судзіць журналіста Алеся Леўчука

Журналіста вінавацяць у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Журналіст Андрэй Мялешка рыхтуе скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

01.07.2015 Журналіст Андрэй Мялешка рыхтуе скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

Андрэй Мялешка перакананы, што дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь наўпрост парушаюць ягонае права атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, пераследуючы за прафесійную дзейнасць.

Валянцін Стэфановіч: Міністэрства інфармацыі грае ролю “Міністэрства праўды”

01.07.2015 Валянцін Стэфановіч: Міністэрства інфармацыі грае ролю “Міністэрства праўды”

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч адзначае, што Міністэрства інфармацыі занададта шмат на сябе бярэ. - Міністэрства інфармацыі пачынае граць ролю “Міністэрства праўды”.

Пераслед незалежных журналістаў – 108 180 000 у бюджэт краіны

30.06.2015 Пераслед незалежных журналістаў – 108 180 000 у бюджэт краіны

Ад пачатку 2015 года на незалежных журналістаў быў складзены 21 пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 2 арт. 22.9 КаАП – “Незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

30.06.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар эксперта": Прадстаўніца групы грамадзянаў, якія напісалі "пасланне беларускага народа прэзідэнту і парламенту", Людміла Кучура патлумачыла чаму ўлады ідуць у ігнор; "Асоба": валанцёр Алег Жлутка, удзельнік Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне, распавёў пра працу беларусаў у арганізацыі "Станцыя Харкаў".

Глыбокае: 9 і 10 ліпеня – суды над незалежнымі журналістамі

29.06.2015 Глыбокае: 9 і 10 ліпеня – суды над незалежнымі журналістамі

На глыбоцкіх журналістаў Таццяну Смоткіну і Зміцера Лупача склалі пратаколы за парушэнне заканадаўства аб СМІ па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Суд над Таццянай адбудзецца 9-га ліпеня, над Зміцерам – 10-га ліпеня.

Магілёўскі журналіст накіраваў скаргу ў Камітэт па Правах Чалавека ААН

29.06.2015 Магілёўскі журналіст накіраваў скаргу ў Камітэт па Правах Чалавека ААН

Алесь Буракоў спадзяецца, што Камітэт па Правах Чалавека ААН разгледзіць ягоную скаргу і прызнае, што журналіст мае рацыю.

“Брэстаблсаюдрук” у чарговы раз адмовіўся распаўсюджваць незалежную газету

28.06.2015 “Брэстаблсаюдрук” у чарговы раз адмовіўся распаўсюджваць незалежную газету

З просьбай заключыць дамову на карыстанне дзяржаўнай сістэмай продажу выданняў праз шапікі і крамы, што належаць УП “Брэстаблсаюздрук”, звярнулася рэдакцыя баранавіцкай газеты “Intex-press”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства