Навіны на тэму: свабода слова
14.12.2015 Фрылансеру з Бярозаўкі вярнулі тэхніку
11 снежня 2015 года супрацоўнікі Следчага камітэта горада Ліды вярнулі бярозаўскаму фрылансеру Юрыю Дзяшуку ўсю тэхніку, забраную падчас ператрусу ў жніўні 2015 года.
14.12.2015 У ААТ “Крычаўцаменташыфер” вызначылі, якую прэсу павінны чытаць працаўнікі (дакумент)
У рукі журналістаў незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” патрапіла распараджэнне адміністрацыі ААТ “Крычаўцаменташыфер”, у якім начальніку аднаго з падраздзяленняў прадпрыемства даводзіцца заданне па арганізацыі падпіскі на дзяржаўныя выданні.
14.12.2015 Прымусовая падпіска стартавала на Салігоршчыне
Работнікаў салігорскіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў прымушаюць падпісацца на дзяржаўныя выданні. Адпаведная разнарадка была ім даведзена ідэалагічным аддзелам Салігорскага райвыканкаму.
11.12.2015 КДБ затрымала магілёўца за тое, што ён здымаў дзіўнае адкрыццё памятнага знака чэкістаў
За тыдзень да афіцыйнага адкрыцця каля памятнага знака сабралася вялікая група людзей, уключаючы гарадскія ўлады і супрацоўнікаў спецслужбаў.
11.12.2015 Пракуратура перагледзіць справу гарадзенскага журналіста
Гарадзенская пракуратура вырашыла праверыць, ці з’яўляецца паклёпам і крымінальным злачынствам непраўдзівая інфармацыя пра журналіста-фрылансера Андрэя Мялешку, якая была размешчана на адным з сайтаў.
09.12.2015 Адміністратар групы «УУС Магілёўскага аблвыканкама» заблакаваў магілёўца за размяшчэнне спасылкі на фільм «Турэмны эпізод у Беларусі»
6 снежня Аляксандр Хамратаў, карыстальнік сацыяльнай сеткі «Укантакце», пасля таго, як пакінуў свой каментар у групе «УУС Магілёўскага аблвыканкама», быў заблакіраваны адміністратарам гэтай групы.
08.12.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": 7 снежня прайшла цырымонія ўзнагароджання штогадовай Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў галіне правоў чалавека. "Па-за межамі": У Харкаве беларускія актывісты правялі круглы стол з мясцовымі праваабаронцамі дзеля абмену досведам.
07.12.2015 Журналіст-фрылансер звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН
Намеснік старшыні гомельскага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), журналіст-фрылансер Ларыса Шчыракова паскардзілася ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.
06.12.2015 Брэст: кіраўнік ідэалагічнага аддзела аблыканкама спрабаваў перашкодзіць працы незалежных журналістаў
Па словах Алеся Ляўчука, пасля прэзідэнцкіх выбараў гэта першая спроба прадстаўнікоў ўладаў перашкодзіць журналістам у Брэсце выконваць свае прафесійныя абавязкі.
06.12.2015 Віцебскі аблвыканкам пачаў ідэалагічную падрыхтоўку да наступных выбараў
Абласное ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі абвясціла тэндэр на вытворчасць і трансляцыю пакета "сацыяльна значных тэлеперадач". У пакет уваходзіць і цыкл "Выбары-2016", прысвечаны выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
06.12.2015 Праваабаронцы канстатуюць медыйны застой на Салігоршчыне
Салігорскія праваабаронцы канстатуюць працяглы застой у медыйнай сферы рэгіёну. Нават такія важныя для грамадства з’явы, як прэзідэнцкія выбары і балючае падзенне эканомікі, не знайшлі шырокага асвятлення ў мясцовых сродках масавай інфармацыі.
02.12.2015 Вынікі 2015 года. Штрафы фрылансерам
З надыходам зімы прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пачынае падводзіць вынікі года. Чым запомніцца нам з вамі 2015-ы?
01.12.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар Эксперта”: Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракаментаваў выказванне Кіраўніка МУС Беларусі Ігара Шуневіча. "Асоба": Намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі Дэвід Спаерз, адзін з ініцыятараў працоўнай групы па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі.
25.11.2015 Брэсцкая мытня просіць суд прызнаць дзве кнігі Зянона Пазняка экстрэмісцкімі матэрыяламі
Экспертная камісія Брэсцкай вобласці па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі зрабіла выснову, што дзве кнігі аўтарства Зянона Пазняка “ўтрымліваюць прыкметы праявы экстрэмізму”. Гаворка ідзе пра кнігі “Добрая фатаграфія” і “Абарона Курапатаў. Народны мемарыял”.
24.11.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Па-за межамі": Берасцейскія актывісты ў межах Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне наведалі Львоў. "Асоба": Намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч падзяліўся назіраннямі ў складзе місіі ENEMO за працай выбарчых участкаў, а таксама чым адрозніваюцца выбарчыя працэсы у Беларусі і ва Украіне.










