Навіны на тэму: свабода слова

Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу журналіста Зміцера Лупача

11.08.2015 Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу журналіста Зміцера Лупача

Разгляд прызначаны на 11 гадзін 12 жніўня. Зміцер Лупач спрабуе аспрэчыць рашэнне Глыбоцкага райсуду, паводле якога ён аштрафаваны на 25 базавых велічынь.

Гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка просіць міліцыю знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў

11.08.2015 Гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка просіць міліцыю знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў

Ананімны сайт stopopp.com, які невядома каму належыць, спецыялізуецца пераважна на паліванні брудам і абразах гродзенскіх грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў дэмакратычных партый.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

11.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Каментар Эксперта": Пра вопыт міжнароднай салідарнасці распавядае віцэ-прэзідэнт FIDH, старшыня ПЦ “Вясна” і былы палітвязень Алесь Бяляцкі. Госць рубрыкі “Асоба”: Ева Гукалава, кіраўніца і стваральніца арганізацыі дапамогі перасяленцам “Станцыя Харкаў”.

Суд над журналістамі-фрылансерамі Алесем Кіркевічам і Алесем Дзянісавым адбудзецца 14 жніўня

06.08.2015 Суд над журналістамі-фрылансерамі Алесем Кіркевічам і Алесем Дзянісавым адбудзецца 14 жніўня

Раней суддзя Юрый Казакевіч пераносіў разгляд з тае прычыны, што міліцыя не дапрацавала і не дадала да справы дакумент з Міністэрства замежных спраў, ці маюць Кіркевіч з Дзянісавым акрэдытацыю.

На рэдакцыю “Газеты Слонімскай” завялі справу за распаўсюд звестак, што зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта

05.08.2015 На рэдакцыю “Газеты Слонімскай” завялі справу за распаўсюд звестак, што зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта

Недзяржаўнаму выданню можа пагражаць штраф да 500 базавых велічыняў за “распаўсюд заведама ілжывых звестак, што зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч падаў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд

05.08.2015 Журналіст Уладзімір Лапцэвіч падаў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд

Журналіст просіць адмяніць рашэнні суда Ленінскага раёна і судовай калегіі па грамадзянскіх справах Магілёўскага аблсуда, а таксама прызнаць дзеянні старшыні аблсавету дэпутатаў Анатоля Ісачанкі і галоўнага спецыяліста Яўгена Нальгачова супрацьпраўнымі.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

04.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар эксперта": намеснік кіраўніка праваабарончай чугуеўскай групы Юры Чумак распавядае пра дзейнасць ініцыятывы і шляхі дапамогі перасяленцам у Харкаўскай вобласці. "Асоба": кіраўніца ініцыятывы дапамогі перасяленцам "Станцыі Вакзал" у Харкаве Ала Фішчанка. Днямі арганізацыя адсвяткавала першы год свайго існавання.

Суд па справе Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча перанесены

31.07.2015 Суд па справе Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча перанесены

На дапрацоўку дасланыя адміністрацыйныя справы супраць сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў, гарадзенцаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча за сюжэт на тэлевізійным канале „Белсат”.

Прадстаўніцтва ЕС у Мінску паабяцала працягнуць крокі па абароне журналістаў

30.07.2015 Прадстаўніцтва ЕС у Мінску паабяцала працягнуць крокі па абароне журналістаў

Кіраўнік дэлегацыі ЕС у Беларусі распавяла “Еўрапейскай федэрацыі журналістаў” пра крокі, што робяцца дыпламатамі для абароны свабоды слова.

Суд спыніў справу супраць Ігара Барысава

29.07.2015 Суд спыніў справу супраць Ігара Барысава

Як і ў выпадку з Алінай Скрэбуновай, прычынай стала заканчэнне тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання. Вёў працэс судзьдзя Дзяніс Кічыгін.

Глыбоцкую журналістку Таццяну Смоткіну аштрафавалі на 25 базавых велічынь

28.07.2015 Глыбоцкую журналістку Таццяну Смоткіну аштрафавалі на 25 базавых велічынь

Як вынікае з матэрыялаў судовай справы, яна была ініцыявана Глыбоцкай пракуратурай: гэтая структура даручыла міліцыі правесці праверку працы спадарыні Смоткінай. Старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Вячаслаў Барыла склаў на яе пратакол правапарушэння.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

28.07.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Па-за межамі”: Агенцтва ААН па справах перасяленцаў разам са "Станцыяй Харкаў" пачынае праект падтрымкі ўцекачоў. Госць рубрыкі “Асоба”: актывіст беларускай філіі Моладзевага Праваабарончага Руху Уладзімір Андрыенка.

У Магілёве незалежную журналістку вызвалілі ад пакараньня

27.07.2015 У Магілёве незалежную журналістку вызвалілі ад пакараньня

Ленінскі раённы суд Магілёва спыніў адміністрацыйны працэс супраць незалежнай журналісткі Аліны Скрабуновай.

Незалежную журналістку Таццяну Смоткіну будуць судзіць 28 ліпеня

27.07.2015 Незалежную журналістку Таццяну Смоткіну будуць судзіць 28 ліпеня

Таццяну Смоткіну, журналістку з Глыбокага, вінавацяць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП ч.2 – "незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ". Дакладней, за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Журналіст Зміцер Лупач аштрафаваны на 4,5 мільёны

23.07.2015 Журналіст Зміцер Лупач аштрафаваны на 4,5 мільёны

Глыбоцкі райсуд прызнаў яго вінаватым у парушэнні заканадаўства аб СМІ - артыкула 22.9 ч.2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства