Навіны на тэму: свабода слова
20.01.2016 Чарговы буйны штраф за журналісцкую дзейнасць: суд Кармянскага раёна пакараў Кастуся Жукоўскага
20 студзеня ў судзе Кармянскага раёна прайшоў разгляд адміністрацыйнага пратаколу, складзенага супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.
20.01.2016 Скаргу Вольгі Крапоцінай зарэгістравалі ў Камiтэце па правах чалавека
Скаргу гродзенскай грамадскай актывісткі Вольгі Крапоцінай зарэгістраваў Камiтэт па правах чалавека (КПЧ) ААН.
19.01.2016 Гомель: чарговы буйны штраф Кастусю Жукоўскаму за журналісцкую дзейнасць
Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў па пошце пастанову суда Калінкавіцкага раёну аб тым, што ён прызнаны правапарушальнікам і пакараны штрафам у памеры 35 базавых велічынь, што складае 7,35 мільёна рублёў.
19.01.2016 Папярэджанні ад Мінінфарма ў 2015 годзе атрымалі 36 СМІ
Мінск, 18 студзеня. У 2015 годзе Міністэрства інфармацыі вынесла СМІ 36 папярэджанняў, паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў са спасылкай на ліст, які ведамства даслала ў адказ на адпаведны зварот.
19.01.2016 Магілёўская міліцыя адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за незаконную спробу патрапіць у кватэру да журналіста
Магілёўская міліцыя адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за спробу камунальнікаў прыватнай арганізацыі ТДА “Камунальнік МК” незаконна патрапіць у кватэру галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў” Ігара Барысава.
19.01.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": Алесь Бяляцкі атрымаў пастанову аддзела прымусовага выканання аб тым, што на долю кватэры, у якой ён пражывае з сям'ёй, накладзены арышт. "Асоба": Намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч падзяліўся свамі ўражаннямі ад сустрэчы з заснавальнікам чэхаславацкай «Хартыі-77» Вацлавам Гаўлам.
15.01.2016 ЕФЖ адрэагавала на новую хвалю пераследу журналістаў
Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае адмяніць судовае рашэнне па справе Ларысы Шчыраковай і скасаваць заканадаўчыя нормы, якія дазваляюць штрафаваць журналістаў паводле арт. 22.9 КаАП.
14.01.2016 Праваабаронцы падрыхтавалі даведнік для журналістаў
У электронным выданні «Праваабарончая дзейнасць у Беларусі» сабраная базавая інфармацыя пра правы чалавека, якая можа быць карысная журналістам у працы з гэтай тэматыкай.
14.01.2016 Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу салігорскага праваабаронцы
Скарга праваабаронцы Леаніда Мархоткі на забарону салігорскімі ўладамі правядзення 10 снежня 2014 года пікета, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека, будзе разгледжана Камітэтам па правах чалавека ААН.
13.01.2016 Гомель: суд пакараў Ларысу Шчыракову буйным штрафам за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»
У пратаколе міліцыя адзначыла, што 24 снежня 2015 года Ларыса Шчыракова, не маючы акрэдытацыі ў якасці замежнага карэспандэнта СМІ, незаконна вырабіла прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта відэасюжэт для тэлеканала «Белсат».
12.01.2016 КПЧ ААН прыняў да разгляду скаргу па так званай справе “бацька за дачку”
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу жыхара Гомеля, які з мэтаю пратэсту супраць абвінавачванняў роднай дачкі ў здзяйсненні крымінальнага злачынства і распачатай супраць яе дыскрэдытацыі з боку дзяржаўных СМІ спрабаваў правесці ў абласным цэнтры пікет.
12.01.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Хроніка": У Мінску прайшоў антыкрызісны форум прадпрымальнікаў, ІП чакаюць крокаў з боку ўладаў. "Асоба": 5 студзеня вынесены першы ў гэтым годзе смяротны прысуд жыхару Вілейкі 49-гадоваму Генадзю Якавіцкаму. Яго першая жонка Наталля Буланава распавяла пра асобу асуджанага і акалічнасці яго справы.
11.01.2016 ГА “БАЖ” звярнулася ў Адміністрацыю Прэзідэнта з нагоды пераследу журналістаў-фрылансераў
Кіраўніцтва арганізацыі просіць службоўцаў праясніць сітуацыю з новай хваляй пераследу журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ.
07.01.2016 Брэст: дзяржаўнае тэлебачанне праігнаравала просьбу мясцовых прадпрымальнікаў
Гандляры брэсцкага рынка ЦУМ запрасілі карэспандэнтаў тэлеканала АНТ, каб выказаць свой пункт гледжання на сітуацыю вакол рэчавых рынкаў, якія пасля Новага года фактычна спынілі сваю працу.
07.01.2016 ГА “БАЖ” падтрымала супольную заяву з нагоды гадавіны атакі на “Charlie Hebdo”
Напярэдадні гадавіны тэратыстычнай атакі на французскі часопіс “Charlie Hebdo”журналісцкія арганізацыі – сябры Міжнароднай асацыяцыі абароны свабоды слова (IFEX) – выступілі з супольнай заявай, заклікаючы ўрады свету абараняць крытычныя галасы і свабоду выказвання.










