Навіны на тэму: свабода слова

У Гомелі працягваецца хваля пераследу фрылансераў

07.01.2016 У Гомелі працягваецца хваля пераследу фрылансераў

На карэспандэнта-фрылансера з Гомеля Кастуся Жукоўскага склалі два адміністрацыйныя пратаколы за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. На падыходзе яшчэ і трэці пратакол, бо 6 студзеня Кастуся па тэлефоне запрасілі ў Веткаўскі РАУС.

Гомель: на Ларысу Шчыракову склалі пратакол за працу без акрэдытацыі

04.01.2016 Гомель: на Ларысу Шчыракову склалі пратакол за працу без акрэдытацыі

Яе вінавацяць у, нібыта, незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала Белсат.

Камітэт па правах чалавека ААН у шосты раз прызнаў парушэнне з боку беларускіх уладаў правоў Леаніда Судаленкі

01.01.2016 Камітэт па правах чалавека ААН у шосты раз прызнаў парушэнне з боку беларускіх уладаў правоў Леаніда Судаленкі

Своеасаблівы падарунак на канец 2015 года атрымаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. 31 снежня па пошце яму было дасланае рашэнне, прынятае на восеньскай сесіі Камітэту па правах чалавека ААН па справе «Леанід Судаленка супраць Беларусі».

Вярхоўны суд не ўбачыў падстаў для адмены пакарання незалежнай журналістцы Тамары Шчапёткінай

01.01.2016 Вярхоўны суд не ўбачыў падстаў для адмены пакарання незалежнай журналістцы Тамары Шчапёткінай

У сваё скарзе Тамара Шчапёткіна прасіла адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, які пакараў яе па ч.2 арт. 22.9 КаАП – за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

29.12.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Хроніка": Студэнты тэатральнай лабараторыі «Форцінбрас» пры Беларускім Свабодным тэатры, правялі серыю перформансаў у межах кампаніі па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску; "Падзея": Талакоўцы адзначылі 30-годдзе ўнікальнай фотавыставай.

«Браў інтэрв'ю у людзей, вырабіў рэпартаж», - міліцыянер з Калінкавічаў знайшоў склад правапарушэння ў дзеяннях журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага

27.12.2015 «Браў інтэрв'ю у людзей, вырабіў рэпартаж», - міліцыянер з Калінкавічаў знайшоў склад правапарушэння ў дзеяннях журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага

Фрылансеру патэлефанаваў незнаёмы, які прадставіўся ўчастковым маёрам міліцыі Паўловічам, і запрасіў наведаць Калінкавіцкі РАУС для складання адміністрацыйнага пратаколу.

Гомельскага фрылансера тры гадзіны пратрымалі ў Кармянскім РАУС па загадзе пільнага ідэолага

22.12.2015 Гомельскага фрылансера тры гадзіны пратрымалі ў Кармянскім РАУС па загадзе пільнага ідэолага

У міліцыі ў яго ўдакладнялі асабістыя дадзеныя, аглядалі рэчы, але затым, праз тры гадзіны, адпусцілі без складання пратаколу. Журналіст-фрылансер склаў скаргу на дзеянні ідэолага, таму што лічыць, што яго правы былі парушаны.

Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі затрыманы ў Карме

22.12.2015 Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі затрыманы ў Карме

У райцэнтры Карма Гомельскай вобласці 22 снежня затрыманыя журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі і яго памочнік Аркадзь Малыш. У Карме журналіст рабіў апытанне мясцовых жыхароў наконт перабояў з падачай вады.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

22.12.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Хроніка": У ААН зарэгістравана скарга маці забітага паводле смяротнага прысуда Аляксандра Грунова; “Каментар Эксперта”: Пра ўмовы дзейнасці праваабарончага руху ў Казахстане распавёў старшыня савета Казахстанскага міжнароднага бюро па правах чалавека і былы палітвязень Яўген Жоўціс.

Камунальнікі ў трэці раз спрабавалі патрапіць у кватэру магілёўскага журналіста

18.12.2015 Камунальнікі ў трэці раз спрабавалі патрапіць у кватэру магілёўскага журналіста

Са слоў Барысава, яны, па-першае, хацелі працягнуць шальмаванне яго і яго сям’і, якое працягваецца з сакавіка бягучага года, а, па-другое, хацелі паглядзець, што ў яго ёсць у кватэры, як жыве, што мае, ці абсталявана ў яго друкарня па вырабу газет і ўлётак.

“Магілёўскія ведамасці” абяцаюць апублікаваць артыкул Рыгора Кастусёва. Праўда, “з каментарамі”

18.12.2015 “Магілёўскія ведамасці” абяцаюць апублікаваць артыкул Рыгора Кастусёва. Праўда, “з каментарамі”

Артыкул быў напісаны ў адказ на матэрыял журналіста “Магілёўскіх ведамасцяў” Віктара Кубекі “Крывая “сацыялогія”, у якім, на думку Рыгора Кастусёва, зневажаліся яго гонар і годнасць.

Вынікі экспертызы: Агляд-хроніка «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» не мае прыкмет экстрэмізму (дакумент)

17.12.2015 Вынікі экспертызы: Агляд-хроніка «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» не мае прыкмет экстрэмізму (дакумент)

Яшчэ ў сакавіку 2015 года Ашмянскай мытняй было затрымана каля 40 асобнікаў кнігі Агляд-хроніка «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе», выдадзенай Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

15.12.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар Эксперта”: У Гданьску прайшла сустрэча з беларускімі праваабаронцамі Алесем Бяляцкім, Раісай Міхайлоўскай і журналістам Андрэем Пачобутам. "Падзея": Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнем Міхаіла Жамчужнага, заснавальніка цяпер закрытай установы «Платформ інавейшн».

На месцы распаўсюду незалежных СМІ  зрабілі пандус, карыстацца якім немагчыма (фота)

14.12.2015 На месцы распаўсюду незалежных СМІ зрабілі пандус, карыстацца якім немагчыма (фота)

"Пандус ужо зрабілі. Тамсама зрабілі і новыя парэнчы. Але ўсё зроблена так, што ніводзін інвалідны вазок па гэтым пандусе ў краму не заедзе: з абодвух бакоў дзвярэй прымацаваны ліхтары, якія перагароджваюць дарогу".

"Доступ да інфармацыі і прыватнасць ў лічбавую эпоху - чаму гэта важна?"

14.12.2015 "Доступ да інфармацыі і прыватнасць ў лічбавую эпоху - чаму гэта важна?"

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і Лятучы універсітэт запрашаюць на публічную лекцыю Дэніз Язічы: "Доступ да інфармацыі і прыватнасць ў лічбавую эпоху - чаму гэта важна?".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства