Навіны на тэму: свабода слова

Хадзіджа Ісмаілава прысуджаная да 7,5 гадоў турмы

01.09.2015 Хадзіджа Ісмаілава прысуджаная да 7,5 гадоў турмы

Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў да 7,5 гадоў турэмнага зняволення Хадзіджу Ісмаілаву - вядомую журналістку, якая спецыялізуецца на расследаваннях, былую супрацоўніцу азербайджанскай рэдакцыі Радыё Свабода.

БАЖ падрыхтавала маніторынг “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2015 г. у беларускіх СМІ”

01.09.2015 БАЖ падрыхтавала маніторынг “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2015 г. у беларускіх СМІ”

У бюлетэні падсумоўваюцца вынікі маніторынгу, атрыманыя цягам двух тыдняў, з 17 па 31 жніўня 2015 г.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

01.09.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар Эксперта": Былыя палітвязні Ігар Аліневіч ды Яўген Васьковіч падзяліліся ўражаннямі пра ролю дапамогі праваабаронцаў ды грамадзянскіх актывістаў падчас знаходжання за кратамі. “Падзея”: Фігуранты па “справе графіцістаў” Максім Пякарскі і Вадзім Жаромскі адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

25.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар Эксперта": Завяршыўся першы этап Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне. Каардынатар ініцыятывы Зміцер Салаўёў распавядае пра далейшыя планы супрацоўніцтва. “Падзея”: ПЦ "Вясна" вітае вызваленне палітвязняў і заклікае ўлады да наступных крокаў па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Магілёўскага журналіста прымусілі выдаліць фотаздымкі з абвесткай пра выбары

23.08.2015 Магілёўскага журналіста прымусілі выдаліць фотаздымкі з абвесткай пра выбары

Магілёўскі журналіст Аляксандр Буракоў 21 жніўня сфатаграфаваў размешчаны каля будынка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва інфармацыйны стэнд з абвесткай пра прызначаныя на 11 кастрычніка прэзідэнцкія выбары.

Магілёўская міліцыя вярнула нататнік галоўнаму рэдактару “НАШ Магілёў”

21.08.2015 Магілёўская міліцыя вярнула нататнік галоўнаму рэдактару “НАШ Магілёў”

Адбылося гэта пасля скаргі на імя начальніка Кастрычніцкага РАУС Магілёва. Пра вяртанне сваёй уласнасці паведаміў сам Ігар Барысаў: "Апошнія мае кампутары мне вярнулі 13 ліпеня, аднак нататнік дагэтуль заставаўся ў міліцыі".

У фрыланс-журналіста з Бярозаўкі забралі камп’ютар і прынтар

20.08.2015 У фрыланс-журналіста з Бярозаўкі забралі камп’ютар і прынтар

19 жніўня ў Бярозаўцы (Гродзенская вобласць, Лідскі раён) два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным правялі ператрус у кватэры, дзе жыве журналіст-фрылансер Юрый Дзяшук.

   Журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі кожнага на 25 базавых велічынь

19.08.2015 Журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі кожнага на 25 базавых велічынь

У Гродне 19 жніўня завершыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. На разглядзе справы ў судзе прысутнічаў толькі Алесь Дзянісаў, Алесь Кіркевіч знаходзіцца ў ад’ездзе і не змог з’явіцца ў суд.

Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу глыбоцкага журналіста

19.08.2015 Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу глыбоцкага журналіста

Скаргу журналіста Зміцера Лупача суддзя Святлана Іванова не задаволіла – яму не ўдалося аспрэчыць пастанову райсуду пра штраф памерам 4,5 мільёнаў “за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі”.

«Без свабоды слова няма сумленных выбараў» (фотарэпартаж з пікету АГП)

18.08.2015 «Без свабоды слова няма сумленных выбараў» (фотарэпартаж з пікету АГП)

Тэматычны пікет «Без свабоды слова няма сумленных выбараў» правялі 18 ліпеня актывісты партыі АГП каля сталічнага ЦУМа. Менавіта ў такім фармаце Аб’яднаная грамадзянская партыя збірала подпісы за вылучэнне свайго лідара Анатоля Лябедзькі кандыдатам у прэзідэнты.

Касацыйныя скаргі глыбоцкіх журналістаў Віцебскі абласны суд разгледзіць 19 жніўня

18.08.2015 Касацыйныя скаргі глыбоцкіх журналістаў Віцебскі абласны суд разгледзіць 19 жніўня

Журналістаў Таццяну Смоткіну і Зміцера Лупача глыбоцкі райсуд пастанавіў пакараць штрафамі за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Гэтыя рашэнні яны і збіраюцца аспрэчыць.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

18.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар Эксперта": Таццяна Самбуева распавядае пра праект ваўчарнай дапамогі перасяленцам. “Падзея”: Праваабрончы цэнтар "Вясна" выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць пераслед і неадкладна вызваліць з-пад варты актывістаў затрыманых за графіці ў Менску.

Галоўны рэдактар “НАШ Магілёў” просіць міліцыю вярнуць нататнік

17.08.2015 Галоўны рэдактар “НАШ Магілёў” просіць міліцыю вярнуць нататнік

"Кожны раз, калі я ездзіў да ўчастковых і забіраў свае кампутары, я запытваў іх - дзе мой нататнік? Яны ні разу не маглі мне даць уцямнага адказу, толькі казалі, што ён на нейкай праверцы, не называючы, у якой установе. Прайшло ўжо 5 месяцаў".

У Гродне журналістаў судзяць за матэрыял пра мастацкую выставу “Лялькі”

14.08.2015 У Гродне журналістаў судзяць за матэрыял пра мастацкую выставу “Лялькі”

У Гродне 14 жніўня пачаўся адміністрацыйны працэс па справе журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава. Вядзе працэс суддзя Юрый Казакевіч. Самі журналісты на пачатак разгляду па невядомых прычынах не з’явіліся.

Віцебскі абласны суд перанёс разгляд справы журналіста Зміцера Лупача

12.08.2015 Віцебскі абласны суд перанёс разгляд справы журналіста Зміцера Лупача

Глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач збіраўся аспрэчыць рашэнне раённага суду, які аштрафаваў яго за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Але прызначаны на 12 жніўня разгляд ягонай скаргі без папярэджання перанеслі, і цяпер спадар панясе выдаткі за безвыніковы візіт у Віцебск ягонага адваката.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства