Навіны на тэму: свабода слова

Галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў” будуць судзіць

23.07.2015 Галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў” будуць судзіць

Журналіста абвінавацілі ў парушэнні арт.22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) і ч.2 арт. 23.24 КаАП (парушэнне парадку атрымання фінансавай дапамогі з-за мяжы, якая, па меркаванні міліцыі, ішла на дзейнасць выдання).

Затрыманую ў Брэсце актывістку АГП вызвалілі з міліцыі

23.07.2015 Затрыманую ў Брэсце актывістку АГП вызвалілі з міліцыі

На Аліну Літвінчук склалі адразу два адміністратыўныя пратаколы.

Магілёўскую журналістку будуць судзіць за супрацоўніцтва з тэлеканалам “БелСАТ”

22.07.2015 Магілёўскую журналістку будуць судзіць за супрацоўніцтва з тэлеканалам “БелСАТ”

Пратакол на журналістку складзены па арт.22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях - парушэнне заканадаўства аб СМІ. Суд над ёй адбудзецца 23 ліпеня. Аліна Скрабунова пакуль не каментуе сітуацыю, аднак кажа, што ведала, што ёй цікавіцца міліцыя.

Магілёўскую журналістку Аліну Скрабунову выклікаюць у міліцыю

21.07.2015 Магілёўскую журналістку Аліну Скрабунову выклікаюць у міліцыю

Сёння, 21 ліпеня, міліцыянты завіталі на кватэру, дзе пражывае Аліна Скрабунова. Яны выпісалі ёй позву ў РАУС Ленінскага раёна на сёння ў 16-30. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі журналістцы, што на яе заведзена адміністрацыйная справа.

Генпракуратура: «Падставаў для разгляду звароту БАЖ па сутнасці няма»

21.07.2015 Генпракуратура: «Падставаў для разгляду звароту БАЖ па сутнасці няма»

Генеральная пракуратура адпісалася на зварот ГА «БАЖ» адносна судоў над фрылансерамі.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

21.07.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар эксперта": Андрэй Палуда пра першы ў гэтым годзе смяротны прысуд у дачыненні да Сяргея Іванова. Госць рубрыкі "Асоба": Юры Чаўсаў. Гутарка пойдзе пра цяжкасці ў рэгістрацыі праваабарончых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў у параўнанні з камерцыйнымі структурамі.

Супраць журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча распачата чарговая адміністрацыйная справа

20.07.2015 Супраць журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча распачата чарговая адміністрацыйная справа

На гэты раз выклік у аддзяленне міліцыі абумоўлены тым, што журналісты маюць дачыненне да відэасюжэту, знятага ў выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі, які пазней быў паказаны праз тэлеканал Белсат.

Алесь Кіркевіч чакае выкліку ў суд

20.07.2015 Алесь Кіркевіч чакае выкліку ў суд

На сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Алеся Кіркевіча складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за „незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі для замежнага сродку масавай інфармацыі”.

Незалежнага журналіста Зміцера Лупача будуць судзіць 23 ліпеня (абноўлена)

17.07.2015 Незалежнага журналіста Зміцера Лупача будуць судзіць 23 ліпеня (абноўлена)

Працэс мае распачацца ў 14.30 у Глыбоцкім райсудзе. Паводле папярэдніх звестак, справу будзе разбіраць суддзя Станіслаў Трапук, былы старшыня райсуду.

«Стаяла побач і кіўкамі галавы схіляла да размовы». У чым вінавацяць журналістаў

15.07.2015 «Стаяла побач і кіўкамі галавы схіляла да размовы». У чым вінавацяць журналістаў

Незалежны журналіст? Атрымайце штраф!

Галоўнага рэдактара незалежнай газеты «НАШ Магілёў» будуць судзіць

14.07.2015 Галоўнага рэдактара незалежнай газеты «НАШ Магілёў» будуць судзіць

Пра завядзенне двух новых адміністрацыйных спраў стала вядома ўчора, 13 ліпеня, калі супрацоўнікі міліцыі патэлефанавалі галоўнаму рэдактару «НАШ Магілёў» і прапанавалі забраць кампутары, якія былі раней канфіскаванымі.

У Магілёве на Ігара Барысава распачалі дзве справы

14.07.2015 У Магілёве на Ігара Барысава распачалі дзве справы

Яго абвінавачваюць у парушэнні закона "Аб СМІ", а таксама ў атрыманні грашовай дапамогі з-за мяжы.

Журналістам патлумачылі правы праз 2 тыдні пасля пачатку адміністрацыйнага працэсу

14.07.2015 Журналістам патлумачылі правы праз 2 тыдні пасля пачатку адміністрацыйнага працэсу

Журналістаў Таццяну Смоткіну ў Зміцера Лупача выклікалі ў міліцыю, каб падпісаць пратакол пра тое, што ім патлумачылі іх правы. "У чым сэнс дакумента, калі пратакол пра правапарушэнне складзены на мяне яшчэ 25 чэрвеня, і тады пра мае правы ніхто не згадваў,"-- дзівіцца Таццяна.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

14.07.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея": Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" акцэнтуюць увагу на дыскрымінацыйным падыходзе ЦВК. Госць рубрыкі "Асоба" - Юры Чаўсаў, юрыст Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

Гомельскія журналісты абскардзілі рагачоўскія штрафы

10.07.2015 Гомельскія журналісты абскардзілі рагачоўскія штрафы

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, кажа, што суддзя ў абодвух выпадках узяў на сябе адказнасць за невыкананне артыкулаў 23 і 34 Канстытуцыі і артыкула 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства